значным горадам гэтага рэгіёна. Заснаваны ў X ст. і, верагодна,
упершыню згаданы ў летапісе пад 1044 г, Наваградак зведаў у
XII—XIII стст. незвычайны росквіт, што і вызначыла яго даміную-
чае месца ў нашай гісторыі сярэдзіны XIII - пачатку XIV ст. і дало
падставу некаторым даследчыкам нават вылучаць наваградскі пе-
рыяд айчыннай гісторыі. Ленінградскі археолаг Ф. Гурэвіч, якая
амаль 30 гадоў вяла тут раскопкі, выявіла, што гэта быў горад з
высокай матэрыяльнай культурай, шырокімі міжнароднымі сувя-
зямі і значнай заможнай праслойкай насельніцтва. Дасягнуўшы
значнай эканамічнай моцы, горад выйшаў з-пад палітычнага ўплы-
ву галіцка-валынскіх князёў.
Развітыя земляробства і рамёствы, ажыўлены гандаль з паўднё-
варускімі гарадамі, з Полацкам, Прыбалтыкай, Польшчай, Візанты-
яй і Блізкім Усходам, наяўнасць многіх гарадоў (Наваградак, Га-
радзен, Слонім, Ваўкавыск, Здзітаў, Свіслач, Турыйск) сведчылі
пра высокі эканамічна-культурны патэнцыял Беларускага Паня-
моння ў XIII ст., што, несумненна, адыграла важную ролю ў працэсе
пабудовы ВКЛ. Па свайму эканамічна-культурнаму ўзроўню, матэ-
рыяльных і людскіх рэсурсах гэты регіён значна перавышаў этніч-
ную Літву (Жамойць), не меўшую сваіх гарадоў, не ведаўшую
пісьменства, мураванай архітэктуры і пд. Ён меў спрыяльнае геагра-
фічнае становішча, якое асабліва праявілася ў сярэдзіне стагоддзя -
адносная аддаленасць ад асноўных маршрутаў крыжацкіх паходаў і
мангола-татарскай навалы. Усё гэта павялічвала палітычную вагу
Наваградка сярод суседніх усходнеславянскіх і балцкіх зямель і дало
яму магчымасць стаць іх дзяржаваарганізуючым цэнтрам.
Утварэнне ВКЛ пачалі наваградскія феадалы. Наваградская вяр-
хушка, якая сканцэнтравала ў сваіх руках вялікія багацці і ўмацава-
ла сваю ўладу, адчуўшы смяротную небяспеку, якая ішла ад крыжа-
коў і мангола-татар, пачала збіраць у адзіную дзяржаву землі Паня-
моння. Ідэя аб'яднання атрымала падтрымку насельніцтва, най-
перш купцоў, рамеснікаў. Для практычнага ажыццяўлення сваёй
праграмы наваградцы выкарысталі князя Міндоўга, а потым яго
сына Войшалка. Нам невядома, ці сам Міндоўг прыслаў да наваг-
радцаў прапанову злучыць свае сілы, ці наваградскія ўплывовыя
людзі паслалі запрашэнне на княжанне.
191