кіеўскім князем Святаполкам Ізяславічам "яко князем туровскнм ".
Аднак Любечскі дагавор тут жа быў парушаны. Уладзімірскі
князь Давыд Ігаравіч стаў намаўляць Святаполку Ізяславічу на кня-
зя Васільку: "увидишь, займет города твои Туров, и Пинск, и Бере-
стье, и Пагорину, и тебя убьёт, яко и брата ти убил Ярополка".
Апанаваны сумненнямі і паверыўшы так рэальна намаляваным паг-
розам, Святаполк загадаў схапіць Васільку і асляпіць. Калі ж князі
запатрабавалі ў Святаполка адказу за гэтыя дзеянні, ён спаслаўся
на сведчанне Давыда. Абураныя князі пазбавілі Давыда ўладзімірс-
кага прастола, а ад Святаполка запатрабавалі пакараць яго. Давыд,
спасаючыся ад расплаты, уцёк да польскага караля Баляслава, про-
сячы абароны і абяцаючы шчодрую ўзнагароду. Святаполк запатра-
баваў ад Баляслава выдаць Давыда і ў падмацаванне свайго патра-
бавання накіраваўся з дружынай да Бярэсця. Тут і адбылася яго
сустрэча з Баляславам. " И ста Святополк в граде, а ляхове на
Бузе, и сносися Святополк речью с ляхы... ".
У 1101 г. безудзельны ў той час пляменнік Святаполка Яраслаў
вырашыў забяспечыць сябе "вотчынай" і заняў Бярэсце. Святаполк
не пацярпеў такога свавольства і сам узначаліў паход на Яраслава,
ўзяў Бярэсце, а непакорнага пляменніка схапіў, закаваў у кандалы,
адвёз у Кіеў і пасадзіў у "поруб", адкуль ён быў выпушчаны толькі
па просьбе ігуменаў і баяр. Адпушчаны ў наступным годзе, Ярас-
лаў зноў пачынае барацьбу за Пабужжа, аднак у хуткім часе зноў
трапляе ў рукі кіеўскага князя. Загінуў ён у турме ў тым жа 1102 г.
Гэты эпізод паказвае, што Бярэсце ўяўляла ў той час значную
каштоўнасць для кіеўскага і тураўскага князя. У спробе Яраслава,
меўшага асабістыя кантакты з прадстаўнікамі мясцовай феадальнай
вярхушкі, якая імкнулася да самастойнасці, захапіць удзел у Бярэсці
і Пабужжы, бачыцца першая спроба надаць Берасцейскай зямлі ста-
тус асобнага княжацкага ўдзела. Аднак гэтым пажаданням не суджа-
на было здзейсніцца. Пасля смерці Святаполка ў 1113 г. Бярэсце
разам з Тураўскім княствам апынулася ў падпарадкаванні Уладзім-
іра Манамаха.
Бярэсце ўпамінаецца таксама ў 1140 і 1142 гг., калі на кіеўскім
прастоле ўладарылі чарнігаўскія князі Святаславічы. Каб зада-
воліць прэтэнзіі сваіх сваякоў і саюзнікаў, яны раздаюць ім гарады
141