што летапісная Літва займала землі паўднёва-ўсходняй Летувы і
паўночна-заходняй Беларусі.
Так, М. Ермаловіч даказвае, што ў XII—XIII стст. тэрыторыя
Літвы знаходзілася ў верхнім Панямонні - паміж Мінскам і Наваг-
рудкам, Маладзечна і Ляхавічамі. Гэта быў адзін з буйнейшых астра-
воў балцкага насельніцтва, ужо ў значнай ступені асіміляванага сла-
вянамі, але яшчэ язычніцкага. У XIII ст. гэта зямля стала ядром
утварэння новай феадальнай дзяржавы - Вялікага княства Літоўска-
га, Рускага і Жамойцкага і дала яму сваё імя. 3 пераносам у пачатку
XIV ст. сталіцы ВКЛ у Вільню, лічыць гісторык, назва «Літва» пера-
ходзіць на тэрыторыю сучаснай Летувы, але працягвае захоўвацца і
ў верхнім Панямонні да пачатку XX ст. Менавіта знаходжаннем
летапіснай Літвы ў беларускім Панямонні ён тлумачыць тое, што з
сярэднявечча і да XIX ст. паўночна- заходняя Беларусь называлася
Літвой, а яе насельніцтва называла сябе літвінамі. У старажытна-
рускіх летапісах і іншых гістарычных крыніцах назва "Літва" часта
выкарыстоўвалася ў якасці агульнай для паўднёва-ўсходняй часткі
ўсходнебалцкіх і сумежных зямель са змешаным і асіміляваным бал-
та-славянскім насельніцтвам - на поўнач і захад ад Мядзеля, Вілейкі,
Маладзечна, Заслаўя, Ляхавіч, Слоніма, Навагрудка, Ваўкавыска і
інш. Толькі ў XIX — XX стст. назва Літва афіцыйна замацавала-
ся выключна за тэрыторыяй сучаснай Летувы, а ў арэале яе
бытавання замянілася назвай Беларусь.
Большасць вучоных (У.Ц. Пашута, Г. Лаўмянскі, Р.К. Валкайтэ-
Кулікаўскене і інш.) звязваюць Літву XI ст. з археалагічнай культу-
рай усходнелітоўскіх курганоў, арэал якой ахопліваў сярэдняе ця-
чэнне Нёмана і р. Швянтоі да Свіры, Смаргоні, Маладзечна і інш.,
ці з раннефеадальным усходнебалцкім саюзам плямёнаў у міжрэч-
чы Нёмана і Віліі, межы якога на паўднёвым усходзе праходзілі ў
сучасных Шчучынскім, Лідскім, Воранаўскім, Іўеўскім, Аш-
мянскім і Астравецкім раёнах. Гэту канцэпцыю лакалізацыі Літвы
прымем за зыходную пры далейшай размове пра племя і зямлю
Літвы ў XI—XII стст.
Старажытная гісторыя Гродзеншчыны, размешчанай на аддале-
ным сумежжы Полацкай, Тураўскай, а потым і Галіцка - Валынс-
кай зямель, амаль не знайшла адлюстравання ў пісьмовых крыні-
5 Зак. 82
129