детей: Новгородскую (Наваградскую) м Смоленскую". Гэта пера-
поўніла чашу цярпення Манамаха: "хотя беспокойство сего князя
смирить, послал Мстислава, сына, с братиею и воеводы с доволь-
ным войском и велел, как, возможно, Глеба самого, поймав, привес-
ти. Мстислав же, пришел вскоре, Менск оступа, взял, где Глеба,
не прняв его просьбы о мире, пленил и в Киев привез, где он в
заточении преставился". Гэта адбылося ў 1119 г. Пахаваны Глеб
быў у Кіева-Пячорскай лаўры. Ёсць думка, што яго атруцілі. Што
ж, Глеб Менскі быў моцнай палітычнай постаццю, як і ў свой час
яго бацька Усяслаў, і прыносіў шмат клопатаў Кіеву. Вялікія князі
на прыкладзе падзей 1068 г. добра ведалі, як небяспечна трымаць у
сябе палоннага полацкага князя.
Захоплены войскамі Мсціслава, Менскі ўдзел нейдзе на 1,5 дзе-
сяцігоддзя пераходзіць да Кіева.
Трагічны фінал дзейнасці ніколькі не змяншае ролі Глеба Менс-
кага ў нашай гісторыі. Гэты нашчадак Усяслава поўнасцю аддаўся
справе пашырэння і ўзвышэння свайго княства, але ніколі не губ-
ляў здольнасці бачыць агульныя інтарэсы ўсёй Полацкай зямлі. У
грандыёзных планах Глеба па далучэнні нёманскіх, дняп-
роўскіх і прыпяцкіх зямель акрэсліваюцца контуры будучай
Беларусі са сталічным статусам у ёй Менска. У гэтым выключ-
ная палітычная роля першага менскага князя. Пасля Глеба засталі-
ся тры сыны: Валадар, Расціслаў і Усяслаў. Першы з іх стаў най-
больш паслядоўным прадаўжальнікам справы бацькі.
Полацкая зямля ў другой палове XII ст.
Паражэнне Менска з'явілася пралогам яшчэ большай трагедыі,
якая напаткала Полацкую зямлю ў канцы 20-х гадоў. Завалодаў-
шы часткай паўднёвай тэрыторыі Полаччыны на чале з Менскам,
расправіўшыся з Глебам, Манамах разам са сваімі сынамі едзе ў
1121 г. у Смаленск "для рассмотренш несогласш и усмиренш
полоцких князей". Гэта быў унікальны з'езд, бо на ім прысутнічалі
полацкія князі, чаго не назіралася на папярэдніх з'ездах. Яны былі
выкліканы Манамахам у Смаленск як васалы для ўціхамірвання.
Полацка-кіеўскую нязгоду жывіла анэксія Менскай зямлі, з чым не
маглі змірыцца полацкія князі і таму выказвалі свой пратэст, а то і
101