гістарычную арэну выйшаў Уладзімір Манамах, тады ўдзельны
князь у Пераяслаўі, потым у Чарнігаве і Смаленску. Шмат гора і
бяды прынёс нашым продкам гэты добра вядомы ў расійскай гісто-
рыі князь. Многа раз аб'ядноўваюцца пад яго кіраўніцтвам паўднё-
выя князі ў карных паходах на Полацкае княства, супраць Усясла-
ва, а пасля і яго сына Глеба Менскага, хоць яны і не былі супер-
нікамі ў яго барацьбе за вялікакняжацкі трон. У 1077-1078 гг. адбы-
ліся два спусташальныя паходы, у час якіх "ожгоше"Полацк —
спалілі яго ваколіцы, а потым "воюя", гэта значыць, рабуючы, бе-
ручы ў палон, пайшлі ў кірунку Одрска (горад на тэрыторыі Полац-
кага княства, месцазнаходжанне якога пакуль не выяўлена).
Усяслаў пакараў Манамаха за яго гвалтоўніцтва. У 1078 г. по-
лацкая дружына робіць імклівы напад на Смаленск і "ожьже" яго -
зрабіла тое, што Манамах зрабіў з Полацкам. 3 чарнігаўскім пал-
ком Манамах імчыць наўздагон, але насцігнуць яе не змог. Ісці ж
на стольны горад палачан не рызыкнуў. Таму "ўслед за Усяславам,
- пісаў ён уласнаручна ў сваім "Павучанні", - спаліў зямлю (По-
лацкую), спустошыўшы (яе) да Лукомля і Лагожска, ды супраць
Друцка ваюючы". У сувязі з такімі драматычнымі падзеямі ўпер-
шыню папалі ў поле зроку летапісца гэтыя беларускія гарады.
У 1084 г. Манамах разам з чарнігаўцамі і полаўцамі зрабіў
знішчальны паход на Менск - "захапілі горад і не пакінулі ў ім ні
чалядзіна, ні скаціны", што азначала яго абрабаванне і знішчэнне
датла. Мы ўжо гаварылі аб верагоднасці першапачатковага знаход-
жання Менска на месцы сучаснай вёскі Гарадзішча (Мінскі раён)
на рацэ Менцы. Хутчэй за ўсё гэты напад Манамаха і паклаў канец
існаванню першапачатковага Менска, паколькі археалагічныя зна-
ходкі тут абмяжоўваюцца XI ст. Двойчы разбураны на працягу 17
гадоў (1067 і 1084), горад адрадзіцца ўжо не змог. Жыхары, якім
нейкім чынам удалоея выратавацца ад знішчэння ці палону, не
вярнуліся на старое папялішча, а пасяліліся ў раёне Нямігі, пера-
нёсшы сюды і назву свайго ранейшага паселішча. Як відаць з пры-
ведзеных фактаў, барацьба Манамаха з Усяславам насіла выключна
напружаны і жорсткі характар. 3 1084 да 1101 г. летапісы маўчаць
аб войнах супраць Полацкай зямлі. Варожыя дзеянні ў адносінах
да яе знайшлі працяг у пачатку XII ст., ужо пасля смерці Усяслава.
90