2
Janulaitis A. Lietuvos bajrai ir ju seimeliai XIX anz. Kaunas, 1936. S. 544-576; Федор
Яковлевич Миркович 1879-1866. СПб., 1889. С. 122,127,277.
3
Biłgorajski F. Pamiętniki o sprawie chłopskiej w 1863 roku. Wrocław, 1956. S. 10-11;
Fajnhaus D. Ruch konspiracyjny na Litwie i Białorusi. 1846-1848. Warszawa,1965. S.198-199.
96
Я. i Н. Еланскіх у Мазырскім, Л. Орды - у Кобрынскім, Ажэшкі - у Шнскім паветах.
Ідэолагам гэтых колаў быў ксёндз Л. Трынкоўскі, які выступаў у абарону сялян,
крытыкаваў саслоўны эгаізм шляхты i заклікаў кіравацца ў адносінах да сялян "законамі
розуму", лічыць ix братамі, роўнымі сабе людзьмі. Яго праца "Geniusz wieków, czyli postęp
oświaty - zwalczane i do zwalczenia przesady" друкавалася ў зборніках "Pisma rozmaite"
(1838) i "Biruta"(1837)'.
У тайных студэнцкіх i вучнёўскіх арганізацыях вельмі моцнымі былі ва-енна-
змоўніцкія традыцыі i нацыянальна-рамантычныя ідэі. Расійскую дзяржаву ўдзельнікі
гэтых гурткоў разглядалі як дзяржаву захопніцкую, таму ніякіх сродкаў барацьбы акрамя
змовы i ўзброенага паўстання яны не прызнавалі. Характерная для ix была ўвага да
палітычных (перш за ўсе - дзяр-жаўны лад) i этычных ( спачуванне прыгнечаным,
нянавісць да самавольства i інш.) пытанняў. Аднак i сярод членаў гэтых арганізацый
распаўсюджваліся ліберальныя каштоўнасці, перш за ўсё ідэя грамадзянскай роўнасці.
Так, Ф. Савіч, арганізатар гуртка студэнтаў Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі (1836-
1838), сцвярджаў, што "ўсе людзі маюць аднолькавыя правы ў дачыненні да свабоды i
роўнасці. Паколькі зараз адны людзі прыгнятаюцца іншымі, то гэта супярэчыць прыродзе,
i таму неабходна ўсяліць усім думку аб тым, што кожны чалавек мае права кіраваць i таму
павінна быць рэспубліка", людзі "не павінны па законах справядлівасці займаць у
грамадстве месца, якое не адпавядае ix здольнасцям, адукацыі i патрэбам чалавецтва"
2
.
Разам з тым у канцы 30-х гг. XIX ст. сярод студэнцкай моладзі пачалі вызначацца
людзі з памяркоўнымі ліберальнымі поглядамі i так званыя радыкалы. Найбольш
аўтарытэтным прадстаўніком першых быў М. Лавіцкі, які лічыў неабходным знішчэнне
саслоўнай няроўнасці, распаўсюджанне асветы сярод шырокіх народных мае, усталяванне
народнага кіравання i г.д. Радыкалы адрозніваліся ад ix не столькі ўяўленнямі аб
прынцыпах пабудовы справядлівага грамадства, колькі антыпамешчыцкай накіраванасцю
i спробамі знайсці падтрымку ў сялян i рамеснікаў. Так, Ф. Савіч лічыў, што ўсіх
памешчыкаў "трэба павесіць, усіх выразаць"; члены гуртка Ф. Савіча імкнуліся
пазнаёміцца з рамеснікамі i "заснаваць паміж імі ў дэмакратычным духу таварыства".
Такіх жа поглядаў прытрымліваліся члены гуртка Р. Брынка i H. Навіцкага ў Слуцкім
павеце
3
.
Н. Навіцкі (былы член таварыства філаматаў, удзельнік паўстання 1830-1831 гг.)
стаў адным з найбліжэйшых памочнікаў Ш. Канарскага, калі апошні ў 1835-1838 гг.
паспрабаваў аб'яднаць апазіцыйныя колы Беларусі, Літвы i Украіны ў адну арганізацыю
"Садружнасць польскага народа", бо, паводле меркавання Ш.Канарскага, "нельга розніцца
i парушаць еднасць... У Польшчы адзіны павінен быць дух i адзінае цела, каб увесь
народ... злучыць адным таварыствам,... дабівацца ўсеагульнай свабоды"
4
. Такая агульная
фармулёўка зрабіла магчымым далучэнне да "Садружнасці" як студэнтаў-радыкалаў, якія
групаваліся вакол Ф. Савіча, так i памяркоўных
________________
1
ДГА Літвы, ф. 439, воп.2, спр. 2 "Аб Віленскім арыстакратычным
таварыстве", спр. 4 "Аб Пінскай арганізацыі", спр. 5 "Аб Гродзенскай арганізацыі", спр. 7
"Аб Мазырскай
арганізацыі"; Смірноў А. Францішак Савіч. С 81; Fajnhaus D. Ruch konspiracyjny na
Litwie i Białorusi. 1846-1848. S. 54-56
2
ДГА Літвы, ф. 439, воп 2, спр. 6, арк. 24