гг. XIX ст. удзельная вага дваран Беларусі знізілася з 10-12 % да 5-6 %, але пры гэтым
павялічыўся працэнт (з 5-6 да 14) сярэдніх і буйных дваран - землеўладальнікаў
1
. У цэлым
удзельная вага дваранства краю ў канцы 50-х гг. XIX ст. працягвала заставацца самай
высокай у імперыі: у Віленскай губерні - 6,04 %, у Мінскай - 6,03, у Гродзенскай - 4,7, у
Магілёўскай - 4,2, у Віцебскай - 3,8, у той жа час у сярэднім па Еўрапейскай Расіі-1,5%
2
.
Другім прывілеяваным саслоўем было духавенства. У апошнія гады існавання
Рэчы Паспалітай яно складала прыкладна 1,0 % насельніцтва. Да скасавання уніі ў
Беларусі самым шматлікім было уніяцкае духавенства, другое па колькасці месца займала
каталіцкае. У канцы 50-х гг. абсалютную большасць ужо складала праваслаўнае
духавенства. У 1858 г. у пяці заходніх губернях пражывала 27 717 духоўных асоб і членаў
ix сем'яў, з ix 21 721 - у сельскай мясцовасці i 5996 - у гарадах. Па канфесіях духавенства
размяркоўвалася наступным чынам: праваслаўнае - 83,3 %, каталіцкае - 11,0, іудзейскае -
5,0, мусульманскае - 0,4, пратэстанцкае - 0,3 %
3
За паўстагоддзе ўдзельная вага
духавенства ў складзе насельніцтва знізілася да 0,6 %.
Неаднародным па структуры было i саслоўе "гарадскіх абывацеляў". Колькасць
мяшчан у канцы XVIII ст. складала 78,9 тыс. чалавек, ці 80 % усіх гараджан. Да 30-х гг.
XIX ст. яна амаль падвоілася - 154,6 тыс., да 82,2 % уз-расла ix удзельная вага. У канцы
50-х гг. XIX ст. мяшчан у беларускіх гарадах налічвалася 196,8 тыс., але ix доля знізілася
да 75,2 %, што было выклікана павелічэннем удзельнай вагі іншых груп насельніцтва. У
шэрагу гарадоў мяшчане перавышалі 90 %, a ў 13 гарадах (з 42) працэнт дадзенага саслоўя
вагаўся ад 80 да 90
4
.
У канцы XVIII ст. у беларускіх гарадах налічвалася да 5,2 тыс. чалавек, якія
займаліся гандлем. У ix ліку - мяшчане, рамеснікі, сяляне. Гільдзейскае купецтва не
перавышала 200 чалавек (0,2 %). Да 30-х гг. XIX ст. колькасць купцоў трох гільдый у
гарадах вырасла да 3,5 тыс. чалавек (1,9 %), а да канца 50-х гг. - да 5,0 тыс. (2,0 %).
Асноўную частку з ix складалі купцы трэцяй гільдыі, першай гільдыі набіралася крыху
больш за 150 чалавек (2,4 % ад усіх купцоў). У сувязі з павышэннем у 50-я гг. падаткаў на
купецкія працэнтныя зборы i выездам купцоў, якія мелі значны капітал, у буйныя гарады
Цэнтральнай Раей, колькасць купцоў першай гільдыі ў гэты час некалькі паменшылася.
Паводле даных 9-й рэвізіі, у 1851 г. у пяці заходніх губернях налічвалася 6053
гільдзейскія купцы, з ix 209 - першай, 189 - другой i 5655 - трэцяй гільдыі. Большасць
трымальнікаў купецкага капіталу (66,2 %) былі яўрэі, у тым ліку першай гільдыі - 87,6,
другой - 75,7, трэцяй - 65,1 %
5
. У 1861 г.
______________
1
Тумилович Г.Н. Дворянство Белоруссии в конце XVI 11 - первой половине XIX в.
С. 17.
2
Статистические таблицы Российской империи. Вып. 2. Наличное население
империи за 1858 год. С.295-296.
3
Там жа С.268-269.
4
Лютый АМ. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце
XVIII -первой половине XIX века. С.61, 62.
5
Кеппен П. Девятая ревизия. Исследования о числе жителей в России в 1851 г.
СПб., 1857. С.182-183.
64
колькасць купцоў у краі, якія аб'явілі свой капітал, павысілася да 6 988 чалавек
1
.
Этнаканфесіянальны склад. У этнаканфесіянальных адносінах насельніцтва
Беларусі было стракатым. На тэрыторыі ВКЛ у апошняй трэці XVIII ст. уніяты складалі
прыблізна 39,0 % насельніцтва, католікі - 38,0, праваслаўныя - 6,5, стараверы - 4,0,
пратэстанты - 1,6 %
2
Амаль кожная з пералічаных канфесій уключала прадстаўнікоў