была наибольшая вага прыгоннага насельніцтва, асабліва ў Мінскай і Магілёўскай
губернях, адпаведна 60,7 i 64,7 %
1
.
Дэмаграфічная сітуацыя значна пагаршалася ў гады неўраджаяў, голаду і
эпідэмій. Таму галоўнай прычынай эацяжных дэмаграфічных спадаў у Беларусі як у
пасляваенны час, так i ў мірны-я 40-50-я гг., трэба лічыць нізкі натуральны прырост
прыгоннага насельніцтва, выкліканы наступствамі вайны 1812 г. i масавымі эпідэміямі 30-
50-х гг. Так, з 1833 па 1847 г., паводле разлікаў A. Заблоцкага, на 100 памерлых у Беларусі
i Літве прыпадала 124 нованароджаных, у той час як у Цэнтральным земляробчым раёне -
133, у Паўночным - 134, у Паўночна-Усходнім - 137, у ЛевабярэжнайУкраіне - 129, у
Правабярэжнай Украіне - 136, у Новарасіі - 164, у Ніжнім Паволжы і Прыўраллі - 149
2
.
Паводле даных праваслаўных прыходаў, за 1844-1860 гг. сярэднегадавы натуральны
прырост склаў: у Беларусі - 0,7 %, у Сярэднім Паволжы - 1,2, у Прыўраллі - 1,5, у
Цэнтральным прамысловым раёне - 0,8, у Левабярэжнай Украіне - 1,0, у Правабярэжнай
Украіне - 1,0 %
3
.
Яшчэ больш яскравыя звесткі даюць царкоўныя матэрыялы па Магілёўскай
епархіі з 1804 па 1849 г.: за 46 гадоў на 100 памерлых прыходзілася больш за 190
нованароджаных толькі ў трох выпадках (у 1816, 1824 i 1837 гг.). Сярэдні прырост - ад 150
да 190 – нованароджаных назіраўся за 13 гадоў. Невысокі прырост - да 156
нованароджаных - за 19 гадоў. Акрамя таго, адзначаны 11 гадоў, калі смяротнасць
перавышала нараджальнасць: 1807, 1808, 1812, 1813, 1822, 1823, 1831, 1835, 1845, 1846,
1848
4
. Як правіла, усе гэтыя гады адзначаліся як неўраджайныя і галодныя
5
.
На прырост насельніцтва адмоўна ўплывалі эпідэмічныя хваробы. Ад адной
толькі халеры ў 1831 г. у пяці заходніх губернях памер 39 551 чалавек, а з 1847 па 1859 г. -
76 864 чалавекі
6
. Высокая эпідэмічная смяротнасць у спалучэнні з узрастаючай
эксплуатацыяй сялянства, ростам паншчыны i аброку надавалі ирыгоннаму сялянству
характар застойнай дэмаграфічнай групы, якая вымірала, калі не ў папуляцыйным, то ва
ўсякім разе ў сацыяль-
______________
1
Тройницкий А. Крепостное население России. С. 49.
2
ЯцунскийВ.К. Изменения в размещении населения Европейской России в 1724-
1916 гг. С.205.
3
Архангельский Г.И. Влияние неурожаев на браки, рождаемость и смертность в
Европейской России // Сборник сочинений по судебной медицине, судебной
психотерапии, медицинской полиции, общественной гигиене, эпидемиологии,
медицинской географии и медицинской статистике. СПб., 1872. Т. 1.
4
Корсаков С. Законы народонаселения в России // Материалы для статистики
Российской империи. СПб., 1841. Отд. 1. С. 274-277, 301, 311; Заблоцкий А.П. Движение
народонаселения в России с 1838 по 1847 г. // Сборник статистических сведений о
России. СПб., 1851. Кн. 2. С.74-75,78-79; Кайпша Е.И. Движение народонаселения в
России с 1848 по 1852 г.//Сборник статистических сведений о России. СПб., 1858, Кн. III.
С. 442-443,450-451; Кабузан В.М. Изменения в размещении населения России в XVIII-
первой половине XIX в. в материалам ревизий). М., 1971. С. 157.
5
Падлічана па: Соловцов И. Историческое и статистическое обозрение
неурожаев в России // Сборник статистических сведений о России. СПб., 1858. Кн.ІІІ.
С.470-473.
6
Архангельский Г.И. Холерные эпидемии в Европейской России в 50-летний
период. 1823-1872. СПб., 1874. С.116,145,162,173,181,168,191,193,195,196.
66