3
ДГА РФ, ф. 109, воп 1, спр. 76, ч. 1, арк. 77,84,82; ЦГА Літвы. ф. 439, воп. 2, спр.
2, арк. 3,6, 7, 10; ДГА Лгг'вы. ф. 378, воп 216, спр. 3, арк. 70-72,139, 140-141; Мышковский
К. Рукопись в тюрьме // Русский архив. 1909. №4. С. 548,553.
4
Мышковский К. Рукопись в тюрьме. С. 494.
97
лібералаў ( Л. Iрынкоўскага, С Казакевіча i інш.), тым больш што асноўнай мэтай
дзейнасці Ш. Канарскага была падрыхтоўка новага паўстання. Аднак хутка "карбанарскія
1
i лялевелеўскія"
2
выказванні Ш. Канарскага прывялі да разыходжання з памяркоўнай
часткай членаў "Садружнасці", якія запатрабавалі ад'езду Ш. Канарскага за мяжу i
перадачы ў ix рукі кіраўніцтва арганізацыяй.
Інакш ставілася да дзейнасці i поглядаў Ш. Канарскага радыкальна настроеная
моладзь. Яго дасведчанасць у тэарэтычных спрэчках эмігранцкіх колаў была вельмі
істотнай для ідэйных пошукаў студэнцкай моладзі ў сітуацыі, калі "яшчэ Чартарыйскі
лічыўся за добрага... Міцкевіч страчваў паступова давер", a дыскусіі тэарэтыкаў замежных
таварыстваў былі не зусім зразумелымі
3
." З'яднанне з Канарскім удзесяцярыла нашы
сілы", - успамінаў пазней Ф. Савіч
4
. Пад уплывам дзейнасці III. Канарскага ўзнікалі новыя
гурткі, аднак большасць з ix на самай справе былі, паводле слоў польскага даследчыка М.
Вержгоўскага, "эфемерыдамі канспірацыі "
5
, бо існавалі яны нядоўга, ніякай выразнай
праграмы не мелі, а члены ix былі вельмі нешматлікімі. Такімі былі, напрыклад, гурткі I.
Багдановіча i I. Вазнякоўскага ў Вільні
6
, удзельнікі якіх ( падлеткі i студэнты) чыталі А.
Міцкевіча i Ш. Канарскага, марылі аб незалежнасці Полыпчы i рыхтаваліся "выступіць,
калі пачнецца агульнаеўрапейская рэвалюцыя"
7
. У 1838 г. быў арыштаваны Ш. Канарскі i
выкрыты нелегальныя студэнцкія гурткі.
Страх перад рэвалюцыйным рухам прымушаў улады ўзмацніць нагляд за "
напрамкам розумаў" жыхароў Беларусі. Пастаянна вяліся пошукі палітычных змоў i
тайных таварыстваў, жандары не спыняліся нават перад фабрыкацыяй палітычных спраў
8
.
Аднак спыніць развіццё апазіцыйнага грамадскага руху не ўдалося, што паказалі падзеі
другой паловы 40-х гг. у Беларусі.
У 1845-1848 гг. рэвалюцыйным рухам была ахоплена амаль уся Еўропа. Акрамя
рэвалюцый у Францыі, Італіі, Германіі, Аўстрыі, Венгрыі адбыліся народныя выступленні
ў Познані, Сілезіі, Галіцыі, Букавіне, Малдавіі, Ва-лахіі, Ірландыі, Грэцыі, якія насілі
нацыянальна-вызваленчы i дэмакратычны характар. Гэтыя падзеі, якія ўвайшлі ў гісторыю
пад назвай "вясны народаў", аказалі значны ўплыў на грамадскі рух у Беларусі.
Сацыяльны неспакой ахапіў усе слаі насельніцтва - "як адукаваны клас, так i народ"
9
. Пад
__________
1
Карбанарыі - члены вузка загаворшчыцкай тайнай арганізацыі, якая існавала ў
Італіі і Францыі ў першай трэці XIX ст. - імкнуліся стварыць універсальную
дэмакратычную рэспубліку шляхам усеагульнай рэвалюцыі. Стракатасць сацыяльнага
складу карбанарыяў знайшла адлюстраванне ў нявызначанасці ix лозунгаў, у якіх
рэспубліканскі дэмакратызм спалучаўся з манархічнымі дэкларацыямі i антыклерыкалізм
з рэлігійна-містычнымі ідэямі. Апошнія знайшлі выражэнке i ў структуры арганізацый
карбанарыяў з ix ложамі - вентамі, масонскай абраднасцю, складанай іерархіяй i
рамантычнай сімволікай. Ш. Канарскі прымаў удзел у паходзе карбанарыяў у Савою.
2
Bortnowski W. Glos w dyskusji nad referatem Bolesława Łopuszańskiego // Związki
rewolucjonistów polskich i rosyjskich w 19 w. Warszawa, 1972. S. 73.
3
Мышковский К. Рукопись в тюрьме. С 494.
4
Смірноў А. Франц Савіч. С.90.
5
Wierzghowski M. Z dziejów polskich organizacji spiskowych w zaborze rosyjskim
(1837-1841) // Przegląd Historyczny. 1961. N1. 5. 36.
6
Членам гуртка I. Вазнякоўскага быў пятнаццігадовы Ю. Бакшанскі.