сярод якіх былі пераважна дзеці рускіх чыноўнікаў, канцылярыстаў, афіцэраў i салдат, а
таксама - у значна меншай колькасці - сыны i дочкі мясцовых мяшчан
4
.
Шляхта аддавала перавагу мясцовым традыцыйным павучальным установам, што
расійскія ўлады на працягу ўсёй першай паловы XIX ст. разглядалі як шкодную для
інтарэсаў імперыі шляхецкую "схільнасць да манаскага выхавання". Па сутнасці гэта была
не толькі праява законаў культурнай інерцыі, але i форма супрацьдзеяння наступу новай
улады на традыцыі і звычаі шляхецкай культурнай прасторы
5
.
Пасля другога i трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітай да стракатай сеткі
ўсходнебеларускіх сярэдніх навучальных устаноў, што належалі розным манаскім
ордэнам, а таксама Расійскай дзяржаве, далучыліся школы, якія
____________
1
Рождественский С.В. Исторический обзор деятельности Министерства
народного просвещения. 1802-1902. С.14-16.
2
Пасэ У. Рускія народныя школы ў Беларусі ў канцы XVIII стагоддяя //Народная
асвета. 1962, №5. 86-89; Дорошевич Э.К. Философия энохи Просвещения в Белоруссии.
Мн.,1971. С.151—157; Мальдзіс. А. I. На скрыжаванні славянскіх уплываў. Мн., 1980. С.
273-277.
3
РАВУ,Р. 2. Кс - 554, арк. 2.
4
РАВУ, Р. 2, Кс - 55 арк. 45-48.
5
Кузняева С. Віцебскікалегіум на пачатку XIX ст.
(паматэрыялахрэвізііВ.М.Севяргіна)// Віцебскі сшытак. 1995. №1. С. 32-35.
139
дзеці рускіх чыноўнікаў, канцылярыстаў, афіцэраў i салдат, а таксама - у значна
меншай колькасці - сыны i дочкі мясцовых мяшчан
1
.
Шляхта аддавала перавагу мясцовым традыцыйным навучальным уста-новам,
што расійскія ўлады на працягу ўсёй першай паловы XIX ст. разглядалі як шкодную для
інтарэсаў імперыі шляхецкую "схільнасць да манаскага выхавання". Па сутнасці гэта была
не толькі праява законаў культурнай інерцыі, але i форма супрацьдзеяння наступу новай
улады на традыцыі i звычаі шляхецкай культурнай прасторы
2
.
Пасля другога i трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітай да стракатай сеткі
ўсходнебеларускіх сярэдніх навучальных устаноў, што належалі розным манаскім
ордэнам, а таксама Расійскай дзяржаве, далучыліся школы, якія працавалі ў Цэнтральнай i
Заходняй Беларусі пад кіраўніцтвам Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай. Гэта былі
акадэмічныя акруговыя школы ў Гродне, Мінску, Брэсце i Навагрудку (апошнюю
ўтрымлівалі дамінікане) i акадэмічныя павятовыя - у Нясвіжы, Слуцку, Бабруйску, Пінску,
Мазыры, Слоніме, Вішневе, Ваўкавыску, Халопенічах, Драгічыне, Паставах. Апрача ix
існавалі прыкляштарныя вучылішчы, дзе навучанне вялося па праграмах i падручніках
Адукацыйнай камісіі: піярскія - у Лідзе, Шчучыне i Лужках; базыльянскія - у Жыровічах,
Барунах, Беразвечы, Свержані; дамініканская - у Чашніках, місіянерская - у Лыскаве, а
таксама пратэстанцкія школы ў Слуцку, якія пазбеглі дзяржаўнага дыктату.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай дзейнасць Адукацыйнай камісіі - першага ў
Еўропе міністэрства народнай асветы - была спынена. Створаная расійскім урадам
спецыяльная камісія спрабавала ўносіць карэктывы ў праграмы акадэмічных школ,
цэнзуравала i нават канфіскоўвала падрыхтаваныя Адукацыйнай камісіяй падручнікі, дзе
знаходзіла "погляды, манархічнаму складу праўлення супрацьлеглыя"
3
.
Да сярэдніх навучальных устаноў тагачаснай Беларусі адносіліся яшчэ некалькі
невялікіх прыватных пансіёнаў у Магілёўскай i Віцебскай губернях, нязначная колькасць
стараверскіх, а таксама шмат яўрэйскіх рэлігійных школ: хедараў i ешываў, якія
забяспечвалі рабінамі не толькі Беларусь, Літву i Полыпчу, але i Заходнюю Еўропу
4
.