якіх налічвалася ў гэтых губернях 76,8 тыс. душ
2
. Часткова былі вернуты надзелы
дзяржаўным сялянам, абеззямеленым у канцы 50-х - пачатку 60-х гг. Пры гэтым пера-
важная болынасць беззямельных (бабылёў), у тым ліку кутнікаў, раней прыпісаных да
сем'яў сялян - гаспадароў дамоў, атрымалі толькі да 1/4 поўнага надзелу, г.зн. менш чым 5
дзесяцін. Ім адводзілі зямлю галоўным чынам сярод сялянскіх палёў
3
.
Надзельнае землеўладанне былога казённага сялянства Беларусі на 1877 г.
параўнальназ 1858 г. павялічылася на 185,5 тыс. (14,7 %) дзесяцін. Аднак за гэты час
колькасць двароў дзяржаўных сялян узрасла на 18,8 тыс. (30 %). У сувязі з больш хуткім
ростам еялянскага насельніцтва сярэднія надзелы яго ў разліку на наяўную душу
мужчынскага полу паменшыліся з 5,1 да 4,5 дзесяціны, на двор - з 20,2 да 17,8 дзесяціны,
ці на 11,4 %. У 1877 г. недастатковыя душавыя надзелы памерам да 5 дзесяцін мелі 87,6
тыс. (35,4 %) душ былых казённых сялян
4
. Велічыня гэтай трупы пастаянна ўзрастала.
Забяспечанасць асноўнай масы дзяржаўных сялян зямлёй пасля рэформы 1867 г.
пагаршалася. У ходзе правядзення рэформы, пры пашырэнні надзельнага землеўладання ў
цэлым, ей спадарожнічала адрэзка зямель часткі сялян. Захоп сялянскіх надзелаў казной,
памяншэнне ix велічыні, надзяленне сялян недабраякаснай зямлёй, перасяленне "на
пясочкі", пазбаўленне пашы, сенажацей, паліва назіраліся ў многіх дзяржаўных маёнтках
Беларусі
5
. 3 развіццём капіталізму ў сельскай гаспадарцы, перш за ўсё ўзмацненнем
працэсу разлажэння сялянства, праслойка беззямельных расла. У той жа час у Беларускім
рэгіёне дзяржава захавала
_____________
1
ДГА Літвы ф. 378, воп.121, спр.625, арк.69; Историческое обозрение
пятидесятилетней деятельности Министерства государственных имуществ. Ч.П.
Отд.2. С.248.
2
Зайончковский П.А. Отмена крепостного права в России. М., 1968. С.286-287;
Статистика поземельной собственности и населенных мест Европейской России. Вып.
V. С.21,71,103, 137,167.
3
Сборник постановлений по поземельному устройству государственных
крестьян в губерниях Виленской, Витебской, Волынской, Гродненской, Киевской,
Ковенской, Минской, Могилевской и Подольской. СПб., 1868. С.63, 76, 79-84.
4
Статистический обзор государственных имуществ за 1858 год. СПб., 1861.
С.44-46,58-60, 142-144, 268-270, 282-284; Статистика поземельной собственности и
населенных мест Европейской России. Вып. V. С. 16-167.
5
НГАБ, ф.27, воп. 2, спр.688, арк.51-52, 112, 132-135, 137-139 i інш; спр.1966,
арк.91, 184-185; ф.242, воп.1, спр.156, арк.2; спр.1402, арк.3,5, 19-20; ф.2514, воп.1,
спр.2572, арк.42-43.
167
за сабой звыш паловы (53,2 %) казённых прыдатных зямель, у асноўным лясных
угоддзяў
1
.
У 1867-1900 гг. выкупныя плацяжы былых казённых сялян пяці заходніх
губерняў у сярэднім на дзесяціну надзелу вагаліся ад 37 да 59 кап., у залежнасці ад
губерні. Паводле звестак Міністэрства дзяржаўных маёмасцей, яны адпавядалі мясцовым
рыначным цэнам на зямлю i былі прыкметна ніжэйшыя, чым у былога панскага сялянства.
У параўнанні з выкупам апошняга выкупныя плацяжы былых казённых сялян у Віцебскай
і Магілёўскай губернях былі меншыя ў тры разы, у Віленскай - на 20,3 %, у Гродзенскай -
на 16,6, у Мінскай - на 8,9 %
2
. Нягледзячы на гэта, у былога дзяржаўнага сялянства пяці
заходніх губерняў у 70-я гг. XIX ст. выкупныя плацяжы паглыналі прыкладна палову
чыстага даходу з дзесяціны надзелу
3
. У 1867-1906 гг. яно ўнесла ў казну 43 млн руб.
выкупу
4
.