мясцовасці былі ўведзены вышэйшая i ніжэйшая яго нормы. У гэтых месцах Беларусі
памеры вышэйшага душавога надзелу па асобных паветах вагаліся ад 4 да 5,5 дзесяціны,
ніжэйшага - ад 1,3 да 1,8 дзесяціны. Калі дарэформенны надзел перавышаў вышэйшую
норму, то па-мешчык меў права адрэзаць лішак зямлі на сваю карысць. У выпадку, калі ў
памешчыка заставалася менш за 1/3 агульнай плошчы ўгоддзяў маёнтка, ён мог утрымаць
за сабой да трэці ўсіх прыдатных зямель. Са згоды сялян землеўласнік атрымаў права
памяншаць надзел да чацвяртнога (1/4 вышэйшага), што даваўся бязвыплатна ("дармовы",
або "жабрацкі", надзел)
1
.
За сялянамі, за выключэннем адзначаных вышэй выпадкаў, павінны былі
захоўвацца надзельныя землі, якімі яны карысталіся да рэформы
2
. Аднак гэтыя выключна
важныя артыкулы закону часта ігнараваліся. Скарачэнне памераў надзелаў, абеззямеленне
сялянства перад адменай прыгону i пры ўвядзенні "Палажэнняў" 19 лютага 1861 г. ва
Усходняй Беларусі практыкавалася ў значных памерах. У Магілёўскай губерні колькасць
сялянскай надзельнай зямлі на 1862 г. паводле ўстаўных грамат, што ахоплівалі 60,4 %
душ мужчынскага полу былых панскіх сялян, у параўнанні з велічынёй надзельнага
землекарыстання напярэдадні рэформы паменшылася на 102,7 тыс. дзесяціны, або на 12,7
%. Памешчыкі поўнасцю пазбавілі надзелу 10 900 (4,2 %) душ
3
. Акрамя таго, частку сялян
яны перавялі без зямлі ў дваровыя людзі.
Паводле мясцовага "Палажэння" для Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай,
Мінскай і часткі Віцебскай губерняў, за сялянскай грамадой замацоўваліся надзельныя
землі, якія знаходзіліся ў пастаянным карыстанні сялян на 19 лютага 1861 г. Аднак калі
памер надзелу быў вышэйшы за інвентарны ці ў памешчыка заставалася менш чым 1/3
угоддзяў маёнтка, праводзілася адпаведная адрэзка сялянскай зямлі. Разам з тым
дарэформенны надзел не мог быць паменшаны больш чым на 1/6 частку
4
. Паколькі
сялянам адводзілася зямля, што лічылася за імі на момант абнародавання рэформы, то
ўзаконьвалася абеззямеленне сялянства памешчыкамі, якое ўзмоцнена праводзілася з
увядзеннем абавязковых інвентароў панскіх маёнткаў і з падрыхтоўкай адмены прыгону
прыняло ў многіх мясцовасцях гэтага рэгіёна масавы характар. Адпаведна няпоўным
афіцыйным даным, у канцы 40-х гг. XIX ст. у панскіх маёнтках Віленскай i Гродзенскай
губерняў беззямельных (бабылёў i дваровых людзей) значылася 25,3 тыс. душ
мужчынскага полу (7,4 % прыгонных), аў 1859 г. - 36,6тыс. (10,9 %)
5
. Надзелы,
дадзеныясялянам згодна з мясцовым "Палажэннем", у мностве панскіх уладанняў былі
ўрэзаны, скарачаліся. Паводле звестак абавязковых інвентароў i ўстаўных грамат, якія
ахопліваюць звыш 97 % панскіх сялян Гродзенскай губерні, з сярэдзіны 40-х гг. XIX ст. да
рэформы 1861 г. памешчыкі адабралі ў сялян 157,3 тыс. дзесяцін надзельнай зямлі, ці 20,7
% яе агульнай плошчы. Пасля адмены прыгону памеры сялянскага надзельнага
землекарыстання, паказа-
_____________
1
ПСЗ. Собр. 2-е. Т. 36. Х°36662. Ст.16, 18, 20,123; Приложения (приложение к
ст.15).
2
Там жа. Т. 36. №36662. Ст. 17, 53.
3
Шпаков М.Ф. Реализация реформы 1861 г. в Могилевской губ. С.566, 569, 570.
4
ПСЗ. Собр. 2-е Т. 36. №36665. Ст.3, 5,6,9.
5
Улащик Н.Н. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной
Белоруссии. С.331-335.
160
ныя ва ўстаўных граматах губерні на 1862 г., адносна ix сапраўднай велічыні
скараціліся яшчэ на 66,8 тыс. дзесяцін (9,8 %)
1
. Улічваючы тое, што мясцо-выя
"Палажэнні" неакрэслена, невыразна вызначалі сялянскія правы на агульныя ўгоддзі i
сервітуты
2
, памешчыкі імкнуліся пазбавіць сялян карыстання імі, асабліва пашамі, у якіх