Баршчэўскаму. Названы твор напісаны ім на беларускім матэрыяле, але па-польску. Аўтар
тлумачыць гэта наступным чынам: "Не ўсім чытачам можа быць зразумела беларуская
мова, таму мясцовыя апавяданні, якія я пачуў з вуснаў народа, я вырашыў, наколькі змог,
перадаць у даслоўным перакладзе па-польску". Тут Я.Баршчэўскі мог мець на ўвазе
чытачоў не толькі карэнньгх польскіх, але i беларускіх зямель, тым больш што i сама кніга
выйшла з друку не ў Варшаве, a ў Пецярбургу.
I ўсё ж беларускую нацыянальную ідэю, якая нараджалася i выспявала менавіта ў
XIX ст., наймацней успрыняў В.Дунін-Марцінкевіч (1807-1884). Хоць ён, як i яго
папярэднікі, быў выхаваны на узорах польскай літаратуры i культуры i па-польску пісаў
больш, чым па-беларуску, але першым глыбока зразумеў, што беларуская літаратура можа
ўзнікнуць толькі на грунце духоўнага народнага жыцця.
Па тэматыцы, ахопу з'яў сучаснай яму рэчаіснасці спадчына В.Дуніна-
Марцінкевіча найшырэйшая i найбагацейшая ў беларускай літаратуры XIX ст. У
адрозненне ад іншых пісьменнікаў ён не абмінае ў сваіх творах жыцця дваранства,
шляхецкага, дробнамаёнткавага асяроддзя ("Сялянка", "Вечарніцы", Тапон", "Шнская
шляхта"), а таксама гістарычнай тэматыкі ("Славяне ў XIX стагоддзі", "Люцынка, або
Шведы на Літве"), чым значна пашырае межы айчыннай літаратуры. Але, як i ў іншых
беларускіх пісьменнікаў, большая частка напісанага прысвечана жыццю вёскі, яе побыту,
апісанню характару селяніна. Вясковы чалавек, яго праца, кола этычных, маральных,
эстэтычных уяўленняў - усё гэта складае асноўны змест творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча.
Менавіта яму айчынная літаратура абавязана глыбокім мастацкім пранікненнем у душу
свайго народа. Пасля азнаямлення з яго творамі няўмольна змяншалася колькасць
152
людзей, што адмаўлялі арыгінальны характар, самабытнасць беларускай мастацкай
літаратуры, якая стваралася толькі на ўласцівым для яе адной моўным матэрыяле.
Гаворачы пра беларускую літаратуру першай паловы XIX ст., варта падкрэсліць,
што яна з'яўлялася найважнейшым сродкам i формай развіцця агульнанацыянальнай
літаратурнай мовы. Апошняя пачала фарміравацца на аснове жывой шматдыялектнай
народнай гаворкі без непасрэднай апоры на здабыткі i традыцыі старабеларускага
пісьменства. Нанова, вядома, склаліся правапісныя i граматычныя нормы, грамадска-
палітычная, навуковая i іншая лексіка. Пры гэтым пісьменнікі выкарыстоўвалі ў сваёй
твор-часці дыялекты роднай ім мясцовасці i ў залежнасці ад паходжання i культуры
выхавання - розны алфавіт: ці лацінскі - польскагаўзору, ці кірылічны -рускага. Так,
аўтарамі выдатных твораў нацыянальнай літаратуры "Энеіда навыварат" i "Тарас па
Парнасе", імёны якіх засталіся невядомымі, былі прадстаўнікі беларускай творчай
інтэлігенцыі, выхаванай у рускай культуры. Першая паэма напісана ў 10-20-я гг. XIX ст.,
другая - не пазней сярэдзіны стагоддзя. Упершыню яны з'явіліся ў друку адпаведна ў 1845
i 1889 гг. Гэтыя творы - выдатныя ўзоры літаратурнай апрацоўкі сярэднебеларускай
гаворкі, якая i стала асновай новай беларускай літаратурнай мовы.
Тэатр. Музыка. У першай палове XIX ст. галоўнай формай сцэнічнага мастацтва
з'яўляўся тэатр прыватнай антрэпрызы, які ўвасабляў новы, камерцыйны падыход да
арганізацыі відовішчаў. Па форме дзейнасці тэатры былі "аб'язнымі". Такі тэатр меў базу ў
губернскім або буйным павятовым горадзе i перыядычна гастраляваў па бліжэйшых
гарадах i мястэчках. У пачатку XIX ст. пастаянныя тэатральныя калектывы дзейнічалі ў
Вільні, Гродне (тэатр С.Дзешнер), Мінску (трупа Кажынскага). У 30-я гг. тэатральныя
відовішчы пастаянна адбываліся ў многіх гарадах Беларусі. Рэпертуар мяс-цовых
драматычных тэатраў вызначаўся багаццем i мастацкай разнастайнасцю. На ix сцэнах
ставіліся п'есы Ф. Шылера, В.Гюго, А. Дзюма-бацькі, Л. Мерсье i інш. Прыкметнае месца
ў рэпертуары займалі драмы, камедыі, задэвілі польскіх аўтараў: А. Фрэдра, Ю.
Кажанеўскага, Я. Ясінскага, Т. Ленартовіча. Вялікім поспехам у гледачоў карысталіся