болыпай часткі сялянства, становішча яго пагаршалася. Вынікам гэтага былі масавыя
сялянскія хваляванні.
2. Антыпрыгонніцкі рух сялян
Сялянскі рух, які з'яўляўся адным з найважнейшых фактараў разлажэння i крызісу
прыгонніцтва, у першай палове XIX ст. узрастаў. Гэта ў першую чаргу было выклікана
ўзмацненнем феадальна-прыгонніцкага ўціску, што знайшло сваё адлюстраванне ў
павелічэнні феадальных павіннасцей, захопе ці скарачэнні сялянскіх надзелаў,
гвалтоўным перасяленні сялян на горшыя, неўрадлівыя землі, пераводзе на вотчынныя
фабрыкі, ператварэнні вольных людзей у прыгонных, у жорсткім абыходжанні з імі
памешчыкаў, аканомаў, арандатараў казённых маёнткаў (пасэсараў). Узмацненню
феадальнага прыгнёту сялянства аказвала ўсё больш рашучы адпор.
Формы сялянскага руху былі разнастайныя: скаргі, "іскі аб волі", адмова ад
выканання павіннасцей, уцёкі, падпалы панскіх i дзяржаўных будынкаў, супраціўленне
землеўласнікам, аканомам, пасэсарам, а таксама паліцыі i войску, забойства памешчыкаў,
ix служачых.
Сялянства не абмяжоўвалася барацьбой за змякчэнне прыгонніцкага ўціску. Яно
ішло значна далей - выступала за поўную ліквідацыю прыгоннай залежнасці. У першай
палове XIX ст. у Беларусі, як i ў іншых рэгіёнах Расійскай імперыі, барацьба прыгонных
за "волю" з'яўлялася вядучым кірункам сялянскага руху. У апошнія перадрэформенныя
гады назіраўся рост выступленняў сялян за знішчэнне прыгону, вольных людзей - за зям-
______________
1
Чепко В.В. Классовая борьба в белорусской деревне в первой половине XIX в. С.59;
Улащик Н.Н. Введение обязательных инвентарей в Белоруссии и Литве // Ежегодник по
аграрной истории Восточной Европы. 1958. Таллин, 1959. С. 262, 267, 272-274, 276-277;
Короткевич А.Т., Лысенко М.Г. Инвентарный вопрос в Восточной Белоруссии в период
кризиса крепостничества // Уч. зап. Полоцк, гос. пед. ин-та. 1958. Вып.1. С.50-62.
111
лю ў сувязі з выгнаннем ix з маёнткаў. Масавы антыпрыгонніцкі рух сялянства
аказваў істотнае ўздзеянне на памешчыкаў i палітыку ўрада. Барацьба сялян стрымлівала
імкненне першых да бязмежнага павелічэння феадальных павіннасцей, a іншы раз
прымушала змякчаць прыгонніцкі ўціск, ідучы на ўступкі. Супраціўленне сялянства
сур'ёзна тармазіла панскую каланізацыю на ўскраіны Расійскай імперыі
1
.
Хваляванні сялян у 1800-1839 гг.
2
У гэтыя гады ў Беларусі зафіксавана (акрамя
ўцёкаў) 160 выступленняў сялян. Імі было ахоплена 147 маёнткаў, звыш 200 паселішчаў у
40 паветах
3
. 3 адзначаных маёнткаў 109 з'яўляліся панскімі i 31 - дзяржаўны
4
. У 37
выпадках для падаўлення сялянскіх хваляванняў выклікалася войска. Найбольшая
колькасць выступленняў сялян (44) прыпадае на 1818-1823 гг. У 1830- 1832 гг. адбылося
18 хваляванняў, у 1812-1814 гг. i 1833-1835 гг. - па 13, у 1803-1805 гг. - 12. Шэраг
сялянскіх выступленняў вылучаўся ўпартасцю і вялікім напалам барацьбы: 28
хваляванняў працягваліся больш за два гады. У некаторых з ix сяляне змагаліся з
уладальнікамі маёнткаў і ўладамі на працягу многіх гадоў
5
.
Сялянства супраціўлялася ўзмацненню феадальна-прыгонніцкага ўціску,
змагалася з панскім самавольствам. Як ужо адзначалася, пратэст сялян выяўляўся ў
розных формах. Найбольш пашыранай пасіўнай формай сялянскага руху ў Беларусі ў
разгледжаны час з'яўляліся прашэнні, скаргі, а таксама "іскі аб волі" ці змяншэнні памераў
павіннасцей. Усіх ix, паводле далека не поўных даных, улічана 83. Пераважная большасць
(56) зыходзіла з панскіх маёнткаў
6
. Скаргі падаваліся губернатару, маршалку, пракурору,
іншы раз - у Правячы Сенат або на імя цара. У ix сяляне ўказвалі на цяжар павіннасцей,
частыя перасяленні, катаванні, якія ўчынялі над імі памешчыкі i арандатары маёнткаў. Як
правіла, скаргі прызнаваліся несправядлівымі, a скаржнікі сурова караліся. Асабліва