1
Акты, издаваемые Виленскою комиссией) для разбора древних актов. Вильно,
1912. Т.37. С.ХХХII.
2
Zarys dziejów wojskowości Polskiej do roku 1864, m.2. Warszawa, 1966. S.343.
3
Военский К. Вильна в 1812 г. С. 16.
4
Skowroniek J. Z magnackiego gniazda. Warszawa, 1992. S.7 297; Виленский
временник. KH.V. 4.2. С.ЗЗ.
5
Виленский временник. KH.V. 4.2. С.32.
80
маршалкам Л.Ашторпам. У Магілёве ў народную гвардию ўступілі 400 шляхціцаў
1
.
Каб павялічыць набор у корпус жандараў, у кастрычніку быў вызначаны новы
ўзрост уступаючых - ад 18 да 50 гадоў, акрамя таго, устанаўлівалася плата па 1 злотаму за
дзень службы. Часовы ўрад заклікаў таксама ўсіх гарадскіх абывацеляў,
домаўладальнікаў, купцоў i рамізнікаў такога ж узросту ўступаць у народную гвардыю
2
.
Усяго за час дзейнасці Часовага ўрада ВКЛ было сабрана 5600 павятовых жандараў i 1400
чалавек народнай гвардыі
3
.
Адной з найважнейшых функцый Часовага ўрада з'яўлялася пастаўка харчавання
i фуражу для французскай арміі. Напалеон абвясціў аб рэквізіцыях, неабходных для
папаўнення запасаў фуражу i харчавання. 3 беларуска-літоўскіх губерняў павінны былі
сабраць 3 млн пудоў жыта, 1,5 млн чвэрцяў аўса, 2,5 млн пудоў сена, 2,5 млн пудоў
саломы i 60 тыс. галоў рагатай жывёлы
4
. Устаноўленыя аб'ёмы паставак былі непасільныя
для насельніцтва. Так, Барысаўскі павет, у якім абкладаннга падлягалі 46 590 душ, павінен
быў паставіць 2306 бочак жытняй мукі, 415 бочак ячнай крупы, 4604 бочкі аўса, 53 316
пудоў сена i саломы, 14 526 гарнцаў гарэлкі, 875 пудоў солі
5
.
Зборы правіянту з насельніцтва суправаджаліся пагрозамі з боку французскіх
улад. Так, у патрабаваннях да віцебскага магістрата ваенны губернатар Шарпанцье
пагражаў, што "калі праз дзве гадзіны не будзе дастаўлена на бойню патрабуемая ад
горада жывёла, горад падвергнецца ваеннай экзекуцыі"
6
.
Каб папоўніць казну, Часовы ўрад у ліпені абавязаў насельніцтва да ся-рэдзіны
жніўня выплаціць усе нядоімкі па падатках, устаноўленых расійскімі ўладамі. Было
абкладзена падаткамі i духавенства: пэўнымі сумамі ў залатых чырвонцах, у залежнасці ад
пасады i працэнтным зборам ад прыбытку
7
.
Насельніцтва некаторых мясцовасцей абкладалася кантрыбуцыямі. Напрыклад,
па патрабаванню мінскага губернатара Бранікоўскага жыхары мястэчка Глыбокае павінны
былі выплаціць 24 тыс. франкаў кантрыбуцыі
8
.
25 ліпеня Часовы ўрад загадаў падпрэфектам прыняць на сябе кіраўніцтва ўсімі
былымі казённымі маёнткамі, а таксама тымі, якія былі пакінуты ix рускімі ўладальнікамі.
Для гэтага ствараліся спецыяльныя люстрацыйныя камісіі
9
.
Партызанскі рух. 3 пачаткам ваенных дзеянняў насельніцтва паветаў, праз якія
праходзілі расійскія i французскія войскі, хавалася ад ix са сваёй рухомай маёмасцю ў
лясах, пазбягаючы рабаўніцтва i гвалту. Прыгонныя сяляне не спяшаліся вяртацца дамоў i
пасля адыходу войскаў, не зважаючы ўвагі на загады Часовага ўрада, якія прадпісвалі ім
прыступіць да выканання сваіх павіннасцей. Нярэдка яны аб'ядноўваліся ў партызанскія
атрады i вы-ступалі як супраць французскіх рабаўнікоў, так i супраць сваіх памешчыкаў.
Толькі за верасень 1812 г. першы дэпартамент Мінскага галоўнага суда раз-
______________
1
Краснянский В.Т. Минский департамент Великого княжества Литовского.
С.15; Чистяков С. Борисовны в Могилеве на Днепре. 1811-1812 гг. СПб., 1897. С.128.
2
Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов. Т.37. С.
XIX.