Выкарыстанне гэтай мадэлі стварала шмат невырашальных праблем для
даследчыкаў гісторыі беларускай нацыі, бо зразумела, што наяўнасці ўсіх неабходных
кампанентаў нацыі ў "чыстым выглядзе" ў XIX ст. у беларусаў не было. Выхад быў
знойдзены ў 60-я гг. XX ст., калі ў навуковым дыскурсе пашырыліся паняцці "этнас" i
"этнічная група". Пануючым у беларускай гістарыяграфіі становіцца ўяўленне аб тым,
што нацыятворчыя працэсы ў Беларусі XIX ст. адбываліся на аснове этнакультурнага
адраджэння i ў выніку "развіцця рыначных, капіталістычных адносін, якія ў сваю чаргу
сталі эканамічнай асновай фарміравання беларускай нацыі"'. Найбольш істотнымі
прыкметамі нацыі вызначаліся: агульнасць эканамічнага жыцця i мовы, a таксама
нацыянальны рух як праяўленне нацыянальнай самасвядомасці
2
.
Такім чынам, абазначыўся адыход ад жорсткай фармацыйнай парадыгмы ў
напрамку больш гнуткай тэорыі мадэрнізацыі, заснаванай на вэбераўскім разуменні
традыцыйнага i індустрыяльнага грамадстваў. Нацыя стала разглядацца як інтэгрыраваны
ўнутраным рынкам, сродкамі камунікацыі i культурным развіццём феномен новага часу.
Найбольш адпаведнай такому падыходу азначэння нацыі падаецца дэфініцыя чэшскага
даследчыка М. Гроха. Нацыя, на яго думку, гэта "вялікая сацыяльная група, аб'яднаная на
аснове шэрагу аб'ектыўных узаемаадносін (эканамічных, палітычных, лінгвістычных,
культурных, рэлігійных, геаграфічных, гіста-рычных) i ix суб'ектыўнага адлюстравання ў
супольнай свядомасці. Большасць з ix можа быць узаемазамяняльнымі - некаторыя
адыгрываюць асабліва важную ролю ў працэсе фарміраванпя адной нацыі, а для другой
з'яўляюцца толькі аднымі з фактараў кансалідацыі. Але сярод ix тры з'яўляюцца
незаменнымі: (1) "памяць" аб агульным мінулым...; (2) шчыльнасць лінгвістычных i
культурных сувязяў, якія забяспечваюць больш высокую ступень сацыяльнай камунікацыі
ў межах трупы, чым за яе рамкамі; (3) уяўленне аб роўнасці ўсіх прадстаўнікоў такой
групы"
3
.
Абуджэнне гістарычнай памяці. У межах вызначанага падыходу першую фазу
працэсу фарміравання беларускай нацыі можна аднесці на пачатак XIX ст., калі
абуджалася цікавасць да гістарычнай культуры мясцо-
______________
1
Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. С. 336.
2
Там жа. С. 337, 341, 349.
3
Hrосh М. From National Movement to the Fully Formed Nation: The Nation Building
Process in. Europe// Mapping the Nation. New York; London, 1996. P. 79.
44
вых этналінгвістычных супольнасцей
1
. У той час, калі Варшава страчвала моц
дзяржаўнага уплыву на Беларусь, а Пецярбург такую моц у адносінах да яе яшчэ толькі
набіраў, у асяроддзі беларускай шляхты ўмацоўваліся настроі i пачуцці патрыятызму, які
можна назваць "мясцовым".
Важнай праявай такога патрыятызму было захапленне фальклорам, мовай,
звычаямі і традыцыямі простага народа. Імкненне да ix сур'ёзнага вывучэння ляжала ў
аснове дзейнасці і творчасці пісьменнікаў, этнографаў, фалькларыстаў Я. Баршчэўскага,
В. Рэута, В. Дуніна-Марцінкевіча, У. Сыракомлі, Я. Чачота, А. Кіркора, П. Шпілеўскага i
інш. 3 часам многія прыхільнікі, шукальнікі народнай песні пераходзілі да самастойнай
творчасці, выкарыстоўваючы народныя сюжэты, стыль i мову. Сучасная навука разглядае
зварот да фальклорнай спадчыны як важны крок на шляху сцвярджэння нацыянальнай
самасвядомасці, усведамлення свайго гістарычнага аблічча, месца ў свеце.
На гэтай фазе "культурнага накаплення", "залатога часу" лексікографаў,
граматыкаў, філолагаў i літаратараў беларуская мова стала галоўным элементам
нацыянальнай ідэнтычнасці, а нацыянальная ідэя грунтавалася перш за ўсё на