адлюстраваць сацыяльна-эканамічныя, палітычныя, культурныя працэсы, што адбываліся
ў Беларусі ў канцы XVIII - пачатку ХХст. Каштоўнай крыніцай па гісторыі Беларусі
з'яўляецца мемуарная літаратура. У ёй адлюстроўваецца шырокі спектр сацыяльна-
эканамічных, палітычных, культурных, этнаканфесіянальных працэсаў. Цікавасць да
мемуараў удзельнікаў розных палітычных i ваенных падзей, прадстаўнікоў вядомых
магнацкіх родаў, духавенства, расійскіх чыноўнікаў i ваенных, якія жылі ў Беларусі i
Літве ў канцы XVIII-XIX ст. або знаходзіліся некаторы час на яе тэрыторыі, узнікла яшчэ
ў другой палове XIX ст.
Успаміны, дзённікі, лісты, напісаныя прадстаўнікамі дваранскага саслоўя,
закранаюць не толькі прыватнае жыццё дзеючых асоб, але i палітычныя падзеі краю:
удзел аўтараў у тайных таварыствах, вайне 1812 г., паўстаннях 1794,1830 - 1831 гг. (або ў
падаўленні гэтых паўстанняў), працы ў мясцовай адміністрацыі i інш. Гэта літаратура
выдадзена ў розныя часы ў выдавецтвах Санкт-Пецярбурга, Вільні, Львова, Варшавы,
Кракава (пераважна на польскай мове).
38
Успаміны аднаго з удзельнікаў тайнай арганізацыі "Віленская асацыя-цыя" (1796-
1797) прыора віленскіх дамініканцаў Ф. Цяцерскага распавяда-юць пра допыты членаў
групы, якія вёў віленскі губернатар Фрызель, высылцы i ix жыцці ў Сібіры
1
. У зборнік
мемуараў іншых тайных арганізацый - філаматаў i філарэтаў - увайшлі ўспаміны i дзённікі
I. Дамейкі, Т. Красінскага, О. Слізня, М. Чарноцкага, Т. Зана, Э. Масальскага, Ф.
Малеўскага
2
.
С. Мараўскі ўспамінаў, як былі арыштаваны члены тайнага таварыства
"Национальное масонство" М. Ромер, маршалак I. Завіша, С. Вагнер, Чаркоўскі, К. Празор
i адпраўлены ў Петрапаўлаўскую крэпасць, але пазней ix адпусцілі
3
.
Асобны зборнік успамінаў прысвечаны падзеям 1830-1831 гг.
4
У ім распавядаецца
пра ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі i Літвы, стварэнне паўстанцкіх камітэтаў,
удзел у паўстанні каталіцкага духавенства i іншых слаёў насельніцтва.
Шэраг мемуараў сведчыць пра змены, што адбываліся ў палітыцы цар-скага
ўрада на тэрыторыі Беларусі пасля лістападаўскага паўстання. Так, Г. Стэцкі адзначаў,
што калі раней губернскі маршалак практычна быў незалежны ад губернатара i мог
непасрэдна звяртацца да імператара з просьбай аб аўдыенцыі, то пасля паўстання ён
пераўтвараецца ў сляпога выканаўцу яго ўказаў
5
. Другі аўтар мемуараў - Г. Пузыніна -
адзначала, што пасля падаўлення паўстання быццам страшэнны ураган пранёсся па краі,
вырываючы з дамоў цэлыя сем'і. Грамадства страціла ўшіывовыя імёны: Е. Сапегу, двух
Плятэраў, Т. Пуслоўскага, А. Гарэцкага, А. Валовіча i інш.
6
Дастаткова рэдкімі, a таму вельмі каштоўнымі i цікавымі з'яўляюцца ўспаміны
простых сялян-беларусаў
7
. Пра жыццё жанчын-шляхцянак расказваюць успаміны Е.
Фелінскай
8
. Спецыфікай гэтых успамінаў з'яўляецца прэзентацыя беларускага шляхецкага
грамадства пачатку XIX ст. праз жаночыя вобразы. Паслядоўнае апісанне этапаў жыцця,
перамяшчэння па сацыяльнай лесвіцы дазваляе скласці ўяўленне не толькі пра штодзённае
жыццё шляхцянак таго часу, але i прасачыць, як змяняліся функцыі, правы i адносіны да
ix з боку тагачаснага грамадства.
Мемуарная спадчына з'яўляецца вельмі важнай крыніцай даследавання гісторыі
Беларусі напярэдадні і падчас вайны 1812 г. Аднак большасць звестак, прысвечаных
адлюстраванню баявых дзеянняў ці ваенна-паходнаму быту войскаў, характарызуецца
пэўнай супярэчлівасцю i фрагментарнасцю. Што тычыцца дзейнасці акупацыйных
органаў улады, створаных Напалеонам на тэрыторыі Беларусі, успаміны ўраджэнцаў
Беларусі, якія складалі аснову марыянетачнага апарату кіравання, тых, хто зна-
_______________
1
Pamiętnik xiędza Ciecierskiego przeora dominikanów Wileńskich. Lwów, 1865.