насельніцтва Беларусі, станаўленне грамадзянскай супольнасці, развіццё
прадпрымальніцтва, гісторыя гра-мадскіх (у тым ліку нацыянальных) рухаў,
дэмаграфічная i канфесіянальная гісторыя. Аб'ём i разнастайнасць назапашаных ведаў
ставіць на парадак дня неабходнасць ix сістэматызацыі i падагульнення з мэтай стварэння
цэласнай панарамы гістарычнага працэсу ў Беларусі ў канцы XVIІІ - пачатку XX ст.
Крыніцы
Гісторыя Беларусі канца XVIII - пачатку XX ст., як i іншых перыядаў, зывучаецца
на падставе шматлікіх разнастайных гістарычных крыніц. Аднак незалежна ад тыпу
класіфікацыі дадзеных крыніц найбольшае значэнне сярод ix, безумоўна, маюць
пісьмовыя. Менавіта яны складаюць падмурак гістарычных даследаванняў і з'яўляюцца
асновай гістарычнай навукі.
Важную групу гістарычных крыніц складаюць помнікі заканадаўства канца XVIII
- пачатку XX ст. Гэта законы, маніфесты, палажэнні, указы, рэскрыпты ўрада Расійскай
імперыі, якія дазваляюць прасачыць яго палітыку на тэрыторыі Беларусі. Асноўнай
публікацыяй дадзеных крыніц, безумоўна, з'яўляецца "Полное собрание законов
Российской империи"
1
.
Разам з агульнаімперскімі зводамі законаў на тэрыторыі Беларусі да 1840 г.
дзейнічаў i "Статут Великого Княжества Литовского" 1588 г.
Зводы законаў дапаўняюцца тэматычнымі зборамі заканадаўчых актаў. Сярод ix -
зборнікі, для якіх спецыяльна падоіраліся дакументы, што маюпь дачыненне да розных
галін жыцця заходніх губерняў. Шэраг дакументальных зборнікаў прысвечаны прававому
статусу яўрэйскага насельніцтва
3
. Іншыя даюць магчымасць прааналізаваць заканадаўчую
палітыку ўрада адносна розных канфесій
4
. Цікавасць выклікаюць зборнікі матэрыялаў,
што ўтрымліваюць юрыдычныя акты, якія нарматыўна замацоўвалі саслоўны падзел
расійскага грамадства, вызначалі прававы статус дваранства
5
.
____________
1
Полное собрание законов Российской империи (далей - ПСЗ): Собр. 1-е с 1649 по
12 декабря 1825 г.: В 45 т. СПб., 1830-1849; Собр. 2-е с 12 декабря 1825 г.: В 55 т. СПб.,
1830-1885; Собр. 3-е с 1 марта 1881 г.: В 33 т. СПб., 1885-1916.
2
Рубинштейн С. Ф. Хронологический указатель указов и правительственных
распоряжений по губерниям Западной России, Белоруссии и Малороссии за 240 лет с 1652
по 1892 г. Вильно,
1894; Никотин И. А. Столетний период (1772-1872) русского законодательства в
воссоединеных от Польши губерниях и законодательство о евреях (1649-1876): В 2 т.
Вильно, 1886; Сборах документов, касающихся административного устройства Северо-
Западного края при Екатерине II (1792-1796). Вильно, 1903.
3
Полный хронологический сборник законов и положений, касающихся евреев.
СПб., -74; Оршанский И.Г. Русское законодательство о евреях. СПб., 1877.
4
Белоголов И. Акты и документы, относящиеся к устройству и управлению
римско-католической церкви в России. Петроград, 1915. Т. 1; Акты и грамоты об
устройстве и управлении
римско-католической церкви в империи Российской и Царстве Польском. СПб.,
1849; Законоположения и правительственные распоряжения до римско-католической
церкви в России,
относящиеся со времени царствования царей Петра и Иоанна Алексеевичей. С
1669 по 1867 г. Вильно, 1868; Алфавитный указатель действующих и руководственных
канонических постановлений, указов, определений и распоряжений Св. Прав. Синода
(1721-1901 гг. включительно) и гражданских законов, относящихся к духовному
ведомству православного исповедания. СПб.,1902; Сборник правительственных сведений
о раскольниках. Лондон, 1860; Собрание постановлений по части раскола. СПб., 1875.
5
Громачевский С. Г. Ограничительные законы по землевладению в Западном крае.
СПб., 1904; Блосфелъдт Г. Сборник законов о российском дворянстве. 1901-1902 гг.