3
Башко П.К. Советы рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Белоруссии.
С. 175-185.
486
ЗАКЛЮЧЭННЕ
У канцы XVIII ст. у выніку падзелау Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся
пад уладай Расійскай імперыі. Аднак гэта не стала канцом іх палітычнай гісторыі. У XIX -
пачатку XX ст. на тэрыторыя Беларусі адбы-валіся падзеі агульнарасійскага, еўрапейскага
і нават сусветнага маштабу. Тры паустанні (1794,1830 - 1831,1863 - 1864 гг.), якія мелі
яскрава вызва-ленчы характар, недвухсэнсоўна напаміналі царызму аб неабходнасці па
іншаму, чым у так званых "велікарускіх" губернях, будаваць свае адносіны з
"нованабытымі землямі". Нярэдка гэта адбывалася праз увядзенне надзвычайных і
абмежавальных законаў, якія закраналі ўсе бакі сацыяльнага, на-цыянальнага, рэлігійнага,
культурнага і эканамічнага жыцця краіны.
У часы Расійскай імперыі працэсы трансфармацыі ахапілі ўсе слаі грамадства. Для
былога набілітэту Рэчы Паспалітай няпросты працэс ува-ходжання ў склад расійскага
дваранства, які суправаджаўся так званым "разборам шляхты", супаў з нялёгкім пошукам
свайго месца ў эканоміцы у новых гаспадарчых умовах, асабліва пасля адмены прыгоннага
права. Беларускія сяляне, якія набылі ў выніку рэформы 1861 г. асабістую свабоду, пра-
цягвалі сваю спрадвечную барацьбу за зямлю і лепшую долю. Гарадскія сас-лоўі трапілі пад
жорсткі дыктат расійскай бюракратыі. Беларускае грамадства паступова пазбаулялася рыс
традыцыйнага аграрнага ладу і набывала аблічча грамадства індустрыяльнага.
Эканамічнае развіццё Беларусі, як і ўсёй Еўропы, адчула на сабе відавочныя ўплывы
прамысловага перавароту. Яго звёнамі былі новыя паліўна-энергетычныя крыніцы, у
першую чаргу паравыя рухавікі, узнікненне фабрык і заводаў, значнае паляпшэнне шляхоў
зносін, працэсы урбанізацыі. Да новых формау эканамічнай актыунасці адносіліся банкі і
іншыя крэдытна-фінансавыя ўстановы, акцыянерныя таварыствы і гандлёвыя дамы. На
беларускай гістарычнай арэне ў якасці самастойнай часткі грамадства сталі прыкметны
прадпрымальнікі і рабочыя, тэхнічная інтэлігенцыя, чыноўніцтва.
XIX стагоддзе пачыналася як век пары, а завяршалася як век электрычнасці.
Чыгункі, параходы, тэлеграф, тэлефон, аўтамабілі, грамадскі транспарт і камунальная
гаспадарка ў гарадах - усё гэта прыйшло да нас з XIX ст. і таксама з'яўляецца часткай
беларускай гісторыі. Такім чынам, пашыралася камунікацыйная прастора, на якой
разгортваліся падзеі айчыннай гісторыі. У параунанні з папярэднімі эпохамі ў гэты час
значна ўзраслі патокі інфармацыі, пачала працаваць рэгулярная пошта.
У складаных умовах працякала рэлігійнае жыццё ў Беларусі. За гады знаходжання
беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі канфесіянальнае становішча тэрыторыі
значна змянілася. Каталіцкі касцёл саступіў свае пануючую ролю праваслаўнай царкве,
якая была накіравана ў палітычную сістэму Расіі, з'яўлялася структурным элементам яе
сацыяльна-эканамічнага ладу. Зыходзячы з гэтага, яна сваімі спецыфічнымі метадамі
аказвала вялікі ўплыу на усе бакі жыцця грамадства. Новая ўлада забараніла уніяцкую
(грэка-каталіцкую) царкву на беларускіх землях. 3 адносінамі царызму да іўдзейскай рэлігіі
былі звязаны абмежавальныя законы для яўрэй-скага насельніцтва. Разам з тым дзейнічала
і агульнасусветная гістарычная тэндэнцыя - свецкае жыццё значна парушыла рэлігійныя
асновы грамадства.