даследавання беларускай культуры, своеасаблівая энцыклапедыя эпох: нацыянальнага
станаўлення і культурна-асветніцкага руху.
Агульнапрызнана выдатная роля "Нашай нівы" у развіцці нацыянальнай літаратуры.
За кароткі тэрмін яна вылучыла дзесяткі таленавітых маладых аўтараў пераважна з
сялянскага асяроддзя. Нельга знайсці ніводнага нумара газеты, дзе б не было апавяданняў,
паэм, вершаў, крытычных артыкулаў, лістоў Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі, М.Гарэцкага,
М.Багдановіча і многіх іншых. Яна з'яўлялася арганізуючым цэнтрам беларускай
літаратуры. За першыя тры гады на старонках "Нашай нівы" было надрукавана 246 вершаў
61 паэта, 96 апавяданняў 36 аўтараў.
Трымаючы у полі зроку перш за ўсё мову і літаратуру, газета клапацілася і пра іншыя
віды мастацтва. Дзякуючы яе намаганням былі закладзены асновы Беларускага музея,
наладзіўся нацыянальны прафесійны тэатр, зроблены першыя крокі для распрацоўкі
беларускай музыкі, танца. На старонках газеты ішоу працэс фарміравання
мастацтвазнаўчай думкі, фалькларыстыкі, тэатральнай крытыкі. Народнасць,
нацыянальная самабытнасць, этнаграфізм, адкрытасць для успрымання здабыткаў
культуры суседніх славянскіх культур - вось асноўныя рысы матэрыялаў "Нашай нівы" на
тэмы культуры. Асноўная думка, якая праходзіла праз іх, - неабходнасць стварэння
беларускай школы мастацтваў з нацыянальным стылем на аснове засваення народнай
мастацкай спадчыны. Газета клапацілася аб ахове, вывучэнні і адраджэнне культурна-
гістарычнай спадчыны беларусау. Яна заклікала інтэлігенцыю, увесь народ да захавання
памяці аб мінулым, нацыянальнай самасвядомасці, распачала кампанію па збіранню
фальклору, захаванню абрадаў і звычаяў.
Сацыяльнай базай "Нашай нівы", аб'ектам яе клопатаў з'яўляўся працоўны народ,
перш за ўсё сялянства. Пры аналізе і ацэнцы большасці публікацый газеты звяртаюць на
сябе ўвагу іх форма і стыль, якія вынікалі з «арыентацыі на сялян і абумоўліваліся
наяўнасцю цэнзуры. Некаторая зададзеная спрошчанасць і народная вобразнасць пісьма,
своеасаблівая падача многіх матэрыялаў сведчьлі аб разуменні журналістамі асветніцкіх
за-
425
дач, іх высокім прафесійным майстэрстве, здольнасці наладзіць просты, шчыры
дыялог чытачамі. Пр
а
гэта пераканаўча сведчылі сотні лістоў у рэдакцыю з розных куткоў
Беларусі
Тыраж у 4,5 тыс. экземпляраў разыходзіўся поўнасцю. Беларускую газету чыталі ў
Пецярбургу, Маскве, Пскове, Сочы, Севастопалі, Кіеве, Харкаве, Екацярынаславе, Адэсе,
Рызе, Рэвель Юр'еве, Варшаве. Яна мела падпісчыкаў у губернях Цэнтральнай Расіі, на
Урале, у Сібіры, ва ўкраінскіх губернях. "Наша ніва" рассылалася падпісчыкам у Празе,
Парыжы, Лондане, Нью-Йорку. Яе ведалі на франтах Першай сусветнай вайны. Чытачамі
па-за межамі Беларусі былі суайчыннікі, якіх лёс раскідаў па розных кутках Расійскай
імперыі і свету.