2
Там жа. 1912. №17.
3
Там жа. 1911. №45.
404
49 - Гродзенскай, з 27 - Магілёўскай, з 9 - Віцебскай, з 9 - Ковенскай, 2 - са
Смаленскай губерняў і з 141 іншых месцаў ("чужых старой"), а ўсяго разам -з 313 пунктаў.
Сярод паветаў найбольшая колькасць карэспандэнцкіх пунктаў была ў Віленскім (48),
Слуцкім (39), Вілейскім (30), Гродзенскім (27), Ашмянскім (20), Мінскім (18), Дзвінскім і
Барысаўскім (да 9), Лідскім, Сакольскім (па 8), Свянцянскім (7), Аршанскім, Горацкім і
Клімавіцкім (па 6) паветах. За той жа год газета надрукавала 115 вершаў 160 апавяданняў, 73
навуковых, 35 рэдакцыйных артыкулаў, 20 парад для гаспадароў, 21 артыкул на
палітычныя тэмы, 27 думскіх справаздач, 20 матэрыялаў пад назвай "3 газет". Усяго ў
1910 г. у "Нашай ніве" супрацоўнічала 427 чалавек
1
.
Пачынаючы з 1910 г. "Наша ніва" выдавала вельмі папулярны "Беларускі
каляндар". Тыраж яго ў лепшыя гады дасягау 20 000 экземпляраў (найвышэйшы з усіх
беларускіх выданняў). Паводле аднадушных водгукаў расійскага, польскага і украінскага
друку, "Беларускі каляндар" быу лепшым сярод календароў, прызначаных для вёскі
2
.
Вясною 1912 г. сельскагаспадарчы аддзел "Нашай нівы" быу пераутвораны у
самастойны часопіс "Саха" (выдаваўся ў Вільні пад рэдакцыяй А. Уласава). "Саха" хутка
заваявала прызнанне. На сельскагаспадарчых выстаўках у Вільні (1913) і Мінску (1914)
часопіс быу узнагароджаны сярэбранымі медалямі. У “Саху” пісалі вучоныя-спецыялісты і
гаспадары-практыкі (як і ў "Нашу ніву" - бясплатна). У сваіх 12 кніжках яна асвятляла
поўны гадавы цыкл работ па ўсіх галінах сельскай гаспадаркі.
У снежні 1913 г. выданне "Сахі" было перанесена у Мінск. Адначасова там з'явіўся
парастак "Нашай Нівы" - літаратурны штомесячнік для моладзі "Лучынка". Яго рэдактарам
была Цётка (А.Пашкевіч). Так быў пакладзены пачатак беларускаму перыядычнаму друку
ў Мінску.
Першым, не звязаным з "Нашай нівай" перыядычным беларускамоўным выданнем
стала штотыднёвая каталіцкая газета "Вielarus", якая пачала выходзіць у Вільні ў студзені
1913 г. (рэдактары-выдауцы - А. Бычкоускі 1 Б.Пачобка). У першым нумары газеты
заяўлялася, што яна будзе заусёды стаяць на грунце хрысціянска-каталіцкім, баронячы
справы каталіцкія і беларускія. Адну з галоўных сваіх задач газета бачыла ў пераадоленні
рэлігійнага расколу беларускага народа і імкнулася усімі сродкамі паказаць беларусам,
праваслаўным і католікам, што "усе яны - адно племя, адзін народ". Напрамак новага
выдання ўстрывожыу наша ніўцаў."Цяпер, - пісала "Наша ніва", - адкрылася газета толькі
для адных католікаў. Ці захоча, ці здолее яна пайсці па дарозе еднасці ўсіх беларусаў? Мы
дужа баімся, каб новая газета не зышла з агульнабеларускага грунту"
3
. Гэта перасцярога
была ўлічана рэдакцыяй "Беларуса": у другім нумары яна на першае месца паставіла не
каталіцкія, а нацыянальныя інтарэсы.