У адказ на заявы польскіх шавіністычных газет, якія называлі спробы абуджэння
беларускай і літоўскай нацыянальнай самасвядомасці сярод апалячанага насельніцтва
Беларусі і Літвы працай, варожай дэмакратызму і прагрэсу культуры, і ўхвалялі
"цывилізатарскую місію" польскай мовы і культуры у Беларуска-Літоўскіх губернях,
"Наша ніва" тлумачыла, што дэмакратызм - гэта жаданне абудзіць народ да жыцця,
дабіцца, каб ён падаў свой голас, выказаў свае думкі і душу. "Найлягчэйшая дарога для
гэтага, -пісала яна, - развіць народную культуру, карыстаючыся прыроднай мовай народу,
каторай ён змалку гаворыць дома, у хаце, каторая вытварылася разам з усёй яго асобеннай
псіхікай, неразрыўна з той пхсікай звязана. Вось чаму адраджэнне народаў заўсягды шло і
ідзе побач з дэмакратызмам... Работа дзеля пашырэння нацыянальнай свядомасці ў нашым
народзе на ўсёй старане не толькі не задзержвае поступу культуры, а, наадварот, адна
толькі і развівае яе"
1
. 3 такіх пазіцый зыходзіла "Наша ніва" і ў палеміцы з расійскім
шавіністычным друкам.
У напружанай і цяжкай барацьбе з рускімі і польскімі нацыяналістамі "Наша ніва"
ніколі не атаясамлівала іх з рускім і польскім народамі калі "Кур'ер Літоўскі" абвінаваціў
яе ў тым, што яна "распальвае нянавісць да палякаў між беларусамі, "Наша ніва" адказала:
"Не да палякаў, паны нацыяналісты. Пара вам уцяміць, што ваша хаўрузія і польскі народ -
гэта дзве зусім розныя рэчы. з нацыяналізмам, з чарнасоценствам мы ваявалі і будзем
ваяваць, нягледзячы на тое, ці гэтае чарнасоценства будзе расійскае, ці польскае"
2
.
Афіцыйнай палітыцы расколу беларускага народа па веравызнанні на "рускіх" і
"палякаў", асімілятарскай дзейнасці расійскіх і польскіх нацыяналістычных груповак
"Наша ніва" супрацьпастаўляла прапаганду нацыянальнай свядомасці і дэі еднасці усіх
беларусаў - і праваслаўных, і католікаў. Гэта была галоўная мэта газеты. Яна настойліва
патрабавала увядзення у школу, царкву і касцёл Беларусі беларускай мовы, пераходу іх на
беларускія нацыянальныя пазіцыі. Зыходныя прынцыпы "Нашай нівы" па нацыянальна-
рэлігйных пытаннях сфармуляваў А. Луцкевіч (Навіна). "Каталіцкую веру, - пісаў ён, -
народ наш называе польскай, праваслауную -расійскай. I пакуль касцёл і царква не зробяцца
ў Беларусі беларускімі, народ наш заўсёды будзе дзяліцца на дзве часткі... Гэты раздзел
паводле рэлігіі робіць у нас тое, што пры найвялікшым развіцці нашай мовы суцэльнага,
адзінага нацыянальнага жыцця ў нашага народу быць не можа, пакуль наша мова не
здабудзе сабе надежных правоў у царкве і касцёле"
3
.
"Наша ніва" і развіццё нацыянальнай культуры. Насуперак адміністрацыйным
абмежаванням падпіска на "Нашу ніву", яе папулярнасць паступова раслі, мацнелі сувязі з
народам. Настойлівая і паслядоўная прапаганда нацыянальнай 1ДЭ1 знаходзіла водгук і ў
вёсцы, і ў горадзе. У выніку гэтай дзейнасці абуджаліся народныя таленты, паскорыўся
рост нацыянальна свядомай інтэлігенцыі. Паводле падлікаў супрацоуніка рэдакцыі
пісьменіка Ядвігіна Ш., за першыя тры гады "Наша ніва" надрукавала 906 уласных
карэспандэнцый з 499 вёсак, мястэчак і гарадоў, 246 вершаў 61 паэта і 91 апавяданне 36
празаікаў. Толькі за 1910 г. у газеце з'явілася 666 карэспандэнцый з 122 населеных
пунктау Віленскай, з 81 - Мінскай, з
____________________
1
Наша ніва. 1912. №19-20.