цэсаў пасля 1905 г., у сувязі з правядзеннем сталыпінскай аграрнай рэформы
1
.
Напярэдадні Першай сусветнай вайны жыхары Беларусі выязджалі за мяжу
пераважна з Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў. Па агульнай колькасці эмігрантаў
у Віленскай губерні першынствавалі Ашмянскі і Ві лейскі паветы, у Гродзенскай—
Беластоцкі, Сакольскі, Бельскі, Пружанскі і Брэст-Літоўскі, у Мінскай-Пінскі і Мінскі
2
. 3
Магілёўскай і Віцебскай губерняў насельніцтва выязджала не так энергічна, але і там
тэндэнцыя да па-велічэння колькасці эмігрантаў была відавочнай. Найбольшай актыўнасцю
эміграцыйнага руху ў Магілёўскай губерні вылучаліся сяляне Гомельскага, Рагачоўскага,
Аршанскага і Быхаўскага паветаў, а ў Віцебскай губерні - Віцебскага, Гарадоцкага і
Дзвінскага
3
.
Гэта эміграцыйная хваля была самай масавай у гісторыі эміграцыі з Беларусі
Дакладную лічбу яўрэяў і беларусаў, якія выходзілі на чужыну, пры-весці цяжка з-за шэрагу
прычын (адсутнасць дасканалай статыстыкі, вялікі працэнт эмігрантаў-нелегалаў). Упэўнена
можна казаць пра тое, што рух быў даволі масавы і меў сталую тэндэнцыю да колькаснага
росту. Так, паводле даных канцылярыі віленскага губернатара, за перыяд з 1880 па 1889 г. з
Віленскай губерні (без Трокскага і Свянцянскага паветаў) за мяжу выехала 2640 яўрэяў 1
283 асобы хрысціянскага веравызнання. У 1890 г. адпавед-ныя лічбы склалі 385 1110
чалавек
4
. Паводле звестак, атрыманых віленскім генерал-губернатарам, за перыяд з 1895 па
1899 г. з Віленскай губерні (без Трокскага і Свянцянскага паветаў) у эміграцыю выбыла 640
яўрэяў 1819 ся-лян хрысціянскага веравызнання, з Гродзенскай губерні - 1630 яўрэяў і
2433 асобы (сяляне) хрысціянскага веравызнання
5
.
У пачатку XX ст. памеры эміграцыйнага руху пашырыліся. Гэта даты-чылася як
беларускіх яўрэяў, так і ўласна беларусаў. Паводле звестак Яўрэйскага каланізацыйнага
таварыства, у 1906-1913 гг. па дапамогу ў справе замежнага перасялення ў Таварыства
звярнулася 77 211 асоб з шасці губерняў "Паўночна-Заходняга краю" (Віленскай,
Віцебскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай, Магілёўскай), большасць з якіх перася-ляліся
ў ЗША
6
. У 1908-1910 гг. з Віленскай губерні (без Трокскага і Свянцянскага паветаў) за
мяжу выехала 8540 сялян хрысціянскага веравызнання, з якіх 2486 асоб склалі праваслаўныя
16054 - католікі
7
. Гродзенскі губернатар шсау, што ў 1902 г. з падначаленай яму губерні на
эміграцыю выехала 1235 сялян
8
. За перыяд з 1902 па 1907 г. Гродзенскую губерню штогод
пакідала, такім чынам, да 2500 сялян
9
. У 1912 г. гродзенскі губернатар даводзіў
_____________________
1
Оболенский (Осижкый) В.В. Международные и. межконтинентальные
миграции в Довоенной России и СССР. М., 1928. С.61.
2
ДГА Л1твы, ф.378, воп.1900, ПА, спр.21, авк.Ю, 221-225; РДГА, ф.95, воп. 18,
спр 616, арк.36; ДГАРБ, ф.18, воп. 2, спр. 6, арк. 175; НГАРБ, ф. 295, воп. 1, спр. 7885, арк.
129 адв.,233.
3
Наша ніва. 1913. 1 лют.; Отчет могилевского губернатора за 1913 год.
Могилев, 1914. С.19;ДАРФ,ф.ДП-АА, воп. 1913, спр. 99, арк.141 ;НГАРБ, ф.1430, воп.1,
спр.48659, арк.2.