ладняку) павялічылася з 3539,9 тыс. да 3662,5 тыс., або на 3,5 %, а рабочых коней
(звыш чатырох гадоў) скарацілася з 1554,4 тыс. да 1376,4 тыс., ці на 11,5 %, свіней з
2100,1 тыс. да 1889,2 тыс. - на 11,2 %, авечак і коз з 3274,7 тыс. да 2474 тыс. - на 24,4 %'. Гэта
было выклікана перш за ўсё крызісам 1900 -1903 гг. і дэпрэсіяй 1904 - 1908 гг. у
прамысловасці (паніжэннем попыту на таварную жывёлагадоўчую прадукцыыю,
далейшым змяншэннем плошчы паш і сенажацей асноўнай масы сялянства, заменай
малапрадукцыйнай жывёлы меншай па колькасці пародзістай жывёлай ў многіх пансгкіх і
замож-ных і сялянскіх гаспадарках. Аднак Беларусь у пачатку XX ст., як і ў другой па-лове
XIX ст., належала да ліку рэгіёнаў Расійскай імперыі з параўнаўча развітой
жывёлагадоўляй. Малочная і мясная жывёлагадоўля ў спалучэнні з вніакурствам, пры
вядучай ролі малочнай гаспадаркі, тут з'яўлялася галоўным напрамкам рыначнай
спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.
Рост прадукцыйных сіл земляробства і часткова жывёлагадоўлі быу абумоўлены
пашырэннем скарыстання ўдасканаленых прылад вытворчасці, машын і наёмнай працы,
развщцём гандлёвага земляробства, у тым ліку вінакурства і іншых галін
сельскагаспадарчага прадпрымальніцтва, па-велічэннем колькасці сельскага насельніцтва.
Таксама паляпшалася тэхнічная аснашчанасць сельскагаспадарчай вытворчасці. У
1910 г. у Беларусі ў панскіх гаспадарках жалезныя плугі скла-далі 46,9 % усіх прылад для
ворыва, жалезныя бароны і бароны з жалезнымі зубамі - 68,3 % іх агульнай колькасці, у
сялянскіх - адпаведна 36,4 1 34 %. Памешчыкам належала 41,2 тыс. земляробчых машын
(малатарань, веялак, сеялак, жняярак, конных грабель), сялянам (галоўным чынам
кулакам і за-можным) - 32,5 тыс., амаль выключна малатарань і веялак
2
. У панскіх гас-
падарках і гаспадарках сялянскай буржуазіі кабальныя адпрацоўкі сялян пасту-пова
выцяснялліся наёмнай рабочай сілай. Напярэдадш Першай сусветнай вайны у параўнанні
з 1897 г. колькасцю парабкаў у маёнтках і гаспадарках сялянскай буржуазіі Беларускага
рэгіёна ўзрасласа 130 тыс. да 200 тыс. (53,8 %)
3
.
Пашыраліся рыначныя сувязі сельскай гаспадаркі.3 1900 да 1913 г. чысты (за
вылікам увозу) вываз льновалакна і кудзелі з Беларусі ў іншыя рэгіёны краіны і за мяжу
павялічыуся з 1619 тыс. да 1911 тыс. пудоў (18 %), мяса, бітай птушкі і дзічыны - са 188
тыс. да 395 тыс. пудоу (у 2,1 раза). Акрамя таго, за вынікам увозу напярэдадні вайны было
адпраўлена 47,7 тыс. галоў свіней і 11,5 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы
4
.
Інтэнсіўна развівалася вінакурства. 3 1901/1902 да 1912/1913 гаспадар-чага года ў
пяці заходніх губернях колькасць бровараў узрасла з 484 да 630, ці на 30,1 %, а колькасць
перакуранай бульбы - з 22,7 млн да 31,9 млн пудоў, або на 40,5 %. На спірт таксама
перапрацоўвалі штогод ад 2,2 млн да 2,9 млн пудоу збожжа
5
. Большая частка спірту ішла на
продаж. Адыходы вінакурства (брага) шырока скарыстоўвалі на корм жывёле. Значная
колькасць пра-дуктаў земляробства і жывёлагадоўлі збывалася на мясцовым рынку.
_________________________