Найбольшы размах рэвалюцыйнай барацьбы у вёсцы
наз
іраўся ў снежні (286
выступленняў). Пры гэтым у кастрычніку - снежні 1905 г. прыкметна павялічылася
колькасць разгромаў і падпалаў панскіх явароў, сутыкненняу з паліцыяй і войскам,
палітычных сходаў, мітынгаў і дэманстрацый. Колькасць жа забастовак сялян і парабкаў
у цэлым па Беларусі знізілася (найбольш ва ўсходніх губернях), але ў Гродзенскай
губерні ў параўнанні з летам істотна вырасла (да 47 %)'.
Пад уздзеяннем кастрычніцкай палітычнай стачкі значна ўзмаціліся хваляванні ў
войску. Усерасійскі рэзананс набылі паўстанні матросаў і сал-дат у Кранштаце (26-27
кастрычніка), Севастопалі (11-15 лістапада) і іншых месцах. У Беларусі найбольш
значныя выступленні салдат адбыліся у гэты час у Гродне, Бабруйску, Брэст-Літоўску. іх
кіраўнікамі з'яўляліся падпольныя ваенна-рэвалюцыйныя арганізацыі. Разам з
патрабаваннямі паляпшэння свайго матэрыяльнага становішча салдаты выказвалі
салідар-насць з удзельнікамі Кранштацкага і Севастопальскага паўстанняў
2
.
У выніку кастрычніцкай палітычнай стачкі ў Расіі склалася адносная раўнавага
С1Л рэвалюцыі і прыхільнікаў існуючых парадкаў. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя сілы не
змаглі звергнуць самадзяржаўе, але прымусілі яго пайсці на істотныя палітычныя ўступкі
і фактычна заваявалі свабоду слова, сходаў, друку, саюзаў. Адкрыта дзейнічалі Саветы
рабочых дэпутатаў, Нізавыя структуры рэвалюцыйных партый, ўсерасійскія прафесійна-
палітычныя саюзы (чыгуначнікаў, паштова-тэлеграфных служачых, настаўнікаў, сялян і
інш.). Разгарнуўся масавы рух пастварэнні адкрытых прафесійных саюзаў рабочых
прамысловых прадпрыемстваў, работнікаў гандлю. Выдаваліся газеты самых розных
ідэйна-палітычных кірункаў - бальшавіскія, меншавіцкія, бундаўскія, эсэраўскія і інш. У
Мінску пасля чатырохмесячнага перапынку аднавілася выданне вялікай штодзённай
газеты "Северо-Западный край" - фактычнага органа мясцовай групы РСДРП.
Утварэнне кансерватыўных і ліберальных партый. Кастрычніцкая палітычная
стачка прымусіла мабілізавацца ўсе кансерватыуныя сілы з мэтай захавання самадзяржаўя,
памешчыцкага землеўладання, пануючага ста-новішча праваслаўнай царквы і рускай
нацыі ў "адзінай і непадзельнай Расійскай імперыі". У выніку узнік шэраг крайне правых
груповак ("Саюз рускага народа", "Савет аб'яднанага дваранства", "Айчынны саюз" і
інш.), якія па сутнасці не прызнавалі Маніфест 17 кастрычніка. Найбольшую актыунасць
у барацьбе з рэвалюцыяй праяўляў "Саюз рускага народа", больш вядомы як "чорная
сотня". Восенню 1905 г. яго аддзелы утварыліся ў Вільні, Мінску, Гомелі, Віцебску,
Поіску, Оршы, Глыбокім і многіх іншых гарадах і мястэчках заходніх губерняў імперыі. Іх
арганізатарамі з'яўляліся мясцовыя расійскія чыноўнікі і прадстаўнікі праваслаўнага
духавенства. Яны абапіраллся на падтрымку улад і цесна ўзаемадзейнічалі з палітычнай
паліцыяй. У дні кастрычніцкай стачкі чарнасоценцы наладжвалі вулічныя шэсці з іконамі,
царкоўнымі харугвамі і партрэтамі цара, арганізоўвалі за-
__________________
<_„^1 Шабуня К.И. Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в
революции 1905-1907 гг. С.239,287,316.