Пры абмеркаванні аграрнага пытання, якое і ў II Думе стала галоўным, зноў
выявілася супрацьстаянне памешчыцкіх і сялянскіх дэпутатаў. Тру-давікі, эсэры і энэсы
(народныя сацыялісты) патрабавалс нацыяналсзацыіі зямлі з ураўняльным
землекарыстаннем. Памешчыкі, чарнасоценцы і ак-цябрысты падтрымлівалі аграрную
праграму П. Сталыпіна, выкладзеную ва указе ад 9 лістапада 1906 г. Праграма выключала
магчымасць не тольшкі "трудавіцкай" нацыяналізацыі зямлі, але і адрэзкаў ад памешчыцкіх
маёнткаў, прадугледжаных кадэцкай праграмай.
Польска-беларускія аўтанамісты у II Дзяржаўнай думе салідарызаваліся з 46
дэпутатамі ад Каралеўства Польскага - членамі нацыяналістыч-най Народава-
дэмакратычнай партыяй, якая аб'ядналася ў "польскае кола" на чале са сваім лідэрам
Р.Дмоускім. 19 сакавіка ён выступіў з праграмнай прамовай ад імя "палякаў - прадстаўнікоў
Царства Польскага і суседняй з ім заходняй часткі дзяржавы, т. зв. Паўночна- і Пауднёва-
Заходняга краю". Ён заявіў, што аграрнае пытанне на адзначанай тэрыторыі не павінна
абмяркоўвацца ў Думе. Вырашэнне гэтага і ўсіх іншых сацыяльных пытанняў ў
Каралеустве Польскім Р.Дмоускі звязваў з увядзеннем мясцовага аўтаномнага
заканадаўчага сейма, а ў "Пауночна-і Пауднёва-Заходнім краі - шырокага мясцовага
самакіравання, рауўнапраўя нацыянальнасцей і веравызнанняў. Расійская дума, паводле
меркавання Дмоўскага, магла разглядаць аграрнае пытанне ў дзевяці заходніх губернях
толькі пасля атрымання законапраектаў, распрацаваных органамі мясцовага самакіравання.
Адносна рашэнняў сейма Каралеўства Польскага гэта не прадугледжвалася
1
.
Выступленне Дмоускага выклікала абурэнне сярод чарнасоценцаў і ак-цябрыстаў.
Асабліва рэзка выступалі дэпутаты-сяляне ад Мінскай губерні, члены РУС. А.Красоускі
рашуча адхіліў патрабаванне аб увядзенні шыро-кага самакіравання ў "Пауночна-і
Пауднёва-Заходнім краі", заявіўшы, што польскія памешчыкі імкнуцца такім чынам
"падпарадкаваць пад сваю ўладу праваслаўных сялян так, як гэта было ў часы прыгоннага
права"
2
. I. Шы-манскі прасіў Думу, каб "пытанне аб Пауночна-Заходнім краі.. было выра-
шана тут, у Думе, а не дзе-небудзь у польскім сейме ў Варшаве, Вільні ці ў Мінску"
3
.
Правыя дэпутаты-сяляне з Беларусі выказвалі сваю поўную адданасць
самадзяржаўю
4
. Разам з тым яны скардзіліся на малазямелле і патрабавалі дадатковага
надзялення зямлёй. Ф.Петрачэнка, напрыклад, хоць і ўсведам-ляў, што для гэтага
казённых, удзельных, кабінецкіх, царкоўных і мана-стырскіх зямель не хопіць, але
рэвалюцыйны шлях вырашэння аграрнага пытання не прымаў. Ён схіляўся да
законапраекта кадэтаў, лічыу, што яны прапанавалі "добрыя ўмовы" - "каб нікому не было
крыудна", не пагадзіўся толькі з велічынёй выкупной сумы ("мы, сяляне, бедныя, столькі не
зможам заплаціць"). Ф. Петрачэнка выказаўся, нарэшце, за тое, каб сяляне самі вы-рашалі,
як ім далей жыць, - грамадамі ці на хутарах
5
.
3 тых жа пазіцый зыходзіў і І.Шыманскі. "Я - сялянскі дэпутат, выбраны руска-
сялянскім саслоўем, - сказау ён, - і прыйшоў сюды абараняць
______________________
1
Государственная дума. Стенографические отчеты. 1907. Т. 1. С.742-747.
2
Там жа. Т. 1. С.1338-1342.
3
Там жа. С.1616-1618.