бочае насельніцтва.,. У цэнтры горада адбыўся масавы мітынг, удзельнікі якога
(каля 2 тыс. чалавек) прайшлі затым з чырвонымі сцягамі і рэвалю-цыйнымі заклікамі па
некалькіх вуліцах. Мясцовыя ўлады і паліцыя, адчу-ваючы свае бясілле, хаваліся. Аднак на
наступны дзень у Смаргош з'явіўся віленскі губернатар у суправаджэнні 36 казакаў.1400
салдат было арышта-
вана да 60 чалавек
1
.
Агульнымі стачкамі, з удзелам практычна ўсіх мясцовых рабочых, былі ахоплены
таксама Гродна, Брэст, Мазыр, Полацк, Ашмяны, Слонім, Ветка, Дуброўна, Талачын,
Парычы, Шчэдрын. Такі ж характар мелі стачкі ў Мінску, Гомелі, Шнеку, але ў гэтых
гарадах не ўдалося далучыць да іх най-буйнешыя прадпрыемствы - чыгуначныя майстэрні
дэпо. Тое ж здарылася і ў Віцебску ў дачыненні да льнапрадзільнай фабрыкі "Дзвіна".
Выступленнямі ў Гродне і Брэсце кіравалі мясцовыя камітэты Бунда і ППС у Літве. У
шэрагу гарадоў (Магілёу, Гомель, Горкі) паліцыя і салдаты выкары-стоўвалі супраць
удзельнікаў дэманстрацый і маніфестацый агнястрэльную зброю, у выніку чаго там былі
забітыя і параненыя. Пахавальная працэсія ў Гомелі з удзелам 8 тыс. чалавек ператварылася ў
антыўрадавую дэманстрацыю
2
.
У лютым-сакавіку хваля палітычных выступленняў рэзка знізілася, але ў той жа час
шырока разгарнулася барацьба рабочых з прадпрымальнікамі за паляпшэнне свайго
эканамічнага становшча. Найбольш значныя эка-намічныя стачкі адбыліся ў чыгуначных
майстэрнях Пінска, Мінска, на за-палкавых фабрыках у Мозыры, Пінску, Койданаве,
кафельных заводах Ко-пысі, Мінска і Пінска. Агульнапрафесійныя ці групавыя страйкі
правялі ра-бочыя інпалерных і тытунёвых фабрык, друкарняў у Мінску, Бабруйску, Рэ-
чыцы, загатоўшчыкі і кавалі ў Барысаве, шаўцы ў Мінску і Баранавічах, краўцы ў
Смаргоні, Пінску, Мінску, Лідзе, Барысаве, Ігумене, булачнікі ў Пінску. У барацьбу за
паляпшэнне свайго становшча ўсё больш актыўна ўключаліся работнікі сферы
абслугоўвання (прыказчыкі, фармацэўты, ку-харкі, цырульнікі і інш.). Некаторыя буйныя
эканамічныя стачкі супра-ваджаліся антыурадавымі маніфестацыямі
3
. Агульная колькасць
ста-чачнікаў за эканамічныя правы ў лютым дасягала 5,4 тыс., а ў сакавіку -5,8 тыс., што
значна перавышала сумарны паказчык за ўвесь 1904 г.
Высокі ўзровень актыунасці рабочых у эканамічнай барацьбе захоўваўся і ў
наступныя месяцы (гл. табл. 9). Колькасць стачачінкаў у кожным з іх не саступала
сумарнаму паказчыку папярэдняга года, а ў маі пера-высіла яго амаль у два разы.
Найбольшы размах у той час набылі стачкі на металаапрацоўчых, дрэваапрацоўчых,
гарбарна-абутковых і харчасмакавых прадпрыемствах у Мінску, Барысаве, Бабруйску,
Мозыры, Пінску, Слоніме, Магілёве, Віцебску, Гродне, Смаргоні, Ашмянах. Нярэдка
выступленні ахоплівалі ўсе прадпрыемствы пэўнай галіны вытворчасці ў маштабах горада.
У маі 1905 г. цэнтралізаваны прафсаюз шчаціннікаў арганізаваў рэгіянальны страйк на
прадпрыемствах па апрацоўцы шчаціны, які ахапіў шэраг гарадоў і мястэчак заходніх
губерняў і імперыі і праходзіў з адзінымі патрабаваннямі (8-гадзінны рабочы дзень,
гарантыя працы не менш чым на 40 тыдняў у год, паляпшэнне медыцынскага
абслугоўвання і інш.). Як
___________________________