чанае пылам і рознымі шкоднымі рэчывамі паветра заўчасна падрывала іх здароўе
1
.
Такім чынам, умовы жылля і працы абсалютнай большасці насельніцтва не
адпавядалі элементарным нормам гігіены і санітарыі, таму былі спрыяльным асяроддзем для
з'яўлення розных інфекцый і хранічных хвароб.
Эпідэміі. Як сведчыць медыцынская статыстыка, на працягу другой паловы XIX ст.
эпідэмічныя хваробы былі распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі Беларусі яны змянялі адна адну ў
залежнасці ад пораў года і прыкладна ў аднолькавай ступені паражалі як гараджан, так і
сельскіх жыхароў. Часцяком з-за большай шчыльнасці гарадскога насельніцтва ўдзельная
вага ахопленых эпідэміяй ў гарадах была значна большай. Зніжэння колькасці захварэўшых
на адзёр, воспу, дыфтэрыю, скарлатыну, тыф, каклюш, дызентэрыю, сібірскую язву і іншыя
інфекцыйныя хваробы, а таксама смяротных выпадкаў ад іх у дадзены перыяд не назіралася.
У 60 - 80-я гг. XIX ст. з-за недахопу медперсаналу, перш за ўсё ў вёсках, многія хворыя не
маглі стаць пацыентамі ўрачоў і фельчараў, а значыць, і не былі ўлічанымі.3 расшырэннем
сеткі медыцынскіх устаноў і павелічэннем медперсаналу дыягностыка і ўлік эпідэміі сталі
больш поўнымі і дакладнымі
У 1861 г., паводле няпоўных даных мінскай урачэбнай ўправы, у Барысаўскім,
Слуцкім, Ігуменскім і Пінскім паветах назіраліся круп, каклюш, адзёр, дызентэрыя. Хварэлі
1447 чалавек, з іх 225 (15,5 %) памерлі
2
. Для паўднёвых, больш нізгкіх і балоцістых
паветаў Беларусі - Пінскага, Рэчыцкага і Мазырскага - акрамя вышэйназваных
характернымі хваробамі былі каўтун, малярыя і ліхаманка.
Згодна даных медыцынскага дэпартамента за 1863 г., у пяці заходніх губернях
інфекцыйныя хваробы напаткалі 10 908 чалавек, з Iіх памерлі 1302 (11,9 %)
3
. Наібольшая
смяротнасць, як і ў іншыя гады, назіралася ад скарлатыны, якая была характэрна
пераважна для дзіцячых узростаў. У 1864 г. крывая эпідэмій пайшла на спад. У тых жа
губернях было зафжіксавана 4572 інфіцыраваных 1 950 (20,8 %) памерлых
4
.
Кожны год паўтаралася эпідэміі воспы. Недахоп якаснай лімфы, дранная вакцынацыя,
адсутнасць дастатковай колькасці медработнікаў не дазвалялі ахапіць воспапрышчэпліваннем
усіх дзяцей. Так, у Гродзенскай губерні ў 1879 г. воспа была прышчэплена 37,2 % немаўлят, у
1887 г. - 64,9, у 1897 г. - 76,1 %
5
. Прыкладна такім быу і сярэдні паказчык па пяці заходніх
губернях, дзе, напрыклад, у 1882 г. воспапрышчэшпваннем было ахоплена толью 65 %
нованароджаных
6
, У гэтым жа годзе ў кожнай губерні былі створаны установы па выпрацоуцы
воспеннай лімфы. Гэта дазволіла больш шырока ахапіць насельніцтва воспапрышчэпліваннем.
У 1900 г. працэнт прышчэпленых у пяці заходніх губернях павысіўся да 89,5. Тым не менш
эпідэміі ўспыхвалі даволі часта. Так, моцная этдэмія ахапіла ў 1899 г. Мінск, што з'явілася
штуршком да стварэння у горадзе медыка-статыстычнага бюро пад кірауніцтвам гарадскога
санітарнага ўрача П. Грацыянава
7
.
Паводле даных Г. Архангельскага, на тэрыторыі пяці заходніх губерняў у 1863 -
1873 гг. на воспу хварэла 26 246 чалавек, з іх 5446 (20,7 %) па-
___________________________