таксама у шырокім звароце да фальклорнай спадчыны. Аднак у новых гістарычных
умовах, калі літаратура павінна была выяўляць агульнанародныя інтарэсы і
адлюстроўваць задачы нацыянальна-вызваленчага руху, апора на вусную народную
творчасць хоць 1 была не-абходнай, паколью давала ей адчуванне народнай душы, але ужо
недастатковай, каб узняць асаблівасць яе нацыянальнага мыслення на узровень глыбока
філасофскага адлюстравання жывых і шчырых імкненняў душы да свабоды.
Якія ж фактары вызначалі ўзнікненне своеасаблівых рыс у нацыянальным развіцці
айчыннай літаратуры? Перш за ўсё гэта фактары грамадскія, сацыяльныя, цесна звязаныя з
лесам народа, са спецыфічнымі гістарычнымі ўмовамі, у якіх ён апынуўся. Імкнучыся
развіваць сваю культуру у нацыянальным рэчышчы, беларускі народ не меў для гэтага
вялікіх нацыянальна свядомых сіл у асяроддзі мясцовай інтэлігенцыі, большая частка
якой на працягу дзесяцігоддзяў дэнацыяналізавалася. Высокаадукаваную, творча здатную,
нацыянальна свядомую і глыбока адданую яго інтарэсам інтэлігенцыю ён павінен быу
стварыць нанава. Галоўнай крынщай такой інтэлігенцыі у тых гістарычных умовах былі
прадстаўнікі працоўных, у першую чаргу сялянства - самага адсталага і малаадукаванага
пласта, што паднімаўся на барацьбу за свае вызваленне. Новая інтэлігенцыя, якая
паходзіла пераважна з сялянскага асяроддзя, лічыла яго "сваім" і менавіта на сялян
ускладала свае надзеі на пераўтварэнне Бацькаўшчыны. імкнучыся да ўздыму
агульнакультурнага узроуню сельскага жыхара, беларуская літаратура непрымірыма
ставілася да адсталых архаічных рыс у яго характары, якія нерашкаджалі яго духоўнаму
абуджэнню і разам з тым уважліва сачыла за найменшымі пробліскамі высокіх імкненняў яго
душы. У канцы XIX ст., калі ішоў працэс афармлення нацыянальнага характару айчыннай
літаратуры, не было іншай славянскай літаратуры, якая імкнулася б раскрыць унутраны свет
селяніна з такой абвостранай зацікаўленасцю яго духоунымі патэнцыямі, канкрэтнымі
бакамі жыцця. Постаць селяніна становіцца вобразам народа - і у гэтым своеасаблівасць
нацыянальнай літаратуры. Праз душу селяніна яна шукала ў лепшых сваіх творах сучасны
ёй ідэал чалавека ва ўсіх сферах яго быцця.
У літаратуры кожнага народа, калі складваецца яе нацыянальнае аблічча,
назіраецца асаблівае, паэтычнае стаўленне да ўсяго мясцовага, народнага. Гэта было
характэрна і для В. Дуніна-Марцынкевіча, творчасць якога храналагічна ахоплівае
парэформеннае дзесяцігоддзе. У пісьменніка практычна няма твораў, у яюх не
вырашалася б праблема ўнутранай адданасці Бацькаўшчыне як праблема этычная і нават
сацыяльная. Паўстанне 1863 г. з'явілася пераломнай падзеяй у яго творчым лёсе.
Пісьменнік быу абвінавачаны у напісанні рэвалюцыйных пракламацый і удзеле ў паустанні,
арыштаваны і да 1870 г. знаходзіўся пад наглядам паліцы. Для творау В. Дуніна-
Марцынкевіча, створаных у 60-70-х гг., уласцівы крытычны пафас. У п'есах "Пінская
шляхта" і "Залёты" выкрываюцца хабарніцтва і самадурства чыноўнікаў, паказваецца
пранікненне буржуазных адносін ва усе сферы жыцця. Пісьменніку давялося жыць у
складаны і жорсткі час, але ён працягваў пісаць, хоць далека не заусёды меў магчымасць
надрукаваць напісанае. Ужо сам факт карыстання беларускай мовай ў той час
грамадзянскі подзвіг, які ўспрымаецца як шчырае імкненне ўзняць свой голас у абарону
народа, яго гонару, мовы. Творы В. Дуніна-Марцынкевіча на белару-
284