самастойнасці Беларусі ў сувязі з гэтым рэдакцыя заявіла: "Вядома, у (беларускім)
народзе пакуль няма свядомага імкнення федэратыўнай незалежнасці ў тым яе выглядзе, як
гэта разумее інтэлігенцыя, але неабходнасць гэтай незалежнасці вынікае сама сабою з
усведамлення народам сваей асобнасці ад суседзяў... з эканамічных і кліматычных умоў
Беларусі, якія ў многім адрозніваюцца ад умоў іншых абласцей Расіі, з арыгінальнага
характару самога народа". Пры гэтым была спасылка на высновы М.Бакуніна і
М.Драгаманава, якія, калі ішла гаворка аб распадзе Расійскай імперыі на натуральныя
("естественные") федэратыўныя адзінкі, заўсёды ставілі Беларусь у адзін рад з Польшчай і
Маларасіяй, нарэшце - на палітыку ўрада, які, хоць і імкнуўся да ідэалу казарменнай
аднастайнасці, усё ж лічыўся з Беларуссю як з вобласцю своеасаблівай. Негрунтоунасць
заяў Л.Ціхамірава даказвалася і спасылкай на дзейнасць саміх нарадавольцаў, якія, не
зважаючы на тое, што народ расіі не ўсведамляў важнасці палітычнай свабоды і не разумеу
ідэй сацыялізму, усё ж дамагаліся і аднаго і другога, паколькі шырэй глядзелі на патрэбы
народа і лепш разумелі сродкі іх задавальнення
1
.
Асаблівую важнасць падрыхтоукі ў Беларусі глебы для федэратыунай
самастойнасці гоманаўцы бачылі ў тым, што тут, як нідзе ў суседніх рэіёнах, адчувалася
гістарычная адчужанасць паміж інтэлігенцыяй і народам. Яны былі перакананы, што без
пераадолення гэтай адчужанасці інтэлігенты-сацыялісты не маглі разлічваць на падтрымку
свайго народа і карыстацца на радзіме большым даверам, чым тагачаснае чыноўніцтва.
Зыходзячы з гэтага, рэдакцыя "Гомона" следам за П. Лаўровым прызнала найбольш
мэтазгоднай, эфектыунай і карыснай для партьй дзейнасць рэвалюцыянераў на сваёй
радзіме, сярод свайго народа з арыентацыяй на яго мову, традыцьй ізвычаі інрэсы і разам з
тым яна не адмаўлялася ад аказання дапамогі цэнтру і выказала надзею, што частка
рэвалюцыйных гурткоў у Беларусі, а таксама гурткі беларусаў, якія ўтварыліся ў некаторых
універсітэцкіх гарадах Расіі, падтрымаюць ідэю барацьбы за федэратыўную самастойнасць
Бе-ларусі
2
.
У сярэдзіне 80-х гг. гурткі нацыянальна свядомых беларусаў-народшкаў, як і
партыя "Народная воля" у цэлым, былі ліквідаваны паліщыяй. Тым не менш утварэнне і
дзейнасць гэтых гурткоў абазначылі новы этап у развцці беларускага нацыянальна-
вызваленчага руху. У сваіх падпольных выданнях яны упершыню не толькі сфармулявлі,
але і тэарэтычна абгрунтавалі пастулат аб існаванні самабытнага беларускага народа,
першымі заявілі аб неабходнасці барацьбы супраць паланізацыі і русіфікацыі Беларусі,
выставілі праграмны лозунг аб праве Беларусі "заняць месца сярод іншых федэрацый Раесіі
на аснове свабоднага пагаднення з імі'. Новай была таксама пастаноўка пытання аб
стварэнні самастойнай беларускай рэвалюцыйнай партыі, якая ў цесным узаемадзеянні з
агульнарасійскім вызваленчым рухам выступіла арганізатарам барацьбы за дзяржаўнасць
Беларусі.
Стан нацыянальнага руху ў канцы XIX ст. Пасля разгрому гурткоў, звязаных з
"Гомоном", беларускіх нацыянальна-палітычных арганізацый да пачатку XX ст. не існавала.
У канцы 80-х - пачатку 90-х гг. рэвалюцыйна настроеныя студэнты-беларусы ўваходзілі ў
інтэрнацыянальныя студэнцкія арганізацыі зямляцкага тыпу, створаныя ў Пецярбургу і