прычынай таго, што сетка цывільных лячэбных устаноу у гарадах фактычна не
развівалася. У беларускіх гарадах у 1877 г. налічвалася 39 бальніц на 1347 г. ложкаў, што
падпарадкоуваліся Прыказу грамадскай апекі, адно радзільнае аддзяленне на 20 ложкаў
пры магілёўскай 1 4 дамы для псіхічна хворых на 4О ложкаў пры віцебскай, гродзенскай,
мінскай і магілёўскай бальніцах
1
. Да канца XIX ст. у выніку рэарганізацыі колькасць
бальніц паменшылася да 33, а ложкау ў іх - да 1169
2
.
Плата за лячэнне ў бальніцах прыказа была адносна высокай. Так, у Мінскай і
Гродзенскай губернях на аднаго дарослага чалавека ў месяц яна складала 7 руб. 20 кап., у
Магілёўскай - 6 руб. 45 кап.
3
За дзяржауны кошт лячыліся толькі вайскоўцы, выключна
бедныя асобы, арыштанты і венерычныя хворыя. Простаму люду цяжка было знайсці
сродкі на бальнічнае лячэнне, таму прыходзілася карыстацца менш кваліфікаванай
фельчарскай дапамогай.
У 15 гарадах Беларусі меліся яўрэйскія бальніцы на 380 ложкаў, якія ўтрымліваліся
за кошт каробачнага збору, даходаў гандлёвых радоў, ахвяраванняў прыватных асоб і
арганізацый, іншых дробных прыбыткау*. Пры некаторых з іх былі уладкаваныя багадзельні,
дзе знаходзілі прытулак знямоглыя, калекі і адзінокія. Яурэйскае насельніцтва гарадоў, дзе не
было бальніц, карысталіся лякарствамі з вольных аптэк.
Як відаць, лячэбных устаноў у гарадах не хапала. Асабліва недаступнай
медыцынская дапамога была для бедных слаёў насельніцтва. Менавіта для іх шэраг
арганізацый спрабавалі адкрыць лякарні. У 1867 г. на сродкі праваслаунага брацтва
адкрылася лякарня ў Магілёве, у 1868 г. бясплатную лякарню адкрыла у Віцебску
таварыства Віцебскіх урачоу. Дзякуючы намаганням таварыства М1НСК1Х урачоу у 1879 г. у
горадзе адкрылася лякарня для бедных хворых. Але праз два гады з-за адмовы гарадской
думы ад фінансавання яе прыйшлося закрыць
5
.
Свае лякарні адкрывалі некаторыя ведамствы і уўтановы. У кожным павятовым
горадзе дзейшчалі невялікія, на 3-5 ложкаў, турэмныя бальніцы. У Магілёве і Мінску
працавалі бальніцы духоунай семінарыі, у Бабруйску, Магілёве, Пінску, Слуцку, Гомелі,
Мсціслаўлі - духоуных ву-чылішч, у Свіслачы і Маладзечне - настаунікіх семінарыях
6
.
Нездавальняюча была пастаулена ахова здароуя на фабрыках і заводах. Нягледзячы
на тое што законы 1866 і 1886 гг. абавязвалі іх на свае сродкі будаваць бальніцы і прыёмныя
пакоі для бясплатнага лячэння сваіх рабочых, на практыцы усё было інакш. У лепшым
выпадку больш буйныя прадпрыемствы фармальна мелі пасаду фельчара, часам без
спецыяльнай адукацыі, і фіктыуна абсталяваны прыёмны пакой. Як адзначаў у 1897 г.
гродзенскі губернатар, з усіх прадпрыемствау губерні толью чатыры мелі правільна
арганізаваную медыцынскую дапамогу
7
. У Мінску першая рабочая амбулаторыя была
адкрыта толью у 1899 г. якою мелі права карыстацца рабочыя
_________________________
1
Отчет медицинского департамента за 1877 год. СПб., 1878. С.121, 122.