308звяржэння царызму ў саюзе з расійскім вызваленчым рухам не ставілася. Рэзка
адмоўна аднеслася ППС да Бунда, яю не падтрымаў лозунг барацьбы за незалежную
Польшчу.
У пачатку 1902 г. кіраўніцтва ППС атрымала звесткі аб падрыхтоўцы пе-
цярбургскім гуртком В.Лваноўскага з'езда з мэтай стварэння Беларускай рэвалюцыйнай
партыі. У сувязі з гэтым на VI з'ездзе ППС у чэрвені 1902 г. была прынята закрытая
"беларуская рэзалюцыя", паводле якой Выканаўчы камітэт павінен быў паслаць на з'езд
сваіх прадстаўнікоў, каб выказаць бела-рускім сацыялістам ампатый і пажаданні імкнуцца
да незалежнасці і федэрацыйных стасункаў з ППС. Разам з тым ППС прызнала сябе
правамоцнай аказваць уплыў на беларускае насельніцтва даступнымі ёй сродкамі, якія не
супярэчылі б прынцыпам і інтарэсам Беларускай сацыялістычнай арганізацыі.
У верасні 1902 г. групы ППС, якія дзейнічалі ў Літве і Заходняй Бела-русі,
аб'ядналіся ў рэгіянальную арганізацыю - ППС у Літве. У рэдакцый-ным артыкуле свайго
часопіса "Шайка" ("Барацьба"), выдадзенага ў каст-рычніку 1902 г., яна заявіла аб
агульнасці мэт пралетарыяту Польшчы і Літвы, пастаўленага перад неабходнасцю
барацьбы з царскім дэспатызмам за незалежнасць сваёй радзімы, а затым і за пабудову
сацыялістычнага ладу. ППС у Літве паставіла перад сабою задачу аб’яднаць усе мясцовыя
сацыялістычныя арганізацыі, каб агульнымі сіламі знішчыць агульнага ворага
1
.
У пачатку 1903 г. ППС у Літве выдала ў Лондане тры аптацыйныя бра-шуры на
беларускай мове: "Хто праўдзівы прыяцель беднага народу", "Гу-таркі аб тым, куды
мужыцкія грошы ідуць" (варыянт "Дзядзью Антона"), "Як зрабіць, каб людзям стала добра
на свеце". У іх выкрывалася антынарод-ная сутнасць тагачаснага дзяржаўнага ладу, палітыкі
царызму, прапаганда-валіся ідэі работніцка-сялянскай рэвалюцыі з мэтай выгнання цара і
паноў, і ўсталявання народаўладдзя і пабудовы сацыялізму. Шлях да яго ППС ба-чыла ў
пераходзе ўсёй зямлі, фабрык, чыгунак ва ўласнасць народа, у ар-ганізацыі супольнага
гаспадарання на аснове абавязковай працы ўсіх здольных да яе людзей і размеркавання
атрыманай прадукцыі ў адпаведнасці з патрэбамі кожнага працаўніка. "Багацтвы ўсялякія
будуць цэлага народу, усіх працуючых. Гэтыя багацтвы будуць ляжаць у крамах, а кожны,
хто пра-цуе, будзе браць, што патрэбна, без грошай, толькі пакажа білет, што ён ёсць
работнік, то значыць, што працуе ці пры зямлі, ці на фабрыцы"
2
. Прыхільнікамі
сацыялізму ППС у Літве лічыла пралетарыяў, якія працавалі на фабрыках, беззямельных і
малазямельных сялян і нават багатых гаспадароў
3
.
Змест названых брашур сведчыць, што ППС у Літве падзяляла ідэі не марксісцкага,
а народніцкага сацыялізму. Галоўны матыў аптацьй - сацы-яльна-палітычны. Стваральнікі
партыі мелі на мэце аб'яднаць пад сваім кіраўніцтвам усе антыўрадавыя сілы ў Літве і
Беларусі. Фактычна ППС у Літве супрацьпастаўлялася спробам стварэння беларускай
нацыянальна-дэмакратычнай партыі, якія ў той час актывізаваліся, каб прывабіць бе-
______________________