аб'яднанні філантрапічных устаноў: таварыства дапамогі настаўнікам i навучэнцам
народных вучылішч Магілёўскай губерні (1900), таварыства ўзаемнай дапамогі
настаўнікаў i вучаніц Віцебскай губерні (1897)
6
.
У 80-90-х гг. расце колькасць праваслаўных брацтваў i пашыраецца сфера ix
дзейнасці - да 1890 г. на тэрыторыі Беларусі было створана 15 пра-васлаўных брацтваў,
якія ўжо займаліся не толькі "замацаваннем духа праваслаўя", але i арганізацыяй
рамесных школ, стварэннембібліятэк, арганізацыяй народных чытанняў, а таксама
дабрачыннай дзейнасцю
7
.
Дастаткова шырокай падтрымкай беларускай грамадскасці карысталіся таварыствы
цвярозасці. Да канца 90-х гг. чайныя таварыствы цвярозасці існавалі амаль ва ўсіх
валасных цэнтрах Беларусь Літаратурныя чытанні, спектаклі і іншыя мерапрыемствы, якія
арганізоўваліся ў гэтых чайных,
_________________
1
НГАБ, ф.295, воп.1, спр. 2135, 2136,2582, 2585 i інш.
2
Вестник западной России. 1875. Т.2. Кн. 7. С. 50.
3
НГАБ, ф. 295, воп.1, спр.4293
4
Падлічана па: Благотворительность в России. СПб, 1907. Т. 2. Ч. 1. Минская
губерния. С.1-94; Могилевская губерния: С.1-20; Витебская губерния. С. 1-21;
Гродненская губерния. С. 1-24; Виленская губерния. С. 1-23
5
НГАБ, ф.295, воп.1, спр. 6008-6011; Памятные книжки Минской губернии на 1890-
1900 гг.
6
Памятная книжка Витебской губернии на 1898 г.; Памятная книжка
Могилевской губернии на 1901г.; НГАБ, ф. 295, воп. 1, спр. 6634,6636,6009.
7
Благотворительность в России Т. 2. Ч. 1; Устав Могилевского церковно-
православного богоявленского братства. Могилев, 1886; Устав Гродненского Софийского
православного братства. Гродно, 1882.
260
мелі вялікае значэнне для народа i прыцягнення яго ўвагі да грамадскіх праблем
1
.
У 70-90-х гг. узнікаюць грамадскія аб'яднанні, якія ставяць сваёй мэтай рэалізацыю
ініцыятывы насельніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, медыцынскага абслугоўвання,
культуры, спорту. 3 70-х гг. XIX ст. да 1901 г. у Беларусі было створана 19 таварыстваў
сельскай гаспадаркі, 5 медыцынскіх, 11 культурна-асветніцкіх, 8 спартыўных
аб'яднанняў
2
. Амаль у кожным губернскім горадзе існавалі аддзяленні агульнарасійскіх
арганізацый: Рускага тэатральнага таварыства, Расійскага таварыства абароны жанчын,
Расійскага таварыства Чырвонага Крыжа, Расійскага таварыства апекі над жывёламі
3
.
У 70-90-х гг. узнік новы тып грамадскіх арганізацый - крэдытныя, спажывецкія i
вытворчыя кааператывы. Спачатку яны насілі «арыстакратычны» i саслоўны характар,
грунтаваліся не на самадзейнасці членаў, а на даб-рачынных ці на камерцыйных асновах i
вельмі часта выклікалі цікавасць толькі як магчымасць «пагуляць у грамадскую працу»
4
.
Але паступова адносіны да кааператыўных таварыстваў змяняліся. У ix пачалі бачыць
сродак, які дапаможа змагацца з пралетарызацыяй вёскі, горада i дасць магчымасць
вырашыць рабочае i сялянскае пытанні. Таму ашчадныя ці спажывецкія таварыствы
ўзнікалі па ініцыятыве прадвадзіцеляў дваранства, старшын земскіх упраў ці спраўнікаў.
Разам з тым пачынаюць узнікаць ўсесаслоўныя спажывецкія таварыствы ў гарадах, у якія
ўваходзілі рабочыя, мяш-чане, дваране, купцы, памешчыкі i інш.
5
У канцы XIX ст. пачынаюць стварацца касы i таварыствы ўзаемнай дапа-могі
рамеснікаў i рабочых у Мінску, Вільні, Смаргоні, Ашмянах, у калоніі Міхалава
Беластоцкага павета Гродзенскай губерні
6
. Часта такія ар-ганізацыі ўзнікалі па ініцыятыве
гаспадароў i пад пратэкцыяй мясцовых улад, якія былі зацікаўлены ў тым, каб абараніць
рабочых ад "шкодных уплываў"
7
. Але з павелічэннем колькасці членаў, з развіццём