губернях у жніўні таго ж года ваеннае становішча. 3 пачаткам паўстання яно было
ўведзена ў Мінскай, Віцебскай i Магілёўскай губернях, далучаных да Віленскага генерал-
губернатарства. У маі 1963 г. генерал-губернатарам беларуска-літоўскіх губерняў
Аляксандр II прызначыў генерала М. Мураўёва, які яшчэ ў пачатку 30-х гг. служыў Міка-
лаю I на пасадах магілёўскага i гродзенскага губернатараў, добра ведаў край i меў вопыт
падаўлення тагачаснага польскага паўстання. Цар ухваліў яго праграму "супакаення" краю
i надзяліў дыктатарскімі паўнамоцтвамі. Мураўёву падпарадкоўваліся ваенныя
губернатары i ваенныя начальнікі паветаў, узброеныя сілы, жандармерыя i паліцыя,
следчыя камісіі i ваенна-палявыя суды. Прыгаворы апошніх пасля зацвярджэння ваеннымі
гу-бернатарамі i генерал-губернатарам выконваліся неадкладна, смяротныя пакаранні -
публічна, на плошчах гарадоў. Усяго ў краі было пакарана больш за 15 тыс. чалавек. 3 ix
123 былі павешаны ці расстраляны, 12 355 сасланы пад нагляд паліцыі па месцах
жыхарства, 3776 чалавек высланы без следства i суда
4
.
Паказальна, што каля 70 % усіх удзельнікаў паўстання, прыцягнутых да адказнасці,
складала шляхта, у абсалютнай большасці беззямельная i малазямельная, якая здабывала
сродкі для жыцця ўласнай працай на арандаванай зямлі ці ў рамястве, службай у
дзяржаўных i прыватных установах. Прадстаўнікі дэмакратычных пластоў гарадскога
насельніцтва і беззямельная шляхта (фактычна разначынцы) складалі каля 75 % усіх
паўстанцаў на тэрыторыі Беларусі
5
.
Нерухомая i рухомая маёмасць пакараных па суду канфіскоўвалася, а высланых
адміністрацыйна - секвестравалася. На ўсіх западозраных у спачуванні паўстанцам
адвольна накладаліся ўсемагчымыя і нічым не рэгла-ментаваныя штрафы. Жыхарам
мужчынскага полу (акрамя сялян) забаранялася без дазволу ўлад адлучацца з дому далей,
чым на 30 вёрст. У сельскай
____________
1
Маюцца на ўвазе сяляне, якія дапамагалі ўладам падаўляць паўстанне.
2
Восстание в Литве и Белоруссии 1863-1864 гг. С.29-31.
3
Дакументы i матэрыялы па гісторыі Беларусь Т.2. С.537.
4
Самбук С.М. Политика царизма в Белоруссии во второй половине XIX в. С.25-26.
5
Псторыя Беларускай ССР. Т.2. С.57 - 58 (падлікі С.М. Самбук).
242
мясцовасці з ліку сялян ствараліся ўзброеныя каравулы ад 60 да 100 чалавек кожны, у якія
ўключаліся некалькі салдат на чале з унтэр-афіцэрамі. На спе-цыяльных заставах яны
павінны былі правяраць усіх прахожых i праезджых, лавіць i праследаваць паўстанцаў. За
ix выдачу сялянам даваліся грашовыя ўзнагароды. Тыя ж вёскі, дзе паўстанцы знаходзілі
падтрымку, цалкам спальваліся, маёмасць жыхароў прадавалася з аўкцыёну, a самі яны
высылаліся ў аддаленыя губерні Расіі. Маёнткі памешчыкаў, якія не даносілі паліцыі аб
з'яўленні ў ix уладаннях паўстанцаў, адбіраліся ў казну. Былі закрыты дваранскія сходы, a
выбраныя імі прадвадзіцелі (маршалкі) дваранства, міравыя пасрэднікі i ўвогуле ўсе
чыноўнікі, якія па службовых абавязках мелі непасрэдныя зносіны з насельніцтвам,
заменены расійскімі чыноўнікамі. Тое ж рабілі з настаунікамі i медыцынскімі работнікамі.
Выхадцаў з Расіі заваблівалі на службу ў Беларусь i Літву павышанымі на 50 % акладамі,
магчымасцю набыць на льготных умовах зямлю i зрабіць хуткую кар'еру. За падтрымку
паўстання закрываліся ці пераўтвараліся ў правас-лаўныя храмы касцёлы i кляштары
1
.
Жорсткімі рэпрэсіямі Мураўёў прымусіў "белых" памешчыкаў i вышэй-шае
каталіцкае духавенства адмовіцца ад падтрымкі паўстання. Гэта замацоўвалася
падпісаннем вернападданніцкіх адрасоў на імя цара.
Ва ўмовах страшэннага тэрору, здрадніцтва i шпіёнства К.Каліноўскі, дзякуючы
незвычаиным здольнасцям канспіратара, пратрымаўся на волі да канца студзеня 1864 г. Ён
не раз мог перабрацца за мяжу, але не пайшоў на гэта, бо імкнуўся зрабіць усё магчымае,