Для выплаты падаткаў сяляне былі вымушаны яшчэ з восені прадаваць за
бясцэнак прадукты сваёй гаспадаркі, адпраўляцца на "заработкі", займацца рознымі
саматужнымі промысламі. Тым не менш нядоімкі па грашовых плацяжах з кожным годам
павялічваліся. Для ix пагашэння мясцовыя ўлады часта апісвалі ў селяніна апошнюю
маёмасць, забіралі жывёлу, каралі нядоімшчыкаў.
Апрача прамых падаткаў, сяляне плацілі вялікія ўскосныя падаткі, што
спаганяліся дзяржавай i прамыслоўцамі ў выглядзе дадатковай платы за тавары шырокага
ўжытку (соль, тытунь, запалкі, гарэлка, цукар i інш.). Яны асабліва адбіваліся на
немаёмных i маламаёмных пластах насельніцтва, у якіх выдаткі на прадметы першай
неабходнасці з'яўляліся асноўным артыкулам ix мізэрнага бюджэту. У пачатку 80-х гг. на
душу сялянскага насельніцтва Еўрапейскай Расіі ўскосныя падаткі складалі 2 руб. 90 кап.
3
Яны хутка раслі. Толькі з 1886 па 1897 г. даходы расійскай казны ад ускрснага абкладання
народанасельніцтва павялічыліся ў 3,6 раза
4
.
Павіннасці i плацяжы сялянскага насельніцтва ўсім гэтым далека не
вычэрпваліся. Вялікім цяжарам на плечы сялян клалася рэкруцкая а з 1874 г. –
_______________
1
Мирские расходы крестьян в 46 губерниях Российской империи за 1881 год.
СПб., 1886. Таблицы. С.234-235; Мирские доходы и расходы за 1894 год в 50 губерниях
Европейской России. СПб., 1898.
2
Свод сведений о поступлении и взимании казенных, земских и общественных
окладных сборов за 1892-1894 гг. СПб., 1902. Ч.І. С.82-95; Ч.Н. С.78-90; Свод сведений о
поступлении и взимании казенных, земских и общественных сборов за 1895-1899 гг. СПб.,
1902. С.120-128, 132-138, 267-275, 321-324; Свод сведений о поступлении и взимании
казенных, земских и общественных сборов за 1900 г. СПб., 1907. С.30-34, 68-70, 83-84;
Цифровые данные о поземельной собственности в Европейской России. СПб., 1897. С.6-9.
3
Россия в революционной ситуации на рубеже 1870-1880-х годов. М., 1983. С.40.
4
Сабуров П. Материалы для истории русских финансов. 1866-1897. СПб., 1899.
Приложение 36.
198
усеагульная воінская павіннасць. Выключна буйныя выдаткіяны неслі пры арэндзе
i куплі зямлі, галоўным чынам панскай, а таксама пры аплаце розных казённых пошлін i
інш.
На сялян распаўсюджваліся асобыя законы, грамадзянскія правы ix былі
абмежаваныя. Кожны селянін абавязкова прыпісваўся да сельскай ці валасной грамады,
усе члены якой былі звязаны кругавой парукай пры выплаце падаткаў i адбыванні
павіннасцей. Выйсці з яе было даволі цяжка. Для гэтага селяніну трэба было заплаціць усе
падаткі i нядоімкі па ix на 1 студзеня наступнага года, падаць прыёмнае пасведчанне той
грамады, у якую ён пераходзіў. Пры абшчынным уладанні ўсёй зямлёй селянін
прымацоўваўся да надзелу i мог пакінуць яго толькі тады, калі заплаціў палову выкупной
сумы, а сельская грамада ўзяла на сябе паруку за выплату другой паловы выкупной
дзяржаўнай пазыкі. Але i пры выкананні ўсіх гэтыхумоў ён меў права выйсці з грамады
толькі ў тым выпадку, калі яна не мела нядоімак па казённых зборах, у тым ліку выкупных
плацяжах. Пры падворным уладанні ворнай зямлёй i сенажацямі селянін, выходзячы з
грамады, абавязаны быў папярэдне прадаць свой надзельны зямельны ўчастак другому
члену той жа сельскай грамады, які браў на сябе абавязацельствы па выкупных плацяжах.
Таксама сяляне не мелі права закладваць, дарыць надзельную зямлю, перадаваць яе ў
спадчыну i г.д. Селянін быў абмежаваны i ў правах перамяшчэння. Ён мог адлучыцца з
месца жыхарства на тэрмін да аднаго года незалежна ад нядоімак, што лічыліся за ім. Але
далейшы працяг тэрміну адлучкі залежаў ад згоды грамады. Царскі ўрад таксама
праводзіў палітыку абмежавання сялянскіх перасяленняў, якую спалучаў з ix забаронай .