прылады працы, паступова закідвалі гаспадарку i, як i беззямельныя, накіроўваліся да
памешчыкаў і кулакоў у якасці параокаў. Такім чынам, пераважная частка
сельскагаспадарчых наёмных рабочых паходзіла з парэформеннага сялянства. Беларусь
належала да ліку рэгіёнаў Расійскай імперыі, дзе працэс складвання сельскагаспадарчага
пралетарыяту з сялян ішоў асабліва інтэнсіўна.
Сельскагаспадарчы пралетарыят Беларусі фарміраваўся галоўным чынам за кошт
нацыянальных кадраў. Разам з тым сельскагаспадарчыя наёмныя рабочыя рэкрутаваліся
таксама з прышлых земляробчых рабочых, каланістаў. Яны прыязджалі ў першую чаргу з
прускіх i аўстрыйскіх уладанняў (Усходняя Прусія, Сілезія, Галіцыя, Паўднёвая Польшча,
Чэхія i інш.). У сельскай гаспадарцы Беларускага рэгіёна працавалі наёмныя рабочыя з
іншых рэгіёнаў Расійскай імперыі - Прыбалтыкі, Украіны, унутраных губерняў Расіі,
Каралеўства Польскага. Крыніцай папаўнення сельскагаспадарчага пралетарыяту,
асабліва на ўсходзе Беларусі, было пасяленне ў шэрагу панскіх маёнткаў каланістаў з ліку
беззямельных сялян, пераважна з найбольш аграрна перанаселенай Прыбалтыкі. Яны
ўяўлялі сабой наёмных рабочых з надзелам.
Колькасць, склад, становішча сельскагаспадарчых рабочых. У 1897 г. у пяці
заходніх губернях налічвалася 182,2 тыс. пастаянных наёмных сельскагаспадарчых
рабочых-парабкаў, што складала 37 % агульнай колькасці наёмных рабочых i слуг, ці
больш за 5 % працаздольнага сельскага насельніцтва
3
. 3 ix каля 130 тыс. чалавек былі
заняты ў сельскагаспадарчай вытворчасці Бела-
________________
1
Временник Центрального статистического комитета. СПб., 1894.№33.
С.6,8,12,16,18.
2
Статистика поземельной собственности и населенных мест Европейской
России. Вып. V. С.12 - 17, 19-20, 58-65, 67-69, 95, 103, 121 - 125, 130-131, 133-134, 159,
167; Статистика землевладения 1905 г. Вып. XI, XIII, XIX, XXVII, XXXIV. С.10, 14 -32.
3
Распределение рабочих и прислуги по группам занятий и по месту рождения на
основании данных первой всеобщей переписи населения Российской империи 28 января
1897 года. СПб., 1905. С.2,15; Численность и состав рабочих в России на основании
данных первой всеобщей переписи населения Российской империи 1897 г. Т.1.
Приложение. С.2 — 3; Материалы Комиссии 16 ноября 1901 г. Ч.І. С.84-85.
218
рускага рэгіёна. Колькасць парабкаў тут была прыкладна роўная колькасці рабочых
фабрычна-заводскай, мануфактурнай i дробнакапіталістычнай прамысловасці
1
. 75 тыс.
парабкаў абслугоўвалі панскія маёнткі i 55 тыс. - гаспадаркі сялянскай буржуазіі
2
. Па
адносных памерах выкарыстання парабкоўскай працы ў канцы XIX ст. Беларусь займала
адно з першых месцаў у еўрапейскай частцы імперыі, уступаючы толькі прыбалтыйскім i
Ковен-скай губерням
3
. Шырокае распаўсюджанне парабкоўства ў заходніх губернях
тлумачыцца адносна высокім узроўнем развіцця аграрнага капіталізму i дарэформеннымі
традыцыямі найму. Парабкі складалі аснову, ядро сельскагаспадарчага пралетарыяту.
У Беларусі, як i ў Прыбалтыцы i Правабярэжнай Украіне, найболып значнай
праслойкай парабкаў былі сямейныя рабочыя. Асабліва шырока ix наём практыкаваўся ў
заходніх паветах. З'яўляючыся ў цэлым капіталістычным, ён суправаджаўся
напаўпрыгонніцкімі ўмовамі - надзяленнем кавалачкам зямлі, ардынарьый (прадуктамі
харчавання), іншымі натуральнымі "паслугамі", што выклікана панаваннем буйнога,
латыфундыяльнага землеўладання, перавагай ніжэйшых, няспелых формаў капіталізму ў
сельскагаспадарчай вытворчасці. Надзяленне парабка зямлёй, ардынарыяй зніжала кошт
яго рабочай сілы, прымацоўвала да гаспадаркі наймальніка. Натуральная плата складала
пераважную частку заработку сямейнага парабка. Беларусь i Літва былі адзінымі рэгіёнамі
еўрапейскай часткі імперыі, дзе ў 80-я - пачатку 90-х гг. XIX ст. толькі на долю ардынарыі