была ў Мінскай і Магілёўскай губернях – адпаведна 94,9 i 96,1 %. Галоўным заняткам
самай шматлікай карэннай
____________
1
Первая всеобщая перепись населения Российской империи. Вып.IV, V, XI, XXII,
XXIII.
230
этнічнай трупы краю (пяць заходніх губерняў) была сельская гаспадарка, якую назвалі ў
якасці такой 91,3 % беларусаў, у тым ліку 90,6 % пераважна займаліся земляробствам i
толькі 0,7 % - жывёлагадоўляй. У якасці падзёншчыкаў i хатняй прыслугі было занята 2,7
%. Сярод мяшчан доля беларусаў даходзіла да 23 %, a ў агульнай колькасці гандлёва-
прамысловага насельніцтва беларусы складалі ў Магілёўскай губерні - 22,6, у Мінскай -
15,5, у Віцебскай - 14,7, у Віленскай -12,2, у Гродзенскай - 8,5 %'.
Адной з важных асаблівасцей беларускага этнасу з'яўляецца яго
шматканфесійнасць, падзел на католікаў i праваслаўных. У чатырох губернях, акрамя
Віленскай, большасць насельніцтва вызнавала праваслаўе. Беларусаў-католікаў у
Віленскай губерні налічвалася 58,5 %, у Гродзенскай - 30,3, у астатніх - значна менш: у
Віцебскай - 10,5, у Мінскай - 9,1, у Магілёўскай -2,0 %
2
. Такі падзел перашкаджаў
кансалідацыі беларускага этнасу, запавольваў яго складанне ў нацыю.
Рускія жылі ў Беларусі з даўніх часоў, але з другой паловы XIX ст. прыток ix
паскорыўся. Гэтаму садзейнічала палітыка царскага ўрада, які ўвесь час дамагаўся
пашырыць на тэрыторыі краю "рускі элемент". Гэта выяўляецца ў шэрагу мер. Пасля
паўстання 1863-1864 гг. узмацнілася палітыка насаджэння рускага землеўладання. Для
гэтага канфіскаваныя маёнткі ўдзельнікаў паўстання на льготных умовах перадаваліся
рускім чыноўнікам, адначасова польскім памешчыкам забаранялася купляць новыя
маёнткі, а таксама карыстацца льготнымі крэдытамі Дваранскага банка.
Згодна сакрэтнаму палажэнню ад 27 мая 1864 г. усе службовыя пасады ў заходніх
губернях, асабліва тыя, якія мелі "соприкосновение с народом", павінны былі быць заняты
асобамі рускага паходжання ці, ва ўсякім разе, праваслаўнымі
3
. Да такіх пасад у першую
чаргу адносіліся настаўнікі, медыцынскі персанал, розных рангаў чыноўнікі. 3 мэтай
прываблівання ix у Заходні край былі ўстаноўлены 50-працэнтныя надбаўкі да акладаў,
давалася дваранскае званне, адкрывалася перспектыва хуткай кар'еры
4
.
Перапісам 1897 г. у пяці заходніх губернях зафіксавана 492,9 тыс. чалавек (5,8 % ад
усяго насельніцтва), якія сваёй роднай мовай назвалі рускую. 3 ix 37,5 % жылі ў гарадах i
62,5 % - у мястэчках i вёсках. Сярод гарадскіх жыхароў доля рускіх складала ў сярэднім
17,7 %, сярод сельскіх - 4,4 %. Вышэй за сярэднія паказчыкі ўдзельная вага рускіх была ў
Віцебскай губерні: 22,1 % у гарадах i 11,8 % у вёсках. Найболып значная канцэнтрацыя
руска-моўнага насельніцтва назіралася ў гарадах: Мінску (23,2 тыс.), Віцебску (19,0 тыс.),
Гродне (10,5 тыс.), Брэсце (10,2 тыс.), Бабруйску (9,7 тыс.), Гомелі (7,1 тыс.), Магілёве
(6,8 тыс.); у паветах: Віцебскім (16,6 тыс.), Гомельскім (14,6 тыс.), Бабруйскім (15,8 тыс.),
Полацкім (12,2 тыс.), Гарадоцкім (11,7 тыс.), Дзісенскім (11,3 тыс.), Гомельскім (14,6 тыс.)
i Бабруйскім (15,8 тыс.).
Па саслоўных трупах рускае насельніцтва краю размяркоўвалася на-ступным
чынам. найбольш значны яго працэнт быў сярод асабістых дваран i чыноўнікаў - 51,8,
рускія патомныя дваране складалі 16,0 %, рускія свяшчэннікі - 51,5 %. Сярод мяшчан i
сялян дадзеная этнічная група была прадстаўлена нязначна - 6,8 i 5,1 %
5
.
_______________
1
Падлічана па матэрыялах перапісу 1897 г.
2
Нарысы гісторыі Беларусі. Ч.І. С.ЗЗЗ.
3
РДГА,ф.1297,воп.274.спр.9,арк.1.
4
Нарысы гісторыі Беларусі. 4.1. С.334.