скарыстанне наёмнай працы сялянскай буржуазіяй атрымала шырокае распаўсюджанне.
Ужо ў пачатку другога парэформеннага дзесяцігоддзя яно адзначана ў сялянскай
гаспадарцы кожнай другой воласці з паловы абследаваных валасцей Беларусі
5
. У
далейшым ужыванне наёмнай, перш за ўсё парабкоўскай, рабочай сілы ў сялян
пашыралася.
Рэшткі феадалізму ў сельскай гаспадарцы. Разам з тым ва ўсіх панскіх i вялікай
колькасці заможных сялянскіх гаспадарак наёмная праца ў разнас-тайных формах цесна
спалучалася з адпрацоўкамі навакольнага сялянскага насельніцтва. Ba ўмовах
малазямелля, падатковага ўціску, пазаэканамічнага прымусу (прымацаванне да надзелу,
адпраўка ў "заработкі" за нядоімкі i інш.) сялянская бедната i сяляне-сераднякі вымушаны
былі адпрацоўваць за арандаваную зямлю, пазычаныя грошы, збожжа, лясныя матэрыялы,
пагашэнне штрафаў i г.д. Адпрацоўкі з'яўляліся асновай адпрацовачнай сістэмы панскай
гаспадаркі. Аплата працы пры ix была значка ніжэйшая, чым пры вольным найме. Так, у
першай палове 60-х гг. у Магілёўскай губерні пры здзельным капіталістычным найме
поўная апрацоўка адной дзесяціны (вывазка ўгнаенняў, ворыва, сяўба, збор) ацэньвалася ў
сярэднім у 14 руб. 72 кап., а пры адпрацоўках - 9 руб. 14 кап., г. зн. на 38 % ніжэй
6
.
Па меры росту таварнай гаспадаркі і асабліва разлажэння.сялянства ад-працоўкі
паступова выцясняліся вольнанаёмнай працай, але шырока практыкаваліся ў Беларусі
яшчэ і ў канцы XIX ст. У Магілёўскай і Віцебскай гу-
______________
1
РАБВУ, ф.34, спр.10649-10837,10927-11016,11105-11237.
2
Сельскохозяйственные и статистические сведения по материалам, полученным
от хозяев. СПб., 1892. Вып.У С.365.
3
Минский листок. 1886. 6 мая.
4
ДГА Літвы, ф.542, воп.1, спр.40-55, 157-535, 1023-1028; i інш; НГАБ, ф.370,
воп.1, спр.62 - 423.
5
РАБВУ, ф.34, спр.10649-10837,10927-11016,11105-11237.
6
Труды императорского Вольного экономического общества. 1865. Т.Н. Вып.6.
С.473-474.
194
бернях былі больш пашыраны адпрацоўкі першага віду, якія мог выканаць толькі
селянін, што меў рабочую жывёлу i інвентар. Гэта здолынчына (арэнда зямлі з долі
ўраджаю), адпрацоўкі з канём за арандаваныя пашу, сенажаць, поле, лес i інш. У
Гродзенскай, Віленскай i Мінскай губернях болынае распаўсюджанне атрымалі
адпрацоўкі другога віду, якія былі даступныя сельскаму пралетарыю (на касьбе, жніве,
уборцы бульбы, малацьбе i інш.)
1
. У адпрацоўках складана перапляталіся рысы
феадальнай i раннекапіталістычнай эксплуатацыі асноўнай масы сялянства. З'яўляючыся
прамым i непасрэдным перажыткам паншчыны, яны адначасова выступалі як пераход ад
паншчыны да капіталізму
2
. Вынікам адпрацовак было збядненне значнай часткі сялян, у
першую чаргу сераднякоў, якія найбольш часта звярталіся да ix. Панскія гаспадаркі,
заснаваныя пераважна на адпрацоўках, сялянскіх прыладах працы, не мелі стымулаў да
павышэння агратэхнікі, скарыстання машын, інтэнсіфікацыі вытворчасці.
Найбуйнейшым перажыткам прыгонніцтва, асновай дакапіталістычных адносін
на вёсцы пасля рэформы 1861 г. была панская зямельная ўласнасць. Паводле
пераменшаных афіцыйных даных, у 1877 г. у Беларусі памешчыкам належала 8760,5 тыс.
(50,5 %) дзесяцін прыдатнай зямлі. Вялікія зямельныя масівы - 1650,7 тыс. (9,9 %)
дзесяцін захавала за сабой феадальная дзяржава. Царква i манастыры мелі 121,9 тыс. (0,7
%) дзесяцін. Беларускія сяляне валодалі 5535,7 тыс. дзесяцін надзельнай прыдатнай зямлі,
ці 33,4 % усёй зямельнай плошчы. На кожнага памешчыка ў сярэднім прыпадала 1097
дзесяцін, на сялянскі двор - 14,6 дзесяціны (у 75,1 раза менш). Пры гэтым памешчыкам