распалячвання касцёла сцвяр-джалі: беларусы - гэта тыя ж рускія, i ix трэба паступова
русіфікаваць, каб у хуткім часе схіліць у праваслаўе. Такім чынам, i адны, i другія
падтрымлівалі палітыку русіфікацыі ў адносінах да беларусаў. Разыходзіліся яны толькі ў
метадах яе ажыццяўлення.
Што ж тычылася адносін да гэтай ідэі саміх беларусаў-католікаў, тут вельмі
трапна сказаў у свой час ксёндз А. Станкевіч: "Для народа было ўсё роўна: чужая мова
польская, чужая мова i расійская. Але да польскай ён быў ужо прывыкшы. Ды i ўсё
ўцісканае, крыўджанае, як заўсёды бывае, многа ў сабе мае маральнай сілы і красы"
4
.
_____________
1
Аддзел рукапісаў Расійскай нацыянальнай бібліятэкі (С.-Пецярбург), ф.629,
спр.186, арк. 1,12,23,26,38,52.
2
Ważynśki A. Litwa pod wzglądom prześladowania w niej rzymsko-katolickiego
kościoła. Posnań, 1897. S. 12-53.
3
ГА Літвы, ф. 604, воп. 5, спр. 397, арк. 31 -37; ф. 604, воп. 1, спр. 4839, арк. 21 -
33; спр. 4872, арк. 1, 2.
4
Stankiewicz Ad. Rodnaja mowa u świątyniach. Wilna, 1929. S. 57.
182
Таксама не былі аднароднымі i адносіны да русіфікацыі касцёла з боку каталіцкіх
святароў. Большасць, зразумела, была супраць гэтага. Але знайшліся i прыхільнікі. На
тэрыторыі Беларусі адным з самых актыўных праваднікоў такой палітыкі стаў ксёндз Ф.
Сянчыкоўскі, які працаваў на Міншчыне. Дзякуючы яго намаганням, падтрымцы ўлад i
прыхільнікаў, ужо ў пачатку 70-х гг. у 32 касцёлах Мінскай губерні гучала руская мова,
аднак ненадоўга. Як i ўсё прымусовае, тэта акцыя мела часовы поспех. Ужо ў пачатку 80-х
гг. частка ксяндзоў адмовілася ўжываць рускую мову замест польскай.
Моўная праблема ў каталіцкім касцёле Беларусі то затухала, то зноў успыхвала,
але існавала ўсю другую палову XIX ст., абвастраючы i без таго складанае становішча ў
краі.
Адносіны да старавераў і пратэстантаў. Стараверы пражывалі ва ўсіх
беларускіх губернях, акрамя Гродзенскай. У 60-70-я гг. XIX ст. адбываюцца змены ва
ўрадавай палітыцы ў адносінах да старавераў: прыхільнікам так званых "менш шкодных"
сект была даравана палёгка ў ix грамадскіх правах i выкананні духоўных адпраў.
Дазвалялася ствараць школы граматы, пасылаць дзяцей у агульныя навучальныя ўстановы
без абавязковага вывучэння Закона Божага. Стараверы атрымалі права чыніць грамадскую
малітву, выконваць адправы i набажэнствы па сваіх абрадах, пры ўмове, каб не было
публічнага "спакуслівага" для праваслаўных уплыву.
Відавочна, што гэтым пераменам садзейнічалі не толькі агульныя ўмовы
правядзення буржуазных рэформаў, але i адносіны старавераў да паўстання 1863 г., якія
выявіліся ў падтрымцы царскага ўрада. Выказваючы за гэта сваю ўдзячнасць, цар дазволіў
стараверам адкрыць шэраг малітоўных дамоў.
Галоўным заняткам старавераў, якія пражывалі ў беларускіх губернях, было
земляробства. Сваёй зямлі яны, за невялікім выключэннем, не мелі, а брал i ў арэнду. 22
мая 1876 г. былі зацверджаны спецыяльныя правілы землеўладкавання старавераў.
Правілы вызначалі, што ваўладаннях, якія нале-жаць уласнікам, гарадам або розным
установам, дзе аднаверцы i стараверы пасяліліся да 17 чэрвеня 1863 г., займаемыя імі
ўчасткі пакідаліся ў пастаяннай бестэрміновай арэндзе на тых жа ўмовах, што дзейнічалі
да гэтага часу. Гэтыя ж участкі стараверы мелі права выкупляць
1
.
Яшчэ адзін важны дакумент, які сведчыць аб дэмакратызацыі палітыкі ўлад у
адносінах да старавераў, - указ ад 3 мая 1863 г. Згодна з гэтым дакументам члены ўсіх
стараверчаскіх сектаў, акрамя скапцоў, атрымлівалі паш-парты i маглі перамяшчацца