Барацьба сялян у 1883-1894 гг. Чацвёрты этап сялянскіх хваляванняў у Беларусі
ахоплівае 1883-1894 гг. i характарызуецца далейшым абвастрэннем класавай барацьбы на
вёсцы, уздымам барацьбы сялян. У гэты перыяд адбылося 375 выступленняў, ці ў
сярэднім 31 выступление ў год. 3 ix 253 (67,5 %) было накіравана супраць панскага
прыгнёту, 116 (30,9 %) - су-
_______________
1
Крестьянское движение в России в 1870-1880 гг.: Сб. документов / Под ред. П.А.
Зайончковского. М., 1968. С.240,448-449; Самбук С.М. Политика царизма в Белоруссии во
второй половине XIX века. С. 187.
2
Крук У.П. Сялянскі рух на Беларусі 1864-1900 гг. С.96.
3
Крестьянское движение в России в 1870-1880 гг. С.208, 444, 513, 517;
Крестьянское движение в России в 1881-1889 гг.: Сб. документов. М., 1960. С.65-66.
4
Крестьянское движение в России в 1870-1880 гг. С.207,210,328,542; Крук УЛ.
Сялянскі рух на Беларусі 1864-1900 гг. С.80-84.
249
праць царскай адміністрацыі i паліцыі. Сялянскі рух развіваўся ва ўмовах узмацнёйня
напаўпрыгонніцкай i капіталістычнай эксплуатацыі, пад уплывам узросшага рабочага
руху, ва ўмовах палітычнай рэакцыі, курс на якую быў узяты ўрадам пасля забойства
нарадавольцамі імператара Александра II. Царызм прымаў рдзнастайныя захады для
падаўлення народных рухаў. Як i ў папярэдні час, барацьба беларускіх сялян мела яскрава
выражаную антыпанскую накіраванасць. Па-ранейшаму пераважалі такія формы руху, як
су-праціўленне пры размежаванні зямельных угоддзяў, самавольны выпас i патравы,
высечкі лесу, захопы лугоў i пашы, ворнай зямлі
1
.
Упартая барацьба працягвалася паміж сялянствам і памешчыкамі пры межавых
работах. Сяляне імкнуліся недапусціць далейшага абрабавання ix памешчыкамі,
пазбаўлення ўгоддзяў, якімі яны карысталіся даразмежавання. Асноўная частка
сутыкненняў (41 з 47) прыпадала на Цэнтральную i Заходнюю Беларусь, дзе
неразмежаваных зямель было больш за ўсё
2
.
Шырока оылі распаўсюджаны патравы i самавольны выпас жывёлы на ўласніцкіх
угоддзях. У данясенні міністру ўнутраных спраў у 1890 г. мінскі губёрнатар паведамляў,
што 60 - 70 % усіх спраў, якія разглядаліся міравымі суддзямі, адносіліся да катэгорыі
патраў
3
. Патравы i самавольны выпас жывёлы займалі значнае месца ў сялянскім руху i
астатніх рэгіёнаў Беларусь Звычайнай з'явай у жыцці беларускай вёскі заставаліся таксама
вы-сечкГпанскіх i казённых лясоў. Толькі ў 1889 г. пад следствам у Віцебскай i
Лепельскай міравых акругах знаходзілася 1136 чалавек, з якіх суд прызнаў вінаватымі
667. У тым жа годзе ў Полацкім павеце было зафіксавана 421 парушэнне панскай
уласнасці, звязанае з раскраданнем лесу i лясных матэрыялаў. Па прыгаворах,міравых
суддзяў было асуджана 305 чалавек
4
.
У параўнанні з папярэднімі гадамі пашырыўся такі дзейсны, наступаль-ны'від
сялянскага руху, як барацьба за адрэзкі, захоп панскіх зямельных угоддзяў. Абсалютная
большасць такіх хваляванняў (81 з 87) выяўлена ў цэінтрьі i на ўсходзё Беларусі, дзе ў
многіх мясцовасцях сяляне былі асабліва дрэнна забяспечаны зямлёй. У цеснай сувязі з
барацьбой за адрэзкі зна-ходзілася барацьба за сервітуты, якая ў Навагрудскім, Слуцкім,
Слонімскім i іншых паветах набыла асабліва востры характар
5
. Разам з тым у адзначаны
перыяд гэта наступальная форма сялянскага руху не атрымала масавага распаўсюджання.
Пытанне аб ліквідацыі ўсёй панскай зямельнай уласнасці не ставілася.
Як i раней, значнае месца ў сялянскім руху займалі выступленні супраць улад, што
адбываліся пры выкананні судовых рашэнняў, пастаноў i pacna-раджэнняў
адміністрацыйных і сялянскіх міравых устаноў. Асабліва вострымі былі хваляванні сялян
пры вопісе i продажы маёмасці для папаўнення нядоімак, розных штрафаў i інш.