якіх зыходзілі назвы вышэй выданыя творы, застаюцца пакуль невядомымі..
Агульным для ўсіх гэтых выданняў з'яўлялася прызнанне існавання самабытнага
беларускага народа як "асобнай галіны славянскага племені", імкненне аўтараў да
збліжэння з імі служэння яго інтарэсам, пратэст супраць русіфікацыі паланізацыі
беларусаў. Але задачы нацыянальнага руху яны фармулявалі па-рознаму: адны - з
ліберальна-народніцкіх, асветніцкіх, другія - з рэвалюцыйна-дэмакратычных пазіцый.
Да ліку першых адносіліся аўтары адозвы "Да беларускай моладзі" і брашуры
“Пісьмы пра Беларусь” “Псьмо першае”. Адозва заклікала моладзь да аб'яднання ў
"Беларускую грамаду" з мэтай дамагчыся для беларускага народа статусу "самастойнага і
раўнапраўнага члена агульнай славянскай сям'і" шляхам "мірнай рэвалюцыі".
Першачарговай адозва прызнавала дзейнасць, накіраваную на ўздым маральнага,
разумовага і эканамічнага ўзроуню народа
1
. У "Пісьме..." падкрэслівалася, што просты
беларускі народ, нягледзячы на усе цяжкія гістарычныя выпрабаванні, выстаяў, не
паддауся ні паланізацыі, ні русіфікацыі, захаваў сябе як асобную народнасць, звязаную
"адзінствам мясцовага жыцця". Рэжым, устаноўлены ў Беларусі пасля падаўлення
паўстання 1863 г., характарызаваўся як "асобае ваеннае становішча", якое выключала
любую законнасць і любыя рэформы. Тым не менш перад беларускай інтэлігенцыяй
аўтары "Пісьма..." ставілі выключна культурна-асветніцкія задачы: стаць "як мага бліжэй
да народа і ўсімі сіламі садзейнічаць узняццю яго эканамічнага і маральнага быту,
абуджэнню самасвядомасці"
2
.
Як адказ на "Пісьмо..." Данілы Баравіка, у студзені 1884 г. з'явілася брашура
"Пасланне да землякоў-беларусаў" ад "Шчырага беларуса". Не адмаўляючы карыснасці
культурна-асветніцкай праграмы, сфармуляванай ў "Пісьме...", аўтары "Паслання..."
пераканаўча паказалі, што без заваявання свабоды "выключаецца магчымасць
выкарыстання і сотай долі таго, што ужо выпрацавалі навука і прагрэс". Шлях да лепшай
будучыні група "Шчырага беларуса" бачыла ў знішчэнні дэспатызму ў Расіі аб'яднанымі
сіламі ўсіх народаў імперыі на чале з партыяй "Народная воля". Канкрэтнай праграмы
вырашэння нацыянальнага пытання група не прапанавала
3
.
У канцы 1883 г., паводле звестак рэдакцьй "Гомона" (№1), у некаторых гарадах
Беларусі распаусюджвалася гектаграфаваная адозва "Да беларускай інтэлігенцыі".
Рэдакцыя ацаніла яе як адну з праяў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху і
змясціла ў сваім часопісе. Аўтары адозвы кан-статавалі рост папулярнасці ў тагачаснай
Еўропе ідэй нацыянальнага раўнапраўя, незалежнасці і вырашэння нацыянальнага
пытання на прынцыпах федэралізму. "Нацыянальная самасвядомасць, - пісалі яны, -
абудзілася ва ўсіх так званых плебейскіх нацыянальнасцях Еўропы. Інтэлігенцыя кожнай з
плебейскіх нацыянальнасцей ўсвядоміла, што прыроднай і адзінай плённай глебай для
ажыццяўлення сваіх ідэалаў з'яўляецца для яе яе ж народ, які сваім потам і крывёю
ўзгадаваў яе, што яе доўг - даць свайму народу магчымасць карыстацца прагрэсам
цывілізацыі ў форме, адпаведнай выпрацаваным ім культурным асаблівасцям". Да
плебейскіх нацый адозва адносіць і беларускі народ, які, паводле яе слоў, "чакаў яшчэ
з'яўлення сваей інтэлігенцыі", паколькі ўзгадаваныя ім інтэлектуальныя сілы служылі або