карыстання зямлёю кожнаму, хто на ей сам працуе". "Цяпер надыходзіць час, - гавары-
лася ў лістоўцы, - калі народ сам павінен падняцца ды пастанавіць аб сваей долі Дзеля таго
будзем гнаць усякіх начальнікаў, разбіваць ды паліць кан-цылярыі і паліцэйскія
ўпраўленні, разганяць і біцъ паліцыю і жандараў; пе-растанем плаціць падаткі і адбываць
павіннасці...".
Рашэннямі з'езда прадугледжваўся пераход улады на усёй беларускай зямлі ў рукі
сейма-схода народных прадстаўнікоў, выбарных ад кожнай во-ласці, які павінен быу
ўстанавіць новыя справядлівыя законы і падаткі і вы-значыць, "на якія народныя патрэбы
маюць ісці грошы, што плаціць народ". "Кожны народ, - было заяўлена на з'ездзе, - павінен
мець свой сейм, каторы вёў бы яго справы, але ўсе народы, што жывуць у Расіі;, маюць
яшчэ і агуль-ныя справы. Дзеля таго трэба, каб выбарныя ад нашай Беларусі і Літвы, ад
Польшчы, Фінляндыі, Каўказа і ўсіх другіх народаў разам з рускімі збіраліся на агульны
сейм у Пецярбургу, чым у якім другім горадзе і там усе разам пастанаўлялі аб сваіх
агульных справах"
2
.
Вясною і летам 1905 г. БСГ пашырыла агітацыю сярод сялян і пастаян-ных
сельскагаспадарчых рабочых, заклікаючы іх да правядзення арганізава-
___________________________
1
Сацыялістычны рух на Беларусі ў пракламацыях 1905 г. Мн., 1927. С.67-71.
2
Там жа. С.75-77; НГАБ, ф.1430, воп. 2, спр.135, арк.62-63.
338
ных страйкау у панскіх маёнтках з мэтай паляпшэння ўмоў найму і свайго становішча. Пра
гэта, у прыватнасці, сведчыць адозва "Да ўсіх работнікаў і работніц дваровых, да ўсіх
дзеравенскіх людзей на туташняй зямлі Беларускай", выдадзеная ў чэрвені масавым
тыражом (10 тыс. экземпляраў).
Разам з іншымі рэвалюцыйна-дэмакратычнымі партыямі БСГ байката-вала
булыгінскую Думу, пераконвала, што царскі маніфест аб скліканні Думы - "адно
ашуканства", і заклікала народ да далейшай барацьбы за свабоду. "Будзем Сілай дабівацца
канстытуцыі, або права народу сваей ўласцю пастанаўляць аб сваіх справах і патрэбах, -
гаварылася ў лістоўцы "Царова дума". - Не супакоімся, пакуль кожны чалавек, што жыве
ў Расіі, не будзе мець права выбіраць выбарных у Канстытуцыйны сход, ці сейм, суполь-
нымі, роўнымі і тайнымі выбарамі, пакуль не даб'емся права свабодна пісаць і гаварыць
праўду, збірацца і змаўляцца, як палепщыць сваю долю. Патрабуем, каб кожны народ меў
права сам пастанаўляць аб сваіх справах, выбіраць сабе сваіх чыноўнікаў і судзіць іх,
гаварыць, пісаць і вучыцца па-свойму. Патрабуем, каб кожны народ меў свой сейм у сваім
краі Далоў цара і яго правіцельства! Далоў царову Думу! Хай жыве народнае праўленне і
Канстытуцыйны сход у Вільні"'-
У кастрычніку 1905 г. Віленскі камітэт БСГ выдаў адозвы "Браткі хрысціяне!" і
"Да салдат!" Першая з іх выкрывала дзейнасць улад, накірава-ную на арганізацыю