пудоў да 538,5 тыс. пудоў. У 1901-1913 гг. з Беларусі штогод вывозілася прыкладна
40-50 тыс. галоў жывёлы
1
.
Большая частка вывазной прадукцыі жывёлагадоўлі ішла ў Польшчу, Германію,
Пецярбург, Рыгу і іншыя буйныя гарады. Але галоўным месцам збыту ўсёй
сельскагаспадарчай прадукцыі з'яўляўся мясцовы рынак, што выразна сведчыла аб даволі
высокім для таго часу ўзроўні развіцця прамыс-ловасці і працэсаў урбанізацыі ў Беларусі.
Буйны, аптовы гандаль канчаткова зацвердзіўся як выключна гарадская з'ява. Ва
ўмовах інтэнсіўнага тавараабмену ў Беларусі мясцовыя гарады і асобныя мястэчкі,
набліжаныя па сваіх памерах і ролі да гарадоў, асабліва тыя, што сталі чыгуначнымі вузламі,
набывалі выразную гандлёвую функцыю. Гэта дапамагала ім узмацняць эканамічнае
ўздзеянне на сельскія ва-коліцы, звязваць у адзіны рыначны вузел асобныя паселішчы і
мясціны
2
.
Прынцыпова новай з'явай у арганізацыі гандлю стала ўзнікненне бірж. У 1904 г. быў
зацверджаны статут Мінскай лясной біржы. У 1906 г. пачала дзейнічаць Гродзенска-
Тібаўская гандлёва-прамысловая біржаваяарцель, з 1912 г. - Віцебская гандлёвая біржа (адна
з 18 гандлёвых бірж Расійскай Імперыі, што мелі дачыненне да гандлю льном)
3
.
Буйныя прадпрыемствы мелі свае гандлёвыя аддзяленні ў розных гара-дах.
Напрыклад, у 1914 г. Добрушская папяровая фабрыка мела прад-стаўніцтвы ў Мінску,
Вільне, Варшаве, Кіеве, Адэсе, Елізаветградзе, Расто-ве-на-Доне, Саратаве, Харкаве
4
.
Шырокай наладжанай сістэмай збыту ка-рысталіся запалкавыя фабрыкі.
Рост гарадоў і развіццё камунальнай гаспадаркі. Урбанізацыя - най-больш
паказальнае сведчанне пашырэння і ступені развіцця індустрыяльнага грамадства. На
рубяжы Х1Х-ХХ стст. меліся ўсе эканамічныя падставы для ўрбанізацыі Беларусі, г. зн. у
першую чаргу для павелічэння колькасці гандлёва-прамысловага насельніцтва за кошт
земляробчага. Працэс урбанізацыі знаходзіў сваеё адлюстраванне ў росце гарадскіх
паселішчаў, кан-цэнтрацыі насельніцтва і асабліва ў буйных гарадах, у распаўсюджанені
рыс гарадскога жыцця на ўсю сетку населеных пунктаў.
Усяго ў Беларусі перад пачаткам Першай сусветнай вайны налічвала-ся 45 гарадоў.
Захоўвалася старая градацыя гарадоў на чатыры губернскія (Віцебск, Гродна, Магілёў,
Мінск), 31 павятовы (Ашмяны, Бабруйск, Ба-рысаў, Брэст, Вілейка, Ваўкавыск, Гомель,
Гарадок, Горкі, Дрыса, Ггумен, Клімавічы, Кобрын, Лепель, Лща, Мазыр, Мсціслаў,
Навагрудак, Орша, Пінск, Полацк, Пружаны, Рэчыца, Рагачоў, Слонім, Слуцк, Стары
Быхаў, Сянно, Чавусы, Чэрыкаў) 110 пазаштатных (Адэльск, Бабшавічы, Відзы,
Докшыцы, Друя, Копысь, Нясвіж, Радашковічы, Смаргонь, Сураж).
Гарадавое палажэнне 1892 г. распаўсюджвалася ў поўным аб'ёме на 15 гарадоў
(Бабруйск, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Мінск, Магілёў, Исцклау, Орша, Пінск,
Полацк, Рагачоў, Слонім, Чавусы, Чэрыкаў). Астатнія 30 з-за недастатковасці гарадскіх