Вынік і значэнне рэформы. Аграрная рэформа П.Сталыпіна аказала складанае і
супярэчлівае ўздзеянне на сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Расійскай Імперыі,
у тым ліку дарэвалюцыйнай Беларусі. У эка-намічным плане яна мела прагрэсіўнае
значэнне, замяняючы архаічную аб-шчынную форму землеўладання больш рацыянальнай,
буржуазнай формай зямельнай уласнасці, ствараючы новыя магчымасці для росту
прадукцый-ных сіл у земляробстве. 3 выхадам на хутары і адрубы часткі сялян змен-
шыліся цераспалосіца, дробнапалосіца і далёказямелле сялянскіх палёў, што садзейнічала
развіццю сялянскай гаспадаркі. Рэформа вяла да больш шырокага ўцягнення ў гандлёвы
абарот прыватнашўласніцкай і сялянскай надзельнай зямлі, канцэнтрацыі капіталістычнай
зямельнай уласнасці. Аг-ранамічная і тэхнічная дапамога земскіх і ўрадавых устаноў
аказвала, безу-моўна, станоўчае ўздзеянне на павышэнне культуры земляробства і
жывёлагадоўлі заможных вярхоў вёскі.
Аб развіцці гандлёва-буржуазных адносін сведчаць таксама ўздым каа-ператыўнага
руху, павелічэнне сялянскіх грашовых укладаў у ашчадных ка-сах. Накапленне грашовых
сродкау, усё больш шырокае ўцягванне іх у сістэ-му дробнага капіталістычнага крэдыту
значна пашыралі магчымасці сялянскай буржуазіі і заможных сялян у набыцці
сельскагаспадарчых машын і ўдасканаленых прылад працы, гатунковага насення,
угнаенняў, высокапра-дукцыйнай жывёлы, у найме рабочай сілы і інш. Сталыпінская
аграрная рэформа паскорыла развіццё капіталістычных адносін у вёсцы, у тым ліку
паглыбіла працэс разлажэння сялянства на сялянскую (галоўным чынам дробную)
буржуазную і сельскі пралетарыят, пераважна з надзелам. У выніку яе рэалізацыі ўдзельная
вага сялянскай буржуазіі і пралетарызаванай вяс-ковай беднаты ўзрасла. Рэформа
П.Сталыпіна нароўні з Дзяржаўнай думай была другім (пасля сялянскай рэформы 1861 г.)
крокам на шляху ператва-рэння расійскай феадальнай манархіі ў буржуазную.
Аднак, нягледзячы на пэўныя сацыяльна-эканамічныя зрухі, аграрная палітыка
П.Сталыпіна ў Беларусі, як і ў цэлым па краіне, пацярпела няўдачу. Не была дасягнута
асноўная мэта рэформы - расчысціць дарогу капіталізму у вёсцы, зрабіць так, каб поруч са
згалелым сялянствам засталіся памешчыкі, што абуржуазіліся, і сялянская буржуазія, якія
поўнасцю самкнуліся б у са-цыяльна-эканамічным і палітычным плане з царызмам. На гэтай
аснове меркавалася знішчыць перажыткі прыгонніцтва, Ліквідаваць дробныя малапра-
дукцыйныя сялянскія гаспадаркі, ператварыўшы мільёны сялян у прамысло-вых і
сельскагаспадарчых рабочых
1
. На паўпрыгонніцкае землеўладанне скарацілася ў выніку
сталыпінскай аграрнай рэформы толькі часткова. У 23 па-ветах усходу і цэнтра Беларусі ў
сярэдзіне 1917 г. плошча панскіх, дзяр-жаўных, удзельных, царкоўных, манастырскіх
зямель складала яшчэ каля 47 % зямельнага фонду
2
. Не былі ліквідаваны панскія
латыфундыі, што з'яуляліся асновай рэшткаў феадалізму ў вёсцы. Рэформа не знішчыла і
такі перажытак прыгонніцтва, як сервітуты, галоўным чынам зямельныя, якія тармазілі
развіццё капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы. У 1911 г. У Мінскай, Гродзенскай,
Віленскай і Віцебскай губернях яны ахоплівалі
_________________________