4
АврехАЛ. Царизм и третьеиюньская система. С.94.
390
Для забеспячэння перавагі рускім памешчыкам замест саслоўных ку-рый уводзіліся
нацыянальныя: "рускія" і "польскія". Быў прыдуманы і ідэнтчны прынцып размеркавання
колькасці гласных па курыях: бралася сярэднеарыфметычнае ад сумы працэнтаў колькасці
выбаршчыкаў дадзенай нацыянальнасці па губерні і кошту іх нерухомай маёмасці ў
павятовым налічэнні. Далучаючы да "рускай" курыі праваслаўных беларускіх сялян, улады
забяспечвалі такім чынам у Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай губернях яе большасць на
выбарах. У Гродзенскай, Віленскай , Ковенскай губернях з-за перавагі ў многіх паветах
католікаў, якіх адносілі да палякаў, царскі ўрад не адважыўся ўводзіць выбарнае земства
1
.
Законапраект быў прыняты Думай з нязначнымі папраўкамі, але Дзяржаўны савет
адхіліў яго. Мікалай II распусціў на тры дні Думу і Дзяржаўны савет і падпісаў законапраект
на падставе 87-га артыкула Асноўных законаў. Прыняцце закона насуперак волі большасці
членаў Дзяржаўнага савета па надзвычайнаму артыкулу азнаменавала крызіс
трэцячэрвеньскай сістэмы.
Нягледзячы на антыдэмакратычны характар выбараў, земствы, уведзе-ныя ў
Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай губернях, змаглі станоўча паўплы-ваць на развіццё
мясцовай гаспадаркі, павышэнне культуры земляробства і жывёлагадоўлі. Земскія ўправы
адкрывалі бальніцы, школы, стваралі каа-ператыўныя таварыствы, сельскагаспадарчыя
гурткі, пракатныя пункты сельскагаспадарчых машын і г.д.
Аднак у тым, што тычылася развіцця беларускай нацыянальнай культуры, мовы,
земствы не аказвалі ніякай падтрымкі. Больш таго, перапоўненыя прадстаўнікамі рускіх ,
польскіх нацыяналістаў, яны ў сваёй дзейнасці цалкам ігнаравалі мову, культуру і
нацыянальныя патрэбы беларусаў
2
.
Барацьба "заходнерускіх" і польскіх нацыяналістычных груповак з беларускім
нацыянальным рухам. Змена палітычнай сітуацыі пасля пара-жэння рэвалюцыі 1905 - 1907
гг. садзейнічала ўмацаванню сіл і пазіцый "за-ходнерусаў", што здаўна вялі ў Беларусі
барацьбу за "магутнасць і не-дзялімасць Расіі"
3
.
У 1907 г. у Вільні апрача таварыства "Крестьянин" быў заснаваны так званы
"Окраинный Союз". Як і "Крестьянин", ён ставіў сваёй мэтай узмац-ненне расійскай
культуры, дзяржаўнасці і самабытнасці на заходняй "окраине России". "Заходнерусізм"
уваходзіў у сістэму расійскага нацыяналізму як адна з яго састаўных частак. Гэта знайшло
практычнае ўвасабленне ў ходзе выбараў у III, а потым і ў IV Дзяржаўную думу, а таксама
падчас выбараў у земскія ўстановы. "Заходнерускія" дэлегацыі пачынаюць з'яўляцца ў
пецярбургскіх салонах, кабінетах міністраў, на прыёмах самога цара. Яны падаюць
петыцыіі, адрасы, хадатайствы, у якіх абараняюць інтарэсы рускай культуры ў Беларусі. У
адрозненне ад папярэдняй эпохі, калі "заходне-русізм" цалкам скіраваўся на барацьбу з
паланізмам, цяпер ён павінен быў усе больш супрацьстаяць беларускаму нацыянальнаму