ўзбагачэння суседніх культур. Інтэлігенцыя Беларусі фармфавалася з розных крыніц:
дваранства, гарадскіх і сельскіх саслоуяў. Аднак з апошняй чвэрці XIX - пачатку XX ст.
няўхільна ўзрастала ўдзельная вага выхадцаў з дэмакратычных пластоу. у цэлым
сацыяльная аснова маладой інтэлігенцыі была шырокай, а таму да-волі стракатай. Часткова
гэта адбівалася на яе становішчы, грамадскіх сімпатыях.
У складзе мясцовай інтэлігенцыі поруч з беларусамі было шмат прадстаўнікоў
іншага нацыянальнага, пераважна рускага і часткова яўрэйскага паходжання. Але і тая
частка, якая паходзіла з беларускага асяроддзя, у пэунай ступені звязвала сябе з рускай
культурай. Аднак ужо у апошняй трэці XIX ст. пакуль яшчэ колькасна невялікая група асоб
разумовай працы, што выйшла з нацыянальных гарадскіх і сельскіх колаў, пачала актыўна
ўключацца ў культурную дзейнасць, змагацца за родную мову. Паралельна ішоу працэс
паглыблення нацыянальнай самасвядомасці. Усё больш прадстаўшкоў інтэлігенцыі
адчувалі сябе беларусамі, падтрымлівалі нацыянальны рух. У 1897 г. беларусамі лічылі
сябе 19,9 % настаўшкаў (3269 з 16 401), 25,8 % медыцынскіх работнікаў (1255 з 4855), 9,7 %
адвакатаў (61 з 627), 9,7 % дзеячаў літаратуры, мастацтва, навукі (96 з 987)
1
.
Як вядома, расійскі урад у дачыненні да беларусаў праводзіу палітыку нацыянальнага
прыгнёту. Ігнаруючы інтарэсы і правы народа, царызм затрымліваў яго духоунае развіццё.
У высокаадукаваных людзей нацыянальная свядомасць, якая з'яуляецца самым тонкім і
лёгкаранімым пачуццём, праяулялася асабліва востра. Ушчэмленае становішча беларусаў у
імперыі нараджала імкненне да пошуку шляхоў вырашэння нацыянальнай праблемы.
У пачатку XX ст. у сувязі з актывізацыяй і дэмакратычных сіл пачаўся уздым
беларускага руху, у якім інтэлігенцыя адыграла вядучую ролю. Эканамічная слабасць
беларускага грамадства і неразвітасць яго сацыяльнай структуры, якая і пасля скасавання
прыгону заставалася дэфармаванай праз непаслядоуную ліквідацыю яго рэшткаў,
захаванне буйных землеуладальнікаў і недэмакратычнага пауфеадальнага рэжыму з
тыповым для яго нацыянальным прыгнётам, абумовілі запаволенасць складвання
эканамічнай супольнасці як адной з галоуных прыкмет нацыі. У той жа час для інтэлігенцыі
як праціўніка нацыянальнага руху самай даступнай і доугі час амаль адзінай сферай
дзейнасці - была нацыянальная культура.
Пры адсутнасці ў беларусаў дзяржаунасці, самастойных формау палітычнага і
эканамічнага жыцця культура выступіла як важнейшы аб'яднальны фактар. Яна
садзейнічала і забяспечвала захаванне этнічнай самастойнасці, вяла да абуджэння і
выспявання нацыянальнай самасвядомасці. культура прыняла на сябе нацыянальна-
кансалідацыйныя і нацыянальна-патрыятычныя функцыі.
Вядучую ролю у культурна-нацыянальнай дзейнасці іграла маладая белауская
інтэлігенцыя, нацыянальныя пачуцці якой дзякуючы адукава-
_________________
1
Падлічана па: Первая всеобщая перепись населения Российской империи 1897 г.
Т.1У. Т уупкая ^б- СПб- 1903: т-у- Витебская губ. СПб., 1903; Т.Х1. Гродненская губ.
СПб., 1903; •ЛЛЛ. Минская губ. СПб., 1904; Т.ХХШ. Могилевская губ. СПб., 1904.