вярам вайны. У сакавіку 1915 г. у Ельні было заснавана Беларускае тавары
с
тва
дапамогі пацярпелым ад вайны
1
.
Намаганнямі дзяржаўных і грамадскіх устаноў бежанцам аказвалася грашовая
дапамога, будаваліся баракі, адкрываліся харчовыя, лячэбна-санітарныя пункты,
дзіцячыя прытулкі. Усе гэтыя намаганні, аднак, не адпавядалі маштабу праблемы і нават у
мінімальнай ступені не задавальняліі патрэб велізарнай бежанскай масы.
Агульны Лік зарэгістраваных бежанцаў з усіх франтоў, паводле афіцыйных крыніц,
вызначаўся лічбай 3200-3500 тыс. чалавек (на пачатак 1917 г.). Ураджэнцаў Беларусі
сярод іх было прыблізна 1130-1320 тыс.
2
Больш за ўсё беларускіх бежанцаў асела ў
Тамбоўскай, Самарскай, Саратаўскай, Калужскай, Уфімскай, Казанскай,
Екацярынаслаўскай губернях, а таксама ў Петраградзе і Маскве.
Ваенныя мабіЛізацыі, эвакуацыя прадпрыемстваў і ўстаноў, масавае бежанства - з
аднаго боку, і наплыу ў Беларусь велізарнай колькасці вайскоўцаў, персаналу розных
тылавых арганізацый - з другога, істотна змянілі за кароткі тэрмін колькасныя і
структурныя параметры народана-сельніцтва краю. У ліку мабілізаваных і бежанцаў з
Беларусі сышла значная частка яе сталага, карэннага насельніцтва - каля 2 млн чалавек з
7,5 - 8 млн на і студзеня 1914 г. (у межах 35 беларускіх паветаў)
3
. Паводле сацыяльна-
класавай прыналежнасці гэта былі пераважна сяляне. Вялікія страты панёс і мясцовы
пралетарыят: яго колькасць скарацілася з 519 тыс. (1913) прыкладна да 270 тыс. чалавек
(1917)
4
. 3 эвакуіраванымі навучальнымі ўстановамі (галоўным чынам сярэднімі) край
пакінула частка вучнёўскай моладзі і педагагічнай інтэлігенцыі.
На змену тут з'явіліся прышлыя катэгорыі насельнікаў: бежанцы з Польшчы і
Прыбалтыкі, рабочыя ваенных майстэрняў, чыгунак, службоўцы тылавых устаноў з
унутраных губерняу Расіі. Да гэтага трэба дадаць велізарныя арміі абодвух ваюючых
праціўнікаў.
Вялікія масы прыезджых канцэнтраваліся ў гарадах Беларусі - месцах дыслакацыі
гарнізонаў, размяшчэння шматлікай ваеннай і цывільнай адміністрацыі. У Мінску пры
скарачэнні пастаяннага даваеннага насельніцтва са 110 да 50 тыс. колькасць прыезджых
(салдат, афіцэраў, чыноўнікаў, службоўцаў розных арганізацый, штабоў, канцылярый і
лазарэтау) дасягала 150 тыс. чалавек
5
. Падобная карціна назіралася і Віцебску, Оршы,
Бабруйску, Гомелі і г.д. Паглынаючы харчовыя рэсурсы, да крайнасці абвастраючы
праблемы гарадской гаспадаркі, транспарту, гэтыя скопішчы "прышлага элементу"
надзвычай ўскладнялі жыццядзейнасць
________________
1
Мталаевич А. Бежанцы першай сусветнай вайны // Спадчына. 1994. №3. С.19;
Национальные проблемы. 1915. №2. С.31.
2
Бабков А.М. Беженское движение в Белоруссии в годы первой мировой войны.
^•148-149; Саладков ИМ. Социально-экономическое положение Белоруссии до Великой
^ктябрьской социалистической революции. Мн., 1957. С. 135. Паводле шшых падлшау, з
оеларус! у бежанства сыпш каля 2 млн чалавек (Карнялюк В.Р. Праблема псторыка-
Дэмаграф1чнай характарыстыю бежанцау з беларусюх зямель (1914-1918 гг.) // Весшк
Родзенскага дзяржаунага уюверетта. Серыя 1. Псторыя. Фшасоф1я. Палеталопя 1