пісьменнік - усё гэта арганічна спалучалася ў адным чалавеку. Сучаснкі называлі
яго "маленькім беларускім Леанарда да Вінчы". Асноўная маса твораў стваралася
Я.Драздовічам у паслякастрычніцкі час, але вытокі яго таіленту, светапогляду - у самым
пачатку стагоддзя.
Менавіта тады актыуна фарміраваліся яго ідэйна-эстэтычныя погляды больш
акрэсленай стала мэта жыцця - аддаць усе сілы сацыяльнаму і нацыянальнаму адраджэнню
свайго народа. Спачатку мастак спалучаў у творчасці перадачу рэчаіснасці ў сімволіка-
алегарычных вобразах з класічна-рэалістычным спосабам яе адлюстравання, асабліва ў
графіцы. Захаваліся раннія графічныя пейзажы Я.Драздовіча, створаныя ў час вучобы у
Вільні (1906-1910). На невялікіх аркушах - краявіды роднай мастаку Дзісеншчыны. Край,
багаты на легенды і старажытныя курганы, якія клапатліва захоўваў скарбы народнага
мастацтва, быу для маладога майстра жыватворнай крыніцай творчасці. Тут, у
бесперапынных пошуках мастацкіх рашэнняў, у пастаянным звароце да духоўнай
спадчыны народа, гістарычных каранёў беларусаў складваўся шматгранны талент
Я.Драздовіча. У сваіх пошуках мастак імкнуўся не толькі высветліць гістарычныя карані
народа, але і раскрыць яго духоўныя сілы. Самыя адметныя работы гэтага часу афармленне
кніг маладой паэтэсы К. Буйло "Курганная кветка" (1914), першы жывапісны партрэт
беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара Ф.Скарыны, эскізы графічных серый
"Мір", "Ліда", "Крэва", "Гальшанскае гарадзішча". Гэтыя серыі не проста замалёўкі
помнікаў дойлідства роднай зямлі ХП-ХУ стст., а і філасофскі роздум аб жыцці далёкіх
продкаў, рукамі і талентам якіх былі створаны непаўторныя па сваей велічы, моцы і
прыгажосці замкі. Гэта таксама глыбокае асэнсаванне гістарычнага мінулага народа -
мастацкае, навуковае, паэтычнае.
У творах К. Каганца і Я. Драздовіча ў адрозненне ад сучасных ім мастакоў вобразы
роднай зямлі упершыню акцэнтуюцца, як бы нанава адкрываюцца і падкрэсліваюцца.
У пачатку XX ст. працягвалася творчая дзейнасць Ф. Рушчыца, Г. Вейсенгофа, К.
Стаброўскага, Ю. Пэна, М. Шагала, Я. Кругера. У творах гэтых майстроў пэндзля
адчуваецца своеасаблівасць беларускага краявіду - шчырая напеўнасць, лірызм, павышаны
інтарэс да найбольш эмацыянальных станаў прыроды. У бытавым жанры паглыбляліся
сацыяльныя матывы.
Архітэктура. У гісторыю нацыянальнай культуры архітэктура канца Х1Х - пачатку
XX ст. увайшла як яе неад'емная частка. Яна мела такія ж багатыя традыцыі, як і іншыя
віды і жанры беларускага мастацтва пры наяўнасці уплыву культур суседніх народаў.
Беларускую архітэктуру адрознівала нацыянальная своеасаблівасць У вырашэнні як
функцыянальных, так і эстэтычных задач, што знайшло адлюстраванне ў агульнасці
будаўнічых і мастацкіх прыёмаў, народнай творчасці. I гэта цалкам заканамерна:
архітэктура не можа жыць толькі мінулым або прынесеным звонку. Галоунай крыніцай яе
паступальнага развцця
заўсёды заставаліся традыцыі народнай культуры.
Асноўны напрамак мастацка-стылёвых пошукаў беларускай архітэктуры быу
непасрэдна звязаны з сацыяльна-палітычным развіццём эпой. Сродкі мастацкай
выразнасці збудаванняў характарызаваліся пастаянствам, выкарыстаннем традыцыйных