3
Шардыка 1.У. Да пытанні аб колькасным і сацыяльным складзе арганізацый
кадэцкай
партьі на Беларуі у 1917 г. // Вестнік Бел. дзярж. ун-та. Сер. 3: Гсторыя. Філасофі»-
Палиалогія. 1992. №3. С.З.
468
якія усё больш спакушаліся на ўраўняльныя лозунгі сацыялістаў. У выніку ПНС
паступова адцяснялася з вядучага месца на палітычнай арэне левымі партыямі.
Неанародніцкая Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянерау (ПСР) актыуна удзельнічала
ў рэвалюцыйных падзеях, яе прадстаунікі амаль паўсюдна утваралі новыя органы улады,
саветы, прафсаюзы. У маі 1917 г. эсэры уступілі ва ўрадавую кааліцыю. ПСР выказвалася
за адмену прыватнай уласнасці на зямлю і пераход яе без выкупу ва усенародны набытак
(сацы-ялізацыю) для ўраўняльнага працоўнага карыстання, а таксама за усталя-ванне у
Расіі федэратыунай дэмакратычнай рэспублікі з тэрытарыяльна-на-цыянальнай аўтаноміяй
для кампактна пражываючых народау (украінцаў, беларусаў, Літоўцаў, эстонцаў і інш.) і
персанальна-нацыянальнай - для народау без тэрыторыі (яўрэяў)
1
.
За кароткі тэрмін ПСР стала самай шматлікай партыяй. На працягу са-кавіка-
чэрвеня 1917 г. арганізацыі эсэраў узніклі ў Мінску, Віцебску, Оршы, Полацку, Магілёве,
Мазыры, Вілейцы, Бабруйску, Слуцку, і іншых гарадах і мястэчках Беларусі. Да ліпеня
1917 г. у беларускіх губернях (без уліку Заходняга фронту) дзейнічалі не менш чым 22
эсэраўскія арганізацыі
2
. У партыйных арганізацыях Заходняга фронту налічвалася
прыблізна 30 тыс. членаў
3
. Ужо у ма11917 г. у Мінску была склікана I канферэнцыя
сацыялістаў-рэвалюцыянерау Заходняга фронту і прылеглых губерняў, на якой быу
выбраны абласны камітэт ПСР
4
. Асаблівасцю мясцовых эсэ-раускіх арганізацый было тое,
што якраз з устаноўкамі свайго партыйнага цэнтра яны катэгарычна пярэчылі супраць
аўтаноміі Беларусі, згаджаліся толькі на аб'яднанне беларускіх губерняў у
адміністрацыйную вобласць.
Разам з эсэрамі шырокай папулярнасцю пасля Лютаўскай рэвалюцыі карысталіся
сацыял-дэмакраты розных плыняў: група "Адзініства", меншавікі-абаронцы, меншавікі-
інтэрнацыяналісты, "міжраёнцы", бальшавікі-ленінцы. У Беларусі моцную сацыяльную
апору меў Бунд, які прымыкаў да меншавіцкага крыла РСДРП. Большасць сацыял-
дэмакратау лічыла, што перад Расіяй стаяла задача умацоуваць і развіваць буржуаз-на-
дэмакратычны лад на аснове шырокай кааліцыі усіх прагрэсіуных сш, уключаючы
буржуазію. Толькі бальшавікі узялі ўльтрарадыкальны курс на неадкладны пераход ад
буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі да сацылістычнай.
У пэршыя месяцы рэвалюцыі на перыферыі паусюдна узнікалі аб'ядна-ныя
арганізацыі РСДРП: у Віцебску, Магілёве, Мінску, Гомелі, Рагачове, Полацку, Оршы,
Бабруйску, Слуцку, іншых гарадах, а таксама ў арміях Заходняга фронту. У іх уваходзілі
меншавікі, бундауцы, бальшавікі, польскія і латышскія сацыял-дэмакраты. Аднак з цягам
часу у аб'яднаных арганізацы-ях узнікалі ўнутраныя непаразуменні, акрэсліваўся
Міжфракцыйны падзел. Ужо у сакавіку 1917 г. з іх пачалі выходзіць і аднаўляць уласныя
арганіза-цыйныя структуры бундаўцы. Да лета 1917 г. буйныя арганізацыі Бунда
дзейнічалі ў Мінску, Бабруйску, Віцебску, Гарадку, Полацку, Парычах і г.д.
_______________