Мінску за эсэраў галасавала 32,9 % выбаршчыкаў, што забяспечыла ім 33 месцы у думе (з
агульнай колькасцю 102 гласных). Другое месца заняў блок аб'яднаных сацыял-
дэмакратаў - 21,5 % галасоў і 22 месцы у думе. У Віцебску перамог блок памяркоўных
сацыялістаў, які сабрау 36,9 % галасоў і атрымаў 37 месцаў; наступнымі аказаліся бальшавікі
і інтэрнацыяналісты (16 % галасоу, 16 месцау). Пераканаўчай перамогі да-сягнуў
сацыялістычны блок у Магілёве, які атрымаў 45,9 % галасоу 130 месцаў у думе з 64.
Паспяховым для сацыялістаў аказаліся выбары у Гомелі, Бабруйску, Оршы, Полацку,
Нясвіжы, Рагачове і большасці іншых гарадоў Беларусі.
У той жа час выбары засведчылі невысокую папулярнасць ліберальнай партыі
народнай свабоды: у Магілёве за кадэтаў галасавалі 15,6 % выбаршчыкаў, у Віцебску - 7,8,
у Мінску - 3,2 %.
Значную колькасць галасоў сабралі ў гарадах нацыянальныя партыі, асабліва
яўрэйскія, што тлумачылася колькаснай перавагай яўрэяў сярод гарадскога насельніцтва.
Пэўнае прадстаўніцтва атрымалі ў думах бела-рускія арганізацыі - шэсць месцаў у
Магілёве, сем - у Віцебску, па аднаму-два месцы - у іншых гарадах
1
.
Асаблівасць земскіх выбараў 1917 г. (у параунанні з ранейшымі) заклю-чалася не
толькі у іх дэмакратычнасці, але і ў з'яўленні ніжэйшага звяна земскага самакіравання -
валаснога земства. Сфарміраванае на падставе усе-агульнага выбарчага права, валасное
земства (як і вышэйстаячыя земскія установы) мусіла стаць усесаслоўным і заняць месца
дарэвалюцыйных сас-лоўных органаў сялянскага кіравання - валасных сходаў і
праўленняў. Усе-саслоўны прынцып адчыняў дзверы у валасное земства не толкі членам
сялянскай грамады, але і хутаранам, адрубнікам, служачым, сельскай інтэлігенцыі,
святарам.
Тым часам якраз гэта акалічнасць выклікала з боку сялян вялікі недавер да новых
земскіх устаноў. Памножаны на сялянскую інертнасць і недасвед-чанасць, ён спарадзіў на
вёсцы глухую апазіцыю дэмакратычнай земскай рэформе. Неспрыяльную ролю адыграла і
супадзенне выбарчай кампанй з во-сеньскімі палявымі работамі. У выніку у" адрозненне ад
гараджан большасць вяскоуцаў фактычна праігнаравала выбары, абсентэізм дасягаў 60-90
%.
У мясцовасцях, блізкіх да фронту, у ходзе галасавання з удзелам салдат нярэдка
учынялліся гвалтоўныя акцыі, а то і крывавыя эксцэсы. Выбарш-чыкі, якія з
падазронасцю ставіліся да тайнай працэдуры галасавання, адбіралі ў камісіі скрынкі,
ускрывалі Iх і знішчалі бюлетэні, збівалі і арыштоўвалі членаў выбарчых камісій
2
.
Першы тур выбараў у большасці валасцей Мінскай губерні быў сарваны. У Віцебскай
і Магілёўскай губернях руплівасць выбаршчыкаў была вышэй-шай, але і там значная частка
валасных земстваў змагла прыступіць да пра-
_________________
1
Вестник Минского губернского комиссариата. 1917. 2 авг.; Витебский листок.
1917.
30 авг., 1 сент.; Молот (Могилев). 1917.15 авг.; Вольная Беларусь. 1917. 28 жн.
2
Крестьянское движение в 1917 году. М.; Л., 1927. С.302-304; Герасименко
ГЛ. Земское самоуправление в России. М., 1990. С.133, 136, 138, 145, 150.
479